Семінар у рамках Сеткі надзейнасці і бяспекі акцэнтуе ўвагу на выкліках і агульных прыярытэтах

  • Дата: 14/06/19
  • Падзяліцца:

12-13 чэрвеня ў Кішынёве, Малдова, Фонд EU4Digital арганізаваў семінар у рамках Сеткі надзейнасці і бяспекі EU4Digital.

Асноўная мэта семінара палягала ў тым, каб атрымаць абноўленую інфармацыю пра прыярытэты і праблемы краін у сферы надзейнасці і бяспекі, а таксама вызначыць агульныя прыярытэты адносна працоўнага план сеткі, абмеркаваць дзейнасць сеткі (уключаючы пілотныя праекты) на 2019 год.

Першы дзень семінара быў прысвечаны дзейнасці па забеспячэнні надзейнага злучэння (Trust stream), а другі — тэмам, звязаным з кібербяспекай. У ім узялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх шасці краін Усходняга партнёрства.

Прадстаўнікі Еўрапейскай камісіі прадставілі абноўленую інфармацыю пра палітыку ЕС у галіне кібербяспекі і апошнія ініцыятывы ЕС у галіне eIDAS (паслуг электроннай ідэнтыфікацыі, аўтэнтыфікацыі і надзейнага злучэння). Прадстаўнікі краін Усходняга партнёрства падзяліліся апошнімі дасягненнямі ў вобласці кіберпрасторы, а таксама даменаў лічбавага надзейнага злучэння. Абмеркаванне прыярытэтаў краін-партнёраў у галіне надзейнасці і бяспекі, а таксама структура і працоўны план Сеткі надзейнасці і бяспекі EU4Digital дазволілі праектнай групе EU4Digital лепш адаптаваць структуру праекта і прадугледжаныя вынікі для забеспячэння сінергіі і плённага супрацоўніцтва.

Навіны

Паглядзець усё