Лічбавая трансфармацыя – гэта адзін з ключавых каталізатараў устойлівага эканамічнага росту, развіцця чалавечага капіталу і павышэння эфектыўнасці кіравання. Еўрапейскі саюз імкнецца закласці падмурак дзеля пашырэння лічбавых магчымасцей аднаго мільёна грамадзян Усходняга партнёрства (УП), даючы ім шанс прайсці лічбавае навучанне, а праект EU4Digital у межах напрамку Лічбавых навыкаў праводзіць мерапрыемствы дзеля дасягнення гэтай мэты. Адзін з прыярытэтаў – гэта пераадоленне лічбавага разрыву пры дапамозе структур лічбавых кампетэнцый для малых і сярэдніх прадпрыемстваў (МСП). У гэтай вобласці EU4Digital садзейнічае стварэнню рэгіянальнай платформы адукацыйных тэхналогій для прафесійнай падрыхтоўкі, а таксама распрацоўвае метадалогіі стварэння ментарскіх праграм. Праект EU4Digital таксама падтрымлівае працу рэгіянальнай Сеткі лічбавых навыкаў.
Абапіраючыся на выкананую падчас Фазы І праекта EU4Digital працу па стварэнні метадалогіі вымярэння і прагназавання разрываў у лічбавых навыках ва УП у адпаведнасці з Індэксам лічбавай эканомікі і грамадства (DESI), пачаў сваю працу акселератар DESI праекта EU4Digital. Мяркуецца, што з дапамогай акселератара DESI Усходнія краіны-партнёры збяруць поўны набор паказальнікаў DESI і змогуць незалежна і рацыянальна ўносіць любыя метадалагічныя змяненні. Дзеля гэтага неабходныя моцныя статыстычныя службы і выпрабаваныя сістэматычныя механізмы збору даных. Гэта дазволіць Усходнім краінам-партнёрам уключаць больш дакладныя даныя аб лічбавай прадукцыйнасці ў свае нацыянальныя стратэгіі, спрыяючы планаванню палітыкі на падставе фактаў. Акрамя таго, паколькі DESI яшчэ больш узгоднены з Лічбавым дзесяцігоддзем ЕС, праз пяць гадоў Усходнія краіны-партнёры павінны атрымаць магчымасць збіраць даныя так сама, як у ЕС, і ў адпаведнасці з яго метадамі.
Індэкс лічбавай эканомікі і грамадства (DESI) – гэта інструмент ацэнкі ступені лічбавізацыі эканомік і грамадстваў Еўрапейскага саюза. Ён выкарыстоўваецца Еўрапейскай камісіяй дзеля ацэнкі лічбавага развіцця дзяржаў-членаў з 2014 года і застаецца найбольш шырока выкарыстоўваемым індэксам лічбавай прадукцыйнасці сярод дзяржаў-членаў. Ён уяўляе сабой набор паказальнікаў для сачэння за развіццём пяці асноўных абласцей: чалавечага капіталу, сувязі (хоць акселератар DESI праекта EU4Digital не закранае гэты напрамак), укаранення лічбавых тэхналогій і лічбавых дзяржаўных паслуг.
Выкарыстанне набору паказальнікаў DESI дасць Усходнім краінам-партнёрам шырокія магчымасці ў галіне лічбавага развіцця. Перш за ўсе ён дазволіць ацэньваць уплыў стратэгічных і інвестыцыйных ініцыятыў на развіццё лічбавай эканомікі і грамадства як на рэгіянальным, так і на дзяржаўным узроўні. Узровень гатоўнасці набору паказальнікаў DESI і развіцця навыкаў вымярэння ва Усходніх краінах-партнёрах не дазваляе правесці ўсебаковае параўнанне паміж Усходнімі краінамі-партнёрамі і з краінамі ЕС. Гарманізаванае вымярэнне даных дазволіць параўнаць прагрэс кожнай краіны з краінамі ЕС. Таксама стане магчыма ацаніць прагрэс у такіх прыярытэтных напрамках лічбавай трансфармацыі, як лічбавыя навыкі, сувязь, укараненне лічбавых тэхналогій на прадпрыемствах, а таксама развіццё дзяржаўных лічбавых паслуг і карыстанне імі. Больш таго, укараненне DESI пакладзе пачатак руху Усходніх краін-партнёраў у адным кірунку з дзяржавамі-членамі ЕС, дзякуючы выкарыстанню агульных стандартаў, такіх як палітычная праграма Лічбавага дзесяцігоддзя да 2030 года, што створыць умовы для далучэння да глабальных лічбавых рынкаў.
30 мая 2023 года ў межах тэматычнай вобласці Лічбавыя навыкі праект EU4Digital запусціў акселератар DESI. Галоўная мэта акселератара DESI – спрыяць укараненню Індэкса лічбавай эканомікі і грамадства і выкарыстанню набору паказальнікаў DESI ва Усходніх краінах-партнёрах. Ён ахопіць тры з чатырох аспектаў DESI – чалавечы капітал, укараненне лічбавых тэхналогій і лічбавых дзяржаўных паслуг – паколькі збор поўных даных аб сувязі ўжо быў выкананы ў межах іншага напрамку EU4Digital.
На першым этапе EU4Digital аналізуе разрывы паміж наяўнымі і неабходнымі метадамі збору даных ва Усходніх краінах-партнёрах. Мы распрацуем практычныя рэкамендацыі для ўсяго рэгіёна і краін паасобку, каб яны пераходзілі да выкарыстання поўнага набору паказальнікаў DESI у адпаведнасці з метадалогіямі ЕС. Гэтыя рэкамендацыі будуць заснаваныя на наборах даных, што існуюць у кожнай краіне і датычацца паказальнікаў DESI. Зацікаўленыя бакі з Усходніх краін-партнёраў атрымаюць магчымасць зрабіць свой унёсак і зацвердзіць справаздачы.
Акселератар DESI таксама акажа падтрымку і будзе садзейнічаць нарошчванню патэнцыялу, каб паказальнікі DESI ужываліся як мага больш. Гэта прыцягне Усходнія краіны-партнёры да ўдзелу ў мерапрыемствах для нарошчвання патэнцыялу і абмену досведам з дзяржавамі-членамі ЕС, спрыяючы навучанню вымярэнню паказальнікаў DESI і правядзенню кансультацый па гэтым пытанні, а таксама развіваючы патэнцыял устаноў, што займаюцца зборам і вымярэннем даных. Асноўная ўвага будзе накіраваная на навучанне і кансультацыі на дзяржаўным узроўні, а таксама на рэгіянальныя мерапрыемствы. Акселератар DESI не задуманы як механізм забеспячэння фінансавання, але ён прадастаўляе поўную метадалагічную падтрымку і рэлевантны перадавы досвед для ўкаранення паказальнікаў DESI.
Даступнасць даных грае ключавую ролю ў распрацоўцы стратэгій лічбавай трансфармацыі ва Усходніх краінах-партнёрах і іх гарманізацыі з агульнаеўрапейскімі стратэгіямі. Частка мерапрыемстваў акселератара DESI праекта EU4Digital сканцэнтравана на распрацоўцы дакладнай і сціслай метадалогіі вымярэння разрываў у лічбавых навыках, лічбавізацыі прадпрыемстваў і дзяржаўнага кіравання, а таксама на стварэнні адпаведнага набору паказальнікаў ва Усходніх краінах-партнёрах. Пад увагу будзе прыняты кантэкст кожнай краіны, у адпаведнасці з якім будзе распрацавана метадалогія.
Узгоднены падыход да ацэнкі прагрэсу ў лічбавай галіне дазваляе выявіць недахопы і прабелы ў працэсе лічбавізацыі на ўзроўні прадпрыемстваў і дзяржаў. Ён дапаможа знайсці рашэнні праблем і ацаніць уплыў рэгіянальных і дзяржаўных ініцыятыў. Адаптацыя нацыянальных стратэгій развіцця да пэўных даных, вымераных у адпаведнасці з метадамі ЕС, таксама дапаможа вызначыць праблемныя вобласці і неадпаведнасці паміж попытам і прапанаваннем. Нягледзячы на тое, што DESI складаецца з мноства кампанентаў, ён прадугледжвае вымярэнне пэўных паказальнікаў для падлікаў; гэта можа зрабіць працэс прыняцця рашэнняў больш эфектыўным у асобных абласцях лічбавай эканомікі і грамадства, такіх як навыкі карыстальнікаў інтэрнэту, лічбавыя тэхналогіі для прадпрыемстваў, інтэнсіўнасць укаранення лічбавых тэхналогій і развіццё лічбавага ўрада. Узгадненне вымярэння даных таксама дазволіць параўнаць прагрэс Усходніх краін-партнёраў і краін ЕС у галіне лічбавых тэхналогій.
У межах тэматычнай вобласці Лічбавыя навыкі EU4Digital распрацаваў канцэпцыю праграмы Акадэміі EU4Digital для развіцця лічбавых кампетэнцый і навыкаў ва Усходніх краінах-партнёрах праз платформу анлайн-навучання. Гэтая лічбавая платформа, створаная на падставе адукацыйных тэхналогій, з’яўляецца часткай абавязацельстваў ЕС аказаць падтрымку 500 000 МСП і пашырыць лічбавыя магчымасці 1 мільёна грамадзян УП. Канцэпцыя прадугледжвае доступ да высакаякаснага кантэнту на мовах кожнай з Усходніх краін-партнёраў і ахоп такіх тэм, як электронная камерцыя ў ЕС, лічбавы маркетынг і лічбавізацыя бізнесу. Навучальныя матэрыялы будуць атрыманыя як ад мясцовых пастаўшчыкоў навучальнага кантэнту, так і ад прызнаных сусветных і еўрапейскіх пастаўшчыкоў. Карыстацца імі на анлайн-платформе можна будзе бясплатна. Агульная мэта і задача праграмы Акадэміі EU4Digital – павысіць канкурэнтаздольнасць МСП у лічбавай эканоміцы і палепшыць лічбавыя навыкі грамадзян Усходніх краін-партнёраў.