Нормы тэлекамунікацыйнага сектара: EU4Digital працягвае працу над найважнейшымі задачамі ў той час, калі віртуальная камунікацыя замяшчае прыватныя сустрэчы

  • Дата: 15/05/20
  • Падзяліцца:

На працягу апошніх некалькіх гадоў віртуальная камунікацыя станавілася ўсё больш папулярнай у бізнес-асяроддзі, дапамагаючы пазбегнуць дадатковай траты часу і грошаў, якія ўзнікаюць, калі неабходна перамяшчацца ў фізічнае месца сустрэчы. Аднак перавага прыватным сустрэчам аддавалася ў пэўных выпадках і сферах гаспадаркі, нягледзячы на звязаныя з гэтым траты часу і грошаў. Але зараз, падчас успышкі COVID-19, віртуальная камунікацыя стала адзінай магчымай формай супрацоўніцтва і праліла святло на альтэрнатыўныя звычайным канферэнцыям лічбавыя сродкі.

Так як EU4Digital з’яўляецца шматнацыянальным праектам з удзелам розных зацікаўленых бакоў як, напрыклад, міністэрствы, рэгулятыўныя органы і іншыя, ён разлічвае на камунікацыю пры прыватных сустрэчах і прадугледжвае вандраванне ў розныя краіны Усходняга партнёрства і ў краіны Еўропы. Сустрэчы і канферэнцыі звычайна патрабуюць стараннага планавання і арганізацыі не некалькі месяцаў наперад. Калі ў Еўропе пачалося распаўсюджванне COVID-19, каманда па Нормах тэлекамунікацыйнага сектара EU4Digital узяла ініцыятыву ў свае рукі і імгненна вырашыла адкласці запланаванае наведванне Азербайджана, Малдовы, Грузіі і Беларусі, а таксама адмяніць групавыя сустрэчы да праяснення сітуацыі з COVID-19. Аднак, так як краіны адна за другой пайшлі на каранцін, стала зразумела, што неабходны альтэрнатыўныя спосабы для арганізацыі сустрэч і працягвання працы.

У адказ на пандэмію COVID-19, каманда па Нормах тэлекамунікацыйнага сектара EU4Digital стварыла асобныя віртуальныя групы на платформе Microsoft Teams (MS Teams) для кожнай рабочай групы экспертаў Сеткі рэгулятараў электронных камунікацый Усходняга партнёрства (EaPeReg). Гэта дазваляе EaPeReg а таксама камандзе EU4Digital эфектыўна супрацоўнічаць. Больш таго, EU4Digital разам з Рабочай групай экспертаў па роўмінгу (REWG) перанесла свае фізічныя сустрэчы ў віртуальнае асяроддзе і арганізавала віртуальныя сустрэчы REWG, якія далі магчымасць краінам Усходняга партнёрства зрабіць заўвагі адносна праекта Рэгіянальнага роўмінгавага пагаднення (РРП), а таксама пагадзіцца наконт наступных крокаў на шляху падпісання РРП. У гэты беспрэцэдэнтны час, калі кожны з нас прыстасоўваецца да новых спосабаў працы, важна скараціць прыватныя кантакты, каб затрымаць распаўсюджванне COVID-19, не страціўшы хуткасці і прадукцыйнасці. Адказваючы на гэтыя ўмовы, каманда EU4Digital  выявіла, што віртуальная камунікацыя можа быць такой жа эфектыўнай на шляху дасягнення агульных вынікаў, як і фізічныя сустрэчы.

Навіны

Паглядзець усё