Электронная ахова здароўя

У рамках ініцыятывы EU4Digital Еўрапейскі саюз падтрымлівае распрацоўку гарманізаваных нацыянальных рамак электроннай аховы здароўя ў рэгіёне Усходняга партнёрства, а таксама паміж усходнімі краінамі-партнёрамі і ЕС.

Навіны Падзеі Гісторыі поспеху Карткi Iнфармацыйныя бюлетэніeHealth Network

У падтрымку гэтых мэт праект «EU4Digital: падтрымка лічбавай эканомікі і грамадства ў краінах Усходняга партнёрства» прадугледжвае:

  • Распрацоўка кіруючых прынцыпаў і стандартаў гарманізацыі электроннай аховы здароўя для рэгіёну Усходняга партнёрства.
  • Стварэнне трансмежнай платформы электроннай аховы здароўя ў рэгіёне Усходняга партнёрства.
  • Уключэнне рэгіёну ў адпаведныя праекты, праграмы і ініцыятывы ЕС.

Праект падтрымлівае дзейнасць сеткі электроннай аховы здароўя EU4Digital, асноўнымі мэтамі якой з’яўляюцца:

  • Стварэнне платформы для абмену інфармацыяй і вопытам у галіне электроннай аховы здароўя.
  • Умацаванне патэнцыялу устаноў, супольнасцей і спецыялістаў электроннай аховы здароўя ў краінах Усходняга партнёрства.
  • Распрацоўка рэкамендацый па гарманізацыі палітыкі ў галіне электроннай аховы здароўя. 
  • Пілатаванне трансмежных кампанентаў электроннай аховы здароўя ў рэгіёне Усходняга партнёрства, а таксама паміж усходнімі краінамі-партнёрамі і ЕС.

Падтрымліваючы намаганні па развіцці сістэм электроннай аховы здароўя і арганізацыі трансмежнага супрацоўніцтва ў рэгіёне і з ЕС, EU4Digital забяспечыць перавагі для пацыентаў, а таксама сістэм аховы здароўя і спецыялістаў. У выніку, паляпшэнне сітуацыі ў сферы электроннай аховы здароўя зробіць грамадзян больш здаровымі, медыцынскую дапамогу больш эфектыўнай, страхоўшчыкаў больш гнуткімі, а рэгуляванне больш дасканалым.

Навіны

Паглядзець усё

Падзеі

Няма наступных мерапрыемстваў

Паглядзець усё

Карткi

Паглядзець усё