31 ліпеня Мерапрыемства па праблемах глабальных інавацый ЮНОПС сабярэ разам наватараў, прадпрымальнікаў, праграмістаў, распрацоўшчыкаў, каб дапамагчы развіццю і распаўсюджванню надзейнай інфраструктуры з выкарыстаннем апошніх тэхналогій у адказ на змяненне клімату.
Змяненне клімату – гэта адна з найвялікшых праблем нашага часу. Ад стабільнасці нашай экасістэмы, якая ўплывае на наша здароўе, да магчымасці займацца сельскай гаспадаркай і ствараць квітнеючыя супольнасці – наша будучыня залежыць ад таго, як мы справімся з гэтай праблемай. Каб народы, супольнасці і нацыі змаглі гэта ажыццявіць, неабходна, каб сусветная інфраструктура была больш гнуткай і лепш абсталяванай, каб вытрымаць усё больш частыя экстрэмальныя метэаралагічныя з’явы. Таксама неабходна ўпэўніцца, што ўсе людзі з усіх куткоў свету могуць прыстасавацца да гэтых умоў, выжыць і жыць у дастатку.
Аднак каб гэтага дасягнуць зараз, як ніколі раней, свету неабходны свежыя ідэі, рашэнні і тэхналогіі.
Арганізатары заклікаюць наватараў і прадпрымальнікаў да распрацоўкі новых тэхналагічных рашэнняў для стварэння інфраструктуры, сетак і сістэм , якія змогуць супрацьстаяць любым ударам . Рашэнні павінны прадэманстраваць, як тэхналогіі – ад сэнсараў да штучнага інтэлекту – могуць пабудаваць устойлівасць да змянення клімату, дапамагаючы грамадствам падрыхтавацца і прыстасавацца да праблем, выказаных гэтым змяненнем.
Удзельнікі павінны перадаць свае ідэі на разгляд да 31 ліпеня 2020 года, да 24:00 (цэнтральнаеўрапейскі час).
Каб даведацца больш, перайдзіце па спасылцы.