У падтрымку гэтых мэт праект «EU4Digital: падтрымка лічбавай эканомікі і грамадства ў краінах Усходняга партнёрства» прадугледжвае:
Праект падтрымлівае працу сеткі EU4Digital па інавацыях у галіне ІКТ, асноўнымі накірункамі дзейнасці якой выступаюць:
- Навучанне
- Усталяванне кантактаў
- Інстытуцыйныя рамкі
- Інавацыйнае рэгуляванне
- Інавацыйная інфраструктура
- Пілотныя праекты для МСП
- Інавацыйныя паслугі для МСП
Бягучая праграма EaP Connect, якая фінансуецца ЕС, таксама падтрымлівае інавацыі ў сферы ІКТ, звязваючы даследчыя і адукацыйныя супольнасці па ўсім рэгіёне і з іх еўрапейскімі партнёрамі праз шырокапалосную сетку інтэрнэт высокай прапускной здольнасці, забяспечваючы доступ да глабальных даследаванняў для двух мільёнаў мясцовых навукоўцаў, студэнтаў і даследчыкаў з больш як 700 устаноў. www.eapconnect.eu
Фінансавая падтрымка інфраструктуры для інавацый у галіне ІКТ будзе спрыяць абмену перадавымі даследаваннямі і трансмежным інвестыцыям, адкрыццю рынкаў ЕС для стартапаў з рэгіёну Усходняга партнёрства, заахвочванню інвестыцый і стварэнню працоўных месцаў для таленавітай моладзі, а таксама прывядзе да агульнага павышэння прадукцыйнасці працы і дабаўленай вартасці.