28 красавіка 2021 года праект EU4Digital арганізаваў мерапрыемства, прысвечанае тэме даверу і бяспекі, на якім сабраліся ўдзельнікі з шасці Усходніх краін-партнёраў, каб абмеркаваць поспехі і планы на будучыню ў галіне даверу і бяспекі.
Мерапрыемства пачалося з прэзентацыі пілотнага праекта EU4Digital eSignature. Падчас эксперыменту рашэнне ўжывалася ў тэставым рэжыме паміж дзвюма парамі краін: дзвюма Усходнімі краінамі-партнёрамі – Украінай і Малдовай – і Усходняй краінай-партнёрам і дзяржавай ЕС – Украінай і Эстоніяй. Мэтай пілотнага праекта eSignature было выпрабаванне рашэння для стварэння кваліфікаваных электронных подпісаў, кампанентамі якога з’яўляюцца дадаванне меткі часу, механізмы пацвярджэння і праверка статусу сертыфіката, распрацаваныя для забеспячэння ўзаемнага прызнання кваліфікаваных лічбавых подпісаў (eSignatures) паміж краінамі.
Мерапрыемства прадоўжылі прадстаўнікі Еўрапейскай камісіі, якія выступілі з прэзентацыяй кіраўніцтва для дасягнення пагаднення аб узаемным прызнанні. Было адзначана, што ў выпадку з трэцімі краінамі, якія часта знаходзяцца ў розных зыходных пунктах, мэтай пагаднення аб узаемным прызнанні з’яўляецца прадастаўленне набору рэкамендацый і мінімальных патрабаванняў, якія трэцяя краіна павінна браць пад увагу, калі яна жадае дасягнуць пагаднення аб узаемным прызнанні акрэдытаваных цэнтраў сведчання (ЦС) і іх паслуг.
Далей спецыялісты па даверы і бяспецы прадставілі ацэнку функцыянальнай сумяшчальнасці трансгранічных электронных паслуг. Засяродзіўшы ўвагу на трансгранічнай функцыянальнай сумяшчальнасці, краіны могуць аб’яднаць намаганні, каб пазбавіцца ад лічбавых бар’ераў і прадухіліць далейшую фрагментацыю электронных паслуг. На аснове вынікаў ацэнкі будзе распрацаваная база дзеля аказання трансгранічных электронных паслуг, якая будзе змяшчаць кіраўніцтва аб тым, што неабходна зрабіць на нарматыўным, арганізацыйным і тэхнічным узроўнях, каб дабіцца гарманізацыі і функцыянальнай сумяшчальнасці электронных паслуг.
Мерапрыемства завяршылася прэзентацыяй пра дзейнасць па распрацоўцы рашэння для электроннага кіравання (eGovernance) і пра правядзенне папярэдняй ацэнкі. Асаблівая ўвага будзе адданая аналізу існых умоў для развіцця eGovernance ва Усходніх краінах-партнёрах. Дадзеная дзейнасць накіравана на падрыхтоўку індывідуальных рэкамендацый для кожнай з краін па распрацоўцы рашэння eGovernance і павышэнні інфармаванасці пра яго ролю ў прасоўванні рэформаў дзяржаўнага кіравання.