Місія

Місія

Звязванне сістэм аховы здароўя ў ЕС і ў 6 краінах Усходняга партнёрства – Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Малдове і Украіне

Сетка электроннай аховы здароўя была афіцыйна заснавана ў лютым 2017 года.

Стратэгічнай задачай Сеткі з’яўляецца садзейнічанне прыняццю краінамі Усходняга партнёрства рэкамендацый і стандартаў ЕС адносна электроннай аховы здароўя і  пераўтварэнню іх у нормы, рэгуляванні і практыкі з выкананнем трох канкрэтных мэт:

1Стварэнне платформы для пабудовы партнёрскіх сувязей, рэгулярнага абмену вопытам і інфармацыяй, распаўсюджвання ведаў у галіне электроннай аховы здароўя.
2Нарошчванне патэнцыялу ўстаноў, супольнасцей і прафесіяналаў у галіне электроннай аховы здароўя ў краінах Усходняга партнёрства.
3Распрацоўка агульных кіраўніцтваў і рэкамендацый для гарманізацыі палітыкі і стандартаў у галіне электроннай аховы здароўя, фармуляванне супольных праектаў і рэгіянальных ініцыятыў, пры неабходнасці забеспячэнне падтрымкі экспертаў для краін-партнёраў.
Scroll to Top