Гарманізацыя лічбавых рынкаў у Малдове прывядзе да ўзмацнення канкурэнцыі, што зробіць анлайн-паслугі больш якаснымі, даступнымі і разнастайнымі. Гэта дазволіць прыцягнуць інвестыцыі і стымуляваць гандаль і занятасць насельніцтва, спрыяючы сацыяльна-эканамічнаму развіццю краіны.
Праз EU4Digital ЕС падтрымлівае зніжэнне тарыфаў на роўмінг, развіццё высакахуткаснай шырокапалоснай сувязі для стымулявання эканомікі і пашырэння сферы электронных паслуг, гарманізацыі лічбавага рэгулявання ў розных сферах дзейнасці: ад лагістыкі да аховы здароўя, далейшага развіцця лічбавых навыкаў і стварэння новых працоўных месцаў у лічбавай індустрыі.
Сярод мэт EU4Digital — пабудова агульнай роўмінгавай прасторы паміж краінамі Усходняга партнёрства да 2020 года, што азначае меншыя рахункі за тэлефон для малдаван, якія вандруюць у межах рэгіёну. Яшчэ адна мэта — канкрэтная падтрымка развіцця лічбавых навыкаў у адпаведнасці з патрабаваннямі новых сектараў эканомікі і стварэнне спрыяльных умоў для інавацый і стартапаў. Падтрымка трансмежнга электроннага гандлю дазволіць спрасціць экспартныя працэдуры, скараціць час праходжання мяжы, павысіць бяспеку і празрыстасць аперацый, стымуляваць лічбавую эканоміку Рэспублікі Малдова, а таксама пашырыць спектр і якасць паслуг, якія прадстаўляюцца спажыўцам. Што тычыцца электроннай аховы здароўя, то малдаўскія медыцынскія работнікі і, у канчатковым рахунку, пацыенты атрымаюць карысць ад распрацоўкі ў супрацоўніцтве з дзяржаўнымі органамі кіруючых прынцыпаў і агульных стандартаў у галіне электроннай аховы здароўя, абмену дадзенымі і медыцынскімі карткамі.
EU4Digital дапаўняе двухбаковую падтрымку ЕС па распрацоўцы новай публічнай сістэмы электронных закупак у Малдове (IT сістэма M-тэндар) у адпаведнасці з дырэктывамі ЕС па дзяржаўных закупках і павышэнню кіберустойлівасці, асабліва перад выбарамі.
Праглядзець звязаныя праекты