Штогод сеткавая навукова-адукацыйная канферэнцыя TNC21 збірае самых разнастайных шырокапрофільных спецыялістаў у галіне нэтворкінгу, даверу і ідэнтыфікацыі, кіравання доступам і інш. з нацыянальных навукова-адукацыйных сетак (ННАС), універсітэтаў, даследчых арганізацый і ўстаноў і розных галін эканамічнай дзейнасці.
Ва ўдзельнікаў TNC будзе ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з вынікамі дзейнасці, накіраванай на стварэнне навукова-даследчых сетак як у тэхнічных, так і ў прыкладных сферах і менеджменце.
36-я канферэнцыя TNC21 пройдзе з 21 па 25 чэрвеня 2021 года ўпершыню поўнасцю ў анлайн-фармаце.
Рэгістрацыя закрываецца ў пятніцу, 18 чэрвеня, а 12:00 (апоўдні) па цэнтральнаеўрапейскім летнім часе.
TNC фінансуецца Еўрапейскім саюзам праз праект GÉANT(GN4-3). У адпаведнасці з Рамачным пагадненнем аб партнёрстве GÉANT 2020 праект фінансуецца праграмай падтрымкі даследаванняў і інавацый Еўрапейскага саюза «Гарызонт-2020».