

21 мая 2021 года адбылося інфармацыйнае мерапрыемства на тэму «Змены ў сферы электроннай камерцыі ў 2021 годзе і пасля: чаго чакаць і да чаго рыхтавацца Усходнім краінам-партнёрам?», арганізаванае праектам EU4Digital у межах дзейнасці па наладжванні сувязей.
Больш за 70 удзельнікаў, і ў тым ліку прадстаўнікоў міністэрстваў, мытных органаў, паштовых аператараў, гандлёвых пляцовак і дзелавых арганізацый з усіх шасці Усходніх краін-партнёраў, прынялі ўдзел у мерапрыемстве. Яно праводзілася галоўным чынам дзеля таго, каб павысіць інфармаванасць аб будучых зменах і новых правілах дыстанцыйных продажаў, якія ўступаюць у сілу з 1 ліпеня 2021 года і ўваходзяць у Пакет правілаў выплаты ПДВ у сферы электроннай камерцыі, зацверджаны Еўрапейскай камісіяй у 2021 годзе.
Мерапрыемства адкрыў кіраўнік каманды EU4Digital Артурас Піліпоніс. Ён вынес на абмеркаванне тэндэнцыі і рухальныя сілы, якія на дадзены момант фарміруюць асяроддзе электроннай камерцыі ў ЕС. Сярод галоўных тэндэнцыі, пра якія ішла гаворка, было ўзмацненне канкурэнцыі сярод анлайн-гульцоў, усё большая важнасць якасці абслугоўвання кліентаў і выканання заказаў і дастаўкі, а таксама ўсё мацнейшае панаванне гандлёвых пляцовак.
Удзельнікам таксама прадставілі праект EU4Digital, яго асноўную дзейнасць і мэты (даведайцеся больш пра тэматычныя вобласці і мэты праекта тут). Намесніца кіраўніка групы EU4Digital Рута Сальвітэ-Тамасюньене засяродзіла ўвагу на выніках дзейнасці ў сферы электроннай камерцыі – базавым дакладзе ЕС па электроннай камерцыі, спісе рэкамендацый для гарманізацыі электроннай камерцыі, а таксама на цяперашнім пілотным праекце і яго перавагах.
Пра галоўныя змяненні 2021 года ў мытнай і падатковай сферах распавёў Вальтэр Трэзек – старшыня кансультатыўнага камітэта Сусветнага паштовага саюза і сустаршыня працоўнай групы па электроннай лагістыцы Еўрапейскай асацыяцыі электроннай камерцыі. Сп. Трэзек засяродзіў увагу на самых галоўных зменах, якія ўступяць у сілу ў ліпені 2021 года:
- Усе тавары павінны дэкларавацца загадзя ў лічбавым фармаце (да ажыццяўлення дастаўкі пасылкі).
- ПДВ мусіць збірацца са ўсіх тавараў незалежна ад іх цаны (канец абмежавання да 22 еўра).
- Будзе ўведзеная адзіная сістэма імпарту (IOSS), якая дазволіць збіраць трансгранічны ПДВ у пунктах продажаў (напрыклад, у анлайн-краме ці на гандлёвай пляцоўцы).
- Усе імпартаваныя партыі тавараў мусяць суправаджацца электроннымі дакументамі, якія пацвярджаюць іх бяспеку, і ў тым ліку дзеля перавозкі, а таксама мытнай дэкларацыяй.
- Скарочаны набор дакументаў для малакаштоўных партый тавараў (да 150 еўра) стане даступны не толькі пошце, але і прыватным кур’ерскім службам і паштовым аператарам.
Акрамя таго, пра ўплыў змен 2021 года на сферу лагістыкі распавёў Ян Хіцель, член праўлення GS1 Lithuania і Асацыяцыі транспартных інавацый. Эксперт растлумачыў, як зменяцца працэсы імпарту і экспарту пасля ўвядзення новых правілаў і
рэгулявання: пасля 1 ліпеня 2021 года лагістычныя плыні змогуць быць аб’яднаныя (г.зн., што тавары будуць накіроўвацца непасрэдна ў краіну назначэння ў ЕС, што пазбавіць ад неабходнасці дэклараваць усе тавары ў краіне ўвозу ў ЕС).
З прычыны будучых змен і неабходнасці рашэнняў для прыстасавання да іх, спецыяліст з EU4Digital Уладзімір Каваленка прадставіў цяперашні пілотны праект EU4Digital у сферы электроннай камерцыі, а таксама рашэнне, распрацаванае ў яго межах (Малюнак 1 ніжэй), і яго будучы патэнцыял, а ў прыватнасці яго карысць дзеля:
- Умацавання экасістэмы электроннай камерцыі і павелічэння яе гандлёвых абаротаў;
- Рашэння наяўных праблем у галіне трансгранічнай электроннай камерцыі;
- Павышэння інфармаванасці і аказання большай падтрымкі для падрыхтоўкі да ўвядзення Пакета правілаў выплаты ПДВ у сферы электроннай камерцыі ў ЕС.

Даведацца больш пра канцэпцыю пілотнага праекта і яго перавагі можна тут.
Таксама была адзначана роля Еўрапейскай асацыяцыі электроннай камерцыі ў такіх пілотных ініцыятывах паміж ЕС і Усходнімі краінамі-партнёрамі. Фларыян Сейкель і Торальф Шнайдэр – прадстаўнікі logistic-natives e.V. (члена Еўрапейскай асацыяцыі электроннай камерцыі) – засяродзілі ўвагу на галоўных прычынах удзелу асацыяцыі ў пілотным праекце ў сферы электроннай камерцыі. Яны распавялі пра перавагі, якія асацыяцыя атрымлівае ад такіх ініцыятыў. Сярод іх – магчымасць усталявання сувязей і інфармавання пра распрацоўкі ў сферы электроннай камерцыі і практычны абмен вопытам. Яны таксама растлумачылі, як, апрача пілотнага праекта, асацыяцыя падтрымлівае бізнес і садзейнічае супрацоўніцтву і наладжванню сувязей.
Мерапрыемства завяршылася прэзентацыяй Уладзіміра Абрамычава, кіраўніка аддзела Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў, які паясніў, як інтэрнэт-крамам рознічнага гандлю падрыхтавацца да змяненняў, што адбудуцца ў ЕС. Сярод асноўных крокаў былі адзначаны наступныя:
- Прыстасаванне рыначнай стратэгіі;
- Вызначэнне і увядзенне адпаведнага працэнта ПДВ сайтамі электроннай камерцыі;
- Увядзенне новых працэдур для штоквартальнай справаздачы па ПВД у адзіны міні-цэнтр (MOSS);
- Дэталёвы перагляд дагавораў з прадаўцамі і пакупнікамі для тлумачэння працэдур збору падаткаў;
- Рэгістрацыя ў Адзінай сістэме кантролю імпарту (IOSS) для кіравання падаткамі на міждзяржаўным узроўні.
І нарэшце, улічваючы будучыя змяненні ў сферы электроннай камерцыі ў ЕС і ўсё большую значнасць электроннага гандлю, вельмі важным становіцца інфармаванне і своечасовая падрыхтоўка ўсіх дзеячаў сферы электроннай
камерцыі (г.зн. службаў дастаўкі, мытных і падатковых органаў, электронных гандлёвых пляцовак і прадаўцоў). Магчымыя прамаруджванні могуць прывесці да сур’ёзных цяжкасцей ў трансгранічным гандлі, а таксама да затрымак, страт і штрафаў. Дадатковая інфармацыя. Мерапрыемства праводзіцца ў межах серыі сеткавых мерапрыемстваў у сферы электроннай камерцыі. Падпісвайцеся на інфармацыйную рассылку, каб заставацца ў курсе падзей.
- Азербайджан
- Арменія
- Беларусь
- Грузія
- Рэспубліка Малдова
- Украіна
- Электронны гандаль
Больш навін
10/11/2023
EU4Digital proqramının maraqlı tərəflər üçün seminarında milli səviyyədə sürətləndirmə imkanları tədqiq edilib
EU4Digital proqramının fəaliyyətləri Şərq Tərəfdaşlığı (ŞT) regionu ölkələri — Azərbaycan, Ermənistan, Moldova…
Чытаць далей12/09/2023
Далучайцеся да гутаркі з EU4Digital: новыя магчымасці ў «Твітэры»
З заканчэннем летніх канікул каманда, адказная за навіны, абвяшчэнні, гісторыі і іншыя публікацыі пра EU4Digit…
Чытаць далей07/09/2023
Не прапусціце! Мерапрыемствы EU4Digital, прысвечаныя лічбавай трансфармацыі Усходняга партнёрства
Хочаце даведацца больш пра лічбавыя распрацоўкі, прыярытэты на будучыню і палітычную праграму для Усходніх кра…
Чытаць далей

10/11/2023
EU4Digital proqramının maraqlı tərəflər üçün seminarında milli səviyyədə sürətləndirmə imkanları tədqiq edilib
EU4Digital proqramının fəaliyyətləri Şərq Tərəfdaşlığı (ŞT) regionu ölkələri — Azərbaycan, Ermənistan, Moldova…
Чытаць далей
12/09/2023
Далучайцеся да гутаркі з EU4Digital: новыя магчымасці ў «Твітэры»
З заканчэннем летніх канікул каманда, адказная за навіны, абвяшчэнні, гісторыі і іншыя публікацыі пра EU4Digit…
Чытаць далей
07/09/2023
Не прапусціце! Мерапрыемствы EU4Digital, прысвечаныя лічбавай трансфармацыі Усходняга партнёрства
Хочаце даведацца больш пра лічбавыя распрацоўкі, прыярытэты на будучыню і палітычную праграму для Усходніх кра…
Чытаць далей