Віртуальная сустрэча з будаўнікамі экасістэмы стартапаў з Іспаніі і Літвы

  • Дата: 05/10/21 па 05/10/21
  • Падзяліцца:

5 кастрычніка праект EU4Digital запрашае зацікаўленыя бакі УП паўдзельнічаць у віртуальным пасяджэнні, каб даведацца пра «Шлях арганізацый ЕС да пабудовы і развіцця экасістэм стартапаў». Сустрэча пройдзе аддалена ў фармаце віртуальнага пасяджэння з прадстаўнікамі арганізацый з Іспаніі і Літвы. 

Пасяджэнне праводзіцца дзеля таго, каб палепшыць разуменне структуры і функцый экасістэмы стартапаў і даць практычныя парады пра тое, як зрабіць яе паўнавартаснай, што ў перспектыве можа стымуляваць развіццё экасістэм стартапаў ва Усходніх краінах-партнёрах. 

Галоўная мэтавая аўдыторыя мерапрыемства – гэта прадстаўнікі міністэрстваў і ўстановы, што каардынуюць развіццё інавацыйных экасістэм, а таксама іншыя дзеячы экасістэмы, такія як арганізацыі, што займаюцца інавацыямі, прадастаўляюць фінансаванне і кансультацыйныя паслугі і такім чынам умацоўваюць патэнцыял экасістэм ва Усходніх краінах-партнёрах.

Вучэбны візіт пачнецца з праграмнай прамовы сп-ра Хесуса Лазана, стратэгічнага саветніка па пытаннях ІКТ Еўрапейскага інавацыйнага савета, старшага спецыяліста напрамку інавацый у сферы ІКТ праекта EU4Digital і будаўніка экасістэмы ІКТ, які распавядзе пра ролю ініцыятывы ў развіцці экасістэмы стартапаў. Далей адбудуцца панэльныя пасяджэнні з будаўнікамі экасістэмы з Літвы і Іспаніі. Першае пасяджэнне з зацікаўленымі бакамі з Літвы будзе мадэраваць кіраўнік каманды праекта EU4Digital сп-р Артурас Піліпоніс. У гэтай частцы будзе зроблены усебаковы агляд працэсу стварэння і развіцця экасістэмы стартапаў, а таксама адбудзецца глыбокае апусканне ў тэму хуткага развіцця рынку фінансава-тэхналагічных стартапаў. Гутарка ў тым ліку пойдзе і пра нарматыўную базу, якая за гэтым стаіць. Пасяджэнне будзе будавацца вакол прэзентацый і панэльнага абмеркавання з удзелам наступных арганізацый і спікераў:

  • Раберта Рудакене, галава Startup Lithuania;
  • Рута Меркевічутэ, дырэктар аддзела фінансавых паслуг і нагляду за рынкамі Банка Літвы;
  • Прадстаўнік Міністэрства эканомікі і інавацый Літоўскай Рэспублікі.

Другое пасяджэнне, прысвечанае іспанскай экасістэме стартапаў, будзе мадэраваць старшы спецыяліст напрамку інавацый у сферы ІКТ праекта EU4Digital сп-р Хесус Лазана. Яно будзе будавацца вакол абмену вопытам у развіцці разнастайных абласцей экасістэмы, такіх як доступ да адукацыі, фінансавання і рэсурсаў (сродкаў). У пасяджэнні будуць удзельнічаць наступныя арганізацыі і запрошаныя спікеры:

  • Д-р Альвара Сімон дэ Блас, прэзідэнт Нацыянальнай асацыяцыі Еўрапейскіх бізнес-інавацыйных цэнтраў ( ANCES);
  • Д-р Хуан Мануэль Карчада Радрыгес, дырэктар даследчай групы па біяінфарматыцы, інтэлектуальных камп’ютарных сістэмах і адукацыйных тэхналогіях (BISITE) Універсітэта Саламанкі;
  • Хордзі Гарсія, дырэктар па вытворчых і стратэгічных пытаннях у ENISA.

Каб паўдзельнічаць у мерапрыемстве або задаць пытанні, просім вас звяртацца да кіраўніка напрамку інавацый у сферы ІКТ Ганны Побаль (anna.pobol@gmail.com).

Падрабязную праграму мерапрыемства можна знайсці ніжэй.


EU4Digital guide for building and boosting the growth of ICT entrepreneurial ecosystems in Eastern partner countries

Other ICT Innovation events:

Падзеі

Паглядзець усё