Як будуць выглядаць прыярытэтныя задачы Усходняга партнёрства ў лічбавай галіне пасля 2020 года? Зацікаўленыя бакі з ЕС і УП абмяркоўваюць сферы, якія патрабуюць ажыццяўлення актыўных дзеянняў, падчас віртуальнай Сустрэчы Кіруючага камітэта EU4Digital

  • Дата: 09/10/20
  • Падзяліцца:

Другі дзень тыдня Сустрэчы Кіруючага камітэта EU4Digital, які прайшоў 6 кастрычніка, быў прысвечаны будучыні – якія прыярытэтныя задачы стаяць перад Усходнім партнёрствам (УП) пасля 2020 года? На сесіях, якія зноў падкрэслілі важнасць падтрымкі лічбавай трансфармацыі ў рэгіёне УП у наступныя гады, віртуальна прысутнічалі больш за 100 удзельнікаў, у тым ліку прадстаўнікі Еўрапейскай камісіі, зацікаўленыя бакі высокага ўзроўню з УП, а таксама каманды праекта EU4Digital.

Лічбавыя тэхналогіі з’яўляюцца важным кампанентам сучаснага бізнесу і грамадства, у час, калі ўсё большая колькасць узаемадзеянняў адбываецца ў лічбавай прасторы. Пандэмія COVID-19 прадэманстравала неабходнасць далейшага інвеставання ў лічбавыя тэхналогіі для спрыяння росту і інавацыям, нягледзячы на абмежаванні, якія датычацца фізічных сходаў.

Віртуальны Тыдзень Кіруючага камітэта EU4Digital даў магчымасць абмеркаваць будучыя прыярытэтныя задачы для рэгіёна, а таксама сферы, дзе Еўрапейскі саюз можа працягваць падтрымліваць лічбавую трансфармацыю і дабівацца відавочных паляпшэнняў для прадпрыемстваў і грамадзян ва УП.

2020 год з’яўляецца пераходным у доўгатэрміновай павестцы, накіраванай на падтрымку лічбавай галіны ва Усходнім партнёрстве. Палітычны парадак дня, вызначаны ў 20 выніках да 2020 года, будзе выкананы да канца года, а новы набор задач на перыяд пасля 2020 года зойме цэнтральнае месца. Сумеснае камюніке ЕС «Павышэнне ўстойлівасці – Усходняе партнёрства, якое прыносіць рэзультаты ўсім», прынятае ў сакавіку 2020 года, вызначае галоўныя элементы падтрымкі, якую ЕС аказвае УП, у тым ліку узмацненне лічбавага сектара як адну з пяці асноўных палітычных задач УП.

Дыялог аб будучых прыярытэтных задачах Усходняга партнёрства ў лічбавай галіне

Спадар Мацьё Буске з Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па пытаннях добрасуседства і перамовах аб пашырэнні (DG NEAR) пачаў дыскусію, падкрэсліўшы ключавую ролю прапаноў прадстаўнікоў з Усходніх краін-партнёраў для вызначэння прыярытэтных задач на будучыню ў лічбавай галіне, што можа падрыхтаваць глебу для дзейнасці, якая прынясе відавочныя вынікі і акажа ўплыў на рэгіён.

Падчас абмеркавання магчымых будучых прыярытэтных задач ЕС у рэгіёне спадар Буске прапанаваў у якасці важных напрамкаў дзейнасці развіццё лічбавай інфраструктуры, у тым ліку зніжэнне цэн на роўмінг ва УП, развіццё высакахуткаснага доступу да інтэрнэту, Электроннага кіравання і лічбавізацыі дзяржаўных паслуг, а таксама спрыянне развіццю лічбавай эканомікі ў рэгіёне. Трансгранічны гандаль, удасканаленне лічбавых навыкаў і павышэнне лічбавай устойлівасці Усходніх краін-партнёраў былі таксама пералічаны ў якасці магчымых прыярытэтных напрамкаў дзейнасці ЕС.

«ЕС будзе ўкладваць у лічбавую трансфармацыю краін-партнёраў у адпаведнасці з заканадаўствам і перадавым вопытам ЕС», – падкрэсліў спадар Буске.

Спадар Дэвід Рынгроўз, галава аддзелу інфармацыйнай палітыкі і міжнародных адносін Генеральнага дырэктарата  Еўрапейскай камісіі па камунікацыйных сетках, кантэнце і тэхналогіях (DG CONNECT) нагадаў аб абяцанні ЕС забяспечваць ажыццяўленне лічбавай трансфармацыі ў ЕС і падтрымліваць УП у дадзенай сферы: «Гэта будзе вельмі захапляльны час для ЕС і яго лічбавай палітыкі, і вельмі важна зрабіць усё, каб праца, якую мы выконваем у ЕС, магла быць карыснай для нашых Усходніх партнёраў», – заявіў ён.

Па словах спадара Рынгроўза, развіццё тэхналогій новага пакалення, у тым ліку суперкамп’ютараў, блокчэйну і штучнага інтэлекту, стане важнай часткай лічбавай павесткі ЕС. Ён таксама дадаў, што выкарыстанне лічбавых тэхналогій для задач, звязаных з аховай навакольнага асяроддзя і кліматам, і ўдасканаленне адукацыйных сістэм пры дапамозе лічбавых здольнасцей і навыкаў з’яўляюцца ключавымі напрамкамі дзейнасці для будучай лічбавізацыі ЕС. Апрача таго, кібербяспека, высокапрадукцыйная і надзейная сеткавая інфраструктура, канфідэнцыяльнасць і сістэмы кіравання данымі будуць граць важную ролю для забеспячэння лічбавай трансфармацыі ў ЕС, а таксама будуць мець важнае значэнне для вызначэння будучых прыярытэтных задач УП.

Падчас сустрэчы прадстаўнікі Усходніх краін-партнёраў падзяліліся сваімі поглядамі на будучыя прырытэтныя задачы ў лічбавай галіне. Сюды ўвайшлі паслугі Электроннага кіравання для грамадзян і прадпрыемстваў, пашырэнне шырокапалоснай інфраструктуры для таго, каб спрыяць зніжэнню цэн на роўмінг у межах УП, а таксама развіццё лічбавай эканомікі. Забеспячэнне развіцця лічбавых навыкаў, каб больш людзей маглі мець доступ да лічбавых тэхналогій, стварэнне магчымасцей для трансгранічнай Электроннай камерцыі і Электроннага гандлю, а таксама спрыянне ўкараненню сістэм Электроннага подпісу для аддаленай аўтэнтыфікацыі былі названы будучымі рухавікамі паскоранай лічбавізацыі. Удзельнікі таксама адзначылі важнасць забеспячэння кібербяспекі і кіберустойлівасці, развіцця інавацыйнай экасістэмы для прадпрыемстваў, а таксама сістэм кіравання данымі для далейшага паглыблення лічбавай гарманізацыі і функцыянальнай сумяшчальнасці.

Абмеркаванне гэтых прыярытэтных задач дапаможа скласці план дзеянняў на наступныя гады ў адпаведнасці з новымі Задачамі ЕС на перыяд пасля 2020 года, вызначаючы праграму падтрымкі лічбавай трансфармацыі ва Усходніх краінах-партнёрах.

Астатняя частка тыдня Сустрэчы Кіруючага камітэта была прысвечана тэматычным сесіям EU4Digital – галоўным напрамкам лічбавай палітыкі ЕС, накіраваным на аказанне падтрымкі грамадзянам краін Усходняга партнёрства і дасягненне адчувальных паляпшэнняў у рэгіёне.

Калі вы жадаеце даведацца больш аб праекце EU4Digital і яго тэматычных сферах, запрашаем вас наведаць сайт EU4Digital.


Навіны

Паглядзець усё