Азербайджан

Ініцыятыва Еўрапейскага саюза EU4Digital з дапамогай шэрагу захадаў па развіцці ключавых сфер лічбавай эканомікі і грамадства ў адпаведнасці з нормамі і практыкай ЕС падтрымлівае праграму лічбавых рэформаў у Азербайджане, каб забяспечыць эканамічны рост, стварыць новыя працоўныя месцы, палепшыць узровень жыцця насельніцтва і дапамагчы бізнесу.

Навіны Падзеі Паспяховыя праекты

EU4Digital дапаможа палепшыць працу дзяржаўных устаноў, павысіць дыверсіфікацыю эканомікі, спрыяючы эканамічнаму росту і стварэнню працоўных месцаў, а таксама палепшыць жыццё грамадзян Азербайджана. Гарманізацыя лічбавых рынкаў дазволіць зрабіць анлайн-паслугі  больш якаснымі, даступнымі і разнастайнымі для ўсіх спажыўцоў.

Азербайджан актыўна ўдзельнічае ў кожным з шасці напрамкаў ініцыятывы па гарманізацыі лічбавых рынкаў (HDM) і выконвае ролю краіны-каардынатара ў напрамку «Інавацыйныя і стартап-экасістэмы» і падсекцыі «Электронная мытня».

Развіццё лічбавай эканомікі — прыярытэтны кірунак для Азербайджана паводле «Нацыянальнай стратэгіі развіцця інфармацыйнага грамадства ў Азербайджанскай Рэспубліцы на 2014-2020 гады». Стратэгічная дарожная карта развіцця тэлекамунікацый і інфармацыйных тэхналогій у Азербайджанскай Рэспубліцы, прынятая ў канцы 2016 года, таксама накіраваная на забеспячэнне больш хуткага і бяспечнага пераходу да лічбавых тэхналогій. 

ЕС таксама аказаў падтрымку Азербайджану ў рамках праекта «Aктывізацыя развіцця электронных паслуг (уключна з электронным гандалем)», які рэалізуецца сумесна з Міністэрствам транспарту, сувязі і высокіх тэхналогій Азербайджанскай Рэспублікі.

Праглядзець звязаныя праекты

Навіны

Паглядзець усё