Кастрычнік – гэта Еўрапейскі месяц кібербяспекі (ЕМКБ). Кампанія 2020 года прысвечана розным тэмам, якія накіраваны на змену мадэлі паводзін і вызначаюць магчымасці дапамогі карыстальнікам у распазнаванні рызык, што звязаны з новымі тэхналогіямі.
Кожны год на працягу ўсяго кастрычніка сотні мерапрыемстваў праходзяць па ўсёй Еўропе, а менавіта канферэнцыі, семінары, трэнінгі, вэбінары, прэзентацыі і цэлы шэраг іншых мерапрыемстваў для прыцягнення ўвагі да лічбавай бяспекі і кібер-гігіены.
«Падумай, перш чым клікнуць» (#ThinkB4Uclick) – гэта афіцыйны дэвіз ЕМКБ-2020. У гэты раз у кастрычніку праграма прысвечана дзвюм тэмам і імкнецца дапамагчы людзям распазнаць кіберпагрозы і быць падрыхтаванымі да іх.
Першая тэма – «Лічбавыя навыкі» –інфармуеўдзельнікаў аб такіх пытаннях электроннай канфідэнцыяльнасці, як ахова персанальных даных, кібербулінг і кіберсталкінг.
Другая тэма – «Кібермахлярства» – накіравана на абмен ідэямі наконт такіх надзённых і магчымых кіберпагроз, як фішынг, несанкцыянаваны доступ да карпаратыўнай электроннай пошты і махлярства пры набыцці тавараў у Інтэрнэце.
Кампанія ЕМКБ каардынуецца Еўрапейскім агенцтвам па сеткавай і інфармацыйнай бяспецы (ENISA) і Еўрапейскай камісіяй пры падтрымцы краін-членаў ЕС і соцень партнёраў (урадаў, універсітэтаў, навукова-даследчых цэнтраў, грамадскіх арганізацый, прафесійных асацыяцый, прыватных прадпрыемстваў) з Еўропы і з усяго свету.
ENISA каардынуе арганізацыю кампаніі ЕМБК, выступаючы ў якасці «цэнтра» для ўсіх краін-членаў і інстытутаў ЕС, якія прымаюць у ёй удзел, прапануючы рэкамендацыі спецыялістаў і спрыяючы ўзаемадапамозе і камунікацыі паміж грамадзянамі ЕС, прадпрыемствамі і дзяржаўнымі адміністрацыйнымі органамі. Агенцтва таксама публікуе новыя матэрыялы і прапануе прафесійныя кансультацыі па розных аспектах кібербяспекі.
Даведацца больш https://cybersecuritymonth.eu