

Галоўная / Будзьце ў курсе / Гісторыі поспеху
Пераўтваральная сіла тэхналогій электроннай аховы здароўя ў ЕС і УП
Дата: 09/12/20
Ужыванне лічбавых тэхналогій у галіне аховы здароўя поўнасцю змяніла тое, як мы выкарыстоўваем медыцынскія даныя і інфармацыю аб стане здароўя. Асабліва ў святле пандэміі COVID-19 медыцына стала яшчэ больш залежаць ад даных, у той час як медыцынскія супрацоўнікі атрымалі магчымасць выкарыстоўваць даныя і тэхналогіі для больш хуткага і эфектыўнага аказання медыцынскіх паслуг. Але што дакладна стаіць за тэхналогіямі лічбавай аховы здароўя?
Сёння для кожнага нованароджанага чалавека будзе стварацца файл, у якім будзе сабрана і запісана інфармацыя аб стане яго здароўя. Пяцьдзесят гадоў таму гэта была б фізічная папка з файламі ў бальніцы ці ў кабінеце ўрача з арыгіналамі папяровых дакументаў і запісамі, зробленымі ўрачом ад рукі. Давайце перанясёмся назад у 2020 год. Спалучэнне лічбавых тэхналогій і медыцыны дазваляе кожнаму чалавеку мець адзіны лічбавы медыцынскі файл, доступ да якога могуць атрымаць розныя медыцынскія ўстановы. Яны могуць захоўваць там копіі запісаў аб пацыенце і вынікі медыцынскіх даследаванняў і аналізаў . Файл можна рэдагаваць і дапаўняць у наступныя гады.
«Электронная ахова здароўя» азначае выкарыстанне лічбавых тэхналогій ва ўсіх сітуацыях, звязаных з аховай здароўя: ад прагляду інфармацыі самім пацыентам ці пры правядзенні аперацый сямейным урачом да амбулаторнага лячэння. Пры гэтым некаторыя паслугі можна атрымаць нават за мяжой. Гэта больш, чым проста ўжыванне рашэнняў на аснове ІКТ да традыцыйных метадаў. Гэтыя новыя рашэнні, створаныя пры дапамозе лічбавых сродкаў, прыносяць дадатковыя выгады пацыентам і медыцынскім установам. Напрыклад, выкарыстанне камп’ютара ў бальніцах было значным пераўтварэннем. Гэта дазволіла медсёстрам і ўрачам губляць менш часу на запісы і вядзенне справы пацыента. Сёння камп’ютары ў бальніцах не толькі дапамагаюць палепшыць традыцыйныя метады працы, але і атрымліваць яшчэ большую карысць, напрыклад пры выкарыстанні штучнага інтэлекту (ШІ) для працы з вынікамі медыцынскіх аналізаў ці для стварэння мабільнага дадатку для адсочвання кантактаў падчас пандэміі COVID-19. У аснове гэтага ляжыць новае спалучэнне лічбавых тэхналогій і медыцынскіх даных.

«Ніколі раней ужыванне пераваг лічбавых тэхналогій не было настолькі важным для аказання медыцынскіх паслуг у ЕС і ў рэгіёне УП. Тэхналогіі электроннай аховы здароўя выкарыстоўваюцца для стварэння больш дасканалых і эфектыўных для пацыентаў і медыцынскіх работнікаў сістэм электроннай аховы здароўя», – гаворыць Марцінас Даўгірдас, кіраўнік напрамку электроннай аховы здароўя Праекта EU4Digital.
На практыцы тэхналогіі электроннай аховы здароўя здольныя даць пацыенту дадатковыя магчымасці і спрасціць аказанне медыцынскіх паслуг. Гэта падразумявае магчымасць запісацца на прыём да ўрача анлайн, мець электронную медыцынскую карту, атрымліваць доступ да медыцынскіх рэцэптаў ці выкарыстоўваць лічбавыя дадаткі на тэлефоне для сачэння за станам здароўя і фізічнай формай. Такія тэхналогіі дазваляюць грамадзянам мацней уцягвацца ў медыцынскі працэс і мець хутчэйшы доступ да рэсурсаў.
Выкарыстанне сістэм лічбавай аховы здароўя дапаможа медыцынскаму працаўніку больш дакладна задаволіць медыцынскія патрэбы пацыента, зрабіўшы прыём больш персаналізаваным. Скароціцца час, які траціцца на запаўненне фармуляраў, будзе магчыма пазбегнуць непатрэбнага паўтарэння медыцынскіх паслуг дзякуючы таму, што медыцынскія работнікі змогуць атрымаць доступ да медыцынскіх даных пацыента ў электронным фармаце. Таксама з’явяцца новыя магчымасці ажыццяўлення кантролю і назірання медыцынскім персаналам, напрыклад больш дакладны і падрабязны агляд гісторыі хваробы і выпісаных пацыенту лекаў.
Электронная ахова здароўя цесна звязана з сумяшчальнасцю, прызначэнне якой – скасаваць перашкоды для міжсістэмнай камунікацыі і абмену. Гэта значыць, што розныя сістэмы змогуць належным чынам распазнаваць і тлумачыць атрыманую медыцынскую інфармацыю. На досвітку развіцця камп’ютарных і лічбавых тэхналогій разнастайнасць аперацыйных сістэм азначала, што адна камп’ютарная ці медыцынская прылада не магла ўзаемадзейнічаць з іншымі. Гэта вяло да страты часу на аналіз і перадачу даных. Сёння большасць лічбавых сістэм у ЕС стандартызаваны. Гэта значыць, што даныя могуць перадавацца ад аднаго апарата да другога, што дазваляе эканоміць час і намаганні. Такім чынам забяспечваецца мабільнасць даных, што ў сваю чаргу азначае, што пацыент не прывязаны да аднаго фізічнага папяровага дакумента ў адной бальніцы, а можа выкарыстоўваць свае медыцынскія даныя ў любой бальніцы і ў любой краіне, дзе гэтую інфармацыю можна счытаць пры дапамозе лічбавых сістэм.
У рамках палітыкі Адзінага лічбавага рынку ЕС распрацоўка тэхналогій электроннай аховы здароўя разглядаецца як ключавая частка лічбавай трансфармацыі. У якасці прыкладу рашэнняў, якія распрацоўваюцца ў ЕС, можна прывесці электронныя медыцынскія рэцэпты, ці ePrescriptions, якія даюць пацыенту магчымасць атрымліваць прапісаныя лекі без папяровага рэцэпта, выпісанага ўрачом. Дзякуючы сумяшчальным сістэмам і лічбавым медыцынскім картам аптэкам прасцей атрымаць пацвярджэнне выпісанага рэцэпта, а таксама яны могуць пазбегнуць лішняга адміністрацыйнага дакументазвароту.
Пандэмія COVID-19 зрабіла сістэмы лічбавай аховы здароўя ў Еўропе і ў краінах Усходняга партнёрства яшчэ больш важнымі і незаменнымі. Ва ўмовах, калі асабістыя сустрэчы і перамяшчэнні былі абмежаваны, грамадзяне шукалі новыя спосабы ўзаемадзеяння з медыцынскімі ўстановамі. У некаторых краінах пацыенты змаглі скарыстацца паслугамі тэлемедыцыны, каб атрымаць медыцынскую кансультацыю дыстанцыйна, па тэлефоне, ці атрымаць рэцэпт на лекі або пракансультавацца з урачом праз інтэрнэт. Гэта аказалася асабліва зручным для тых пацыентаў, якія западозрылі ў сябе сімптомы COVID-19. Такім чынам, можна было абмеркаваць з урачом свае сімптомы дыстанцыйна, не рызыкуючы заразіць іншых. Вядучы еўрапейскі спецыяліст у сферы лічбавай аховы здароўя, прафесар Энрыке Марцінс адзначае, што «гэта пандэмія паказала ўсім медыцынскім работнікам і адміністрацыі, якія скептычна ставіліся да электроннай аховы здароўя, што заснаваная на папяровым дакументазвароце і арыентаваная на ўрача мадэль, якая выкарыстоўвае фізічную інфраструктуру, павінна быць неадкладна пераўтворана ў Сістэму лічбавай аховы здароўя». Нават калі ў сітуацыі крызісу змены не могуць быць рэалізаваныя ў належнай меры, неабходнасць у іх нікуды не знікне, а іх ажыццяўленне будзе патрабаваць надзейнай стратэгіі.
Ва Усходніх краінах-партнёрах асабліва пандэмія дапамагла прыцягнуць увагу да неабходнасці далейшага выкарыстання лічбавых інструментаў у традыцыйным медыцынскім асяроддзі. Аднак пандэмія затрымала працу над больш складанымі аспектамі распрацоўкі рашэнняў электроннай медыцыны, як напрыклад вызначэнне агульных стандартаў і фармулёвак для таго, каб лічбавыя сродкі былі сумяшчальныя з іншымі. Каб забяспечыць належную працу і ўкараненне гэтых лічбавых інструментаў у ЕС і ва Усходніх краінах-партнёрах, яшчэ неабходна разгледзець мноства важных аспектаў, сярод якіх абарона і канфідэнцыяльнасць асабістых даных і іх адпаведнасць заканадаўству аб абароне даных. Гэта таксама значыць забеспячэнне бяспекі існых сістэм такім чынам, каб даныя былі абаронены і каб доступ да іх маглі атрымаць толькі давераныя асобы і надзейныя сістэмы.
Спалучэнне лічбавых тэхналогій і медыцыны дало пацыентам і медыцынскім працаўнікам новыя магчымасці і рашэнні і будзе і далей трансфармаваць звыклыя медыцынскія практыкі. Мы працягваем даследаваць будучыя магчымасці, рашэнні і задачы электроннай аховы здароўя ў ЕС і УП у наступным артыкулы, які можна знайсці па спасылцы.
Праз Ініцыятыву EU4Digital Еўрапейскі саюз разам з Усходнімі краінамі-партнёрамі вядзе працу, накіраваную на садзейнічанне распрацоўцы нацыянальных сістэм электроннай аховы здароўя, узгодненых паміж УП і ЕС. Падрабязней аб мэтах і дасягнутых выніках у сферы электроннай аховы здароўя можна прачытаць на тэматычнай старонцы аб электроннай ахове здароўя.
- Азербайджан
- Арменія
- Беларусь
- Грузія
- Рэспубліка Малдова
- Украіна
- Электронная ахова здароўя
Больш Гісторый поспеху
10/11/2021
Электронныя подпісы: важны крок на шляху да лічбавай будучыні
Уявіце, што вы валодаеце малым прадпрыемствам і траціце некалькі гадзін у тыдзень на падпісванне дакументаў. Ц…
Чытаць далей16/06/2021
Барацьба з разрывам у лічбавых навыках – галоўная задача ЕС і Усходняга партнёрства
Лічбавая трансфармацыя хутка мяняе эканамічнае асяроддзе. Новыя тэхналогіі вельмі моцна ўплываюць на рынак пра…
Чытаць далей28/04/2021
Развіццё гігабітнага падключэння ва Усходніх краінах-партнёрах
Пандэмія COVID-19 яскрава прадэманстравала важнасць лічбавага падключэння і доступу да лічбавых паслуг. Згодна…
Чытаць далей

10/11/2021
Электронныя подпісы: важны крок на шляху да лічбавай будучыні
Уявіце, што вы валодаеце малым прадпрыемствам і траціце некалькі гадзін у тыдзень на падпісванне дакументаў. Ц…
Чытаць далей
16/06/2021
Барацьба з разрывам у лічбавых навыках – галоўная задача ЕС і Усходняга партнёрства
Лічбавая трансфармацыя хутка мяняе эканамічнае асяроддзе. Новыя тэхналогіі вельмі моцна ўплываюць на рынак пра…
Чытаць далей
28/04/2021
Развіццё гігабітнага падключэння ва Усходніх краінах-партнёрах
Пандэмія COVID-19 яскрава прадэманстравала важнасць лічбавага падключэння і доступу да лічбавых паслуг. Згодна…
Чытаць далей