1. Што такое электронны гандаль? Гэта нешта, звязанае з пакупкамі ў Інтэрнэце… ?
Электронны гандаль – гэта трансгранічны беспапяровы гандаль. Гэта ўсёабдымная тэма, якая датычыцца цыклу імпарту і экспарту тавараў і паслуг паміж краінамі і займаецца пытаннямі:
- Набыцця тавараў і паслуг анлайн з любой кропкі свету;
- Перамяшчэння тавараў і паслуг праз граніцы з выкарыстаннем беспапяровага дакуемнтаабароту паміж прадпрыемствам і ўрадам і дастаўкі гэтых тавараў ці аказання паслуг кліенту.
У рамках ЕС існуе адзіны рынак, які дазваляе свабодны абмен таварамі, паслугамі і адпаведнай інфармацыяй пры дапамозе стандартызаванай тэхналогіі і норм паміж краінамі-членамі. Аднак працэдуры беспапяровага гандлю недастаткова гарманізаваны як сярод краін Усходняга партнёрства, так і паміж імі і ЕС. Напрыклад, электронныя рахункі-фактуры і дагаворы не заўсёды прызнаюцца ў аднолькавай ступені ў кожнай краіне.
Праз ініцыятывы EU4Digital Еўрапейскі саюз падтрымлівае развіццё гарманізацыі гандлю паміж ЕС і краінамі Усходняга партнёрства – Арменіяй, Азербайджанам, Беларуссю, Грузіяй, Малдовай і Украінай. Ён таксама падтрымлівае развіццё гарманізацыі паміж самімі краінамі Усходняга партнёрства.
2. Так што EU4Digital робіць для пашырэння электроннага гандлю ў рэгіёне Усходняга партнёрства?
У рамках праграмы EU4Digital некалькі напрамкаў дзейнасці і пілотных праектаў прысвечаны трансгранічнаму супрацоўніцтву. У цэнтры ўвагі – гарманізацыя наступных кампанентаў электроннага гандлю:
- Трансгранічны электронны гандаль: беспапяровы дакументаабарот паміж гандлёвымі партнёрамі (напрыклад, прадпрыемствамі і ўрадам) з розных краін.
- Электронная мытня: сістэматычны і аўтаматычны абмен мытнай інфармацыяй (напрыклад, абмен інфармацыяй перад уездам, ацэнка рызыкі, адпаведнасць дадзеных, вынікі мытнага кантролю) паміж лагістычнымі прадпрыемствамі і мытнымі органамі.
- Лічбавы транспартны калідор: паслугі апрацоўкі дадзеных у фізічных транспартных калідорах для ўсёабдымнага абмену інфармацыяй на кожным этапе перавозкі тавараў паветраным, сухапутным, чыгуначным і марскім транспартам.
- Электронная камерцыя: продаж тавараў пры дапамозе электронных аперацый, якія ажыццяўляюцца ў камп’ютарных сетках.
- Усталяванне кантактаў: прыцягненне зацікаўленых бакоў з краін Усходняга партнёрства для ўсталявання кантактаў і абмену інфармацыяй наконт тэндэнцый, дзейнасці і стану спраў у электронным гандлі з партнёрамі з ЕС.
3. Што такое пілотны праект трансгранічнага гандлю? Якія краіны прымаюць у ім удзел і чым дакладна ён займаецца? Ці можам мы чакаць, што карысць ад яго будзе памнажацца ва ўсіх краінах у бліжэйшай будучыні?
Мэтай пілотных мерапрыемстваў з’яўляецца тэсціраванне трансгранічнага абмену дадзенымі паміж некалькімі прыватнымі і дзяржаўнымі гаспадарчымі суб’ектамі з выкарыстаннем рашэння электроннай дастаўкі. Задача пілотнага праекту – вызначыць, ці здольны такі абмен дадзенымі поўнасцю функцыянаваць з наступных пунктаў гледжання:
- Тэхнічнага. Праверыць, ці магчыма дасягнуць функцыянальнай сумяшчальнасці і ці існуюць тэхнічныя перашкоды, якія не дазваляюць выкарыстоўваць рашэнне на трансгранічным узроўні.
- Прававога. Падчас ажыццяўлення пілотнага праекту будзе праведзены першапачатковы агляд прававога асяроддзя і створана часовае асяроддзе, дзе будзе забяспечана адпаведнасць дадзеных закону (гэта магчыма ажыццявіць дзякуючы падпісанню мемарандума аб узаемаразуменні ці іншага міжнароднага пагаднення).
- Арганізацыйнага. Неабходна вызначыць упаўнаважаныя ўстановы, а таксама ажыццявіць неабходныя арганізацыйныя/інстытуцыянальныя змены.
Па завяршэнні пілотнага праекту каманда ініцыятывы EU4Digital збярэ заўвагі ад кампаній/дзяржаўных устаноў, якія прымаюць у ім ўдзел, падрыхтуе рэкамендацыі для неабходных змен у згаданых вышэй сферах, зробіць праект поўнасцю рабочым і надасць яму юрыдычную сілу.
Усяго плануецца два пілотных праекты электроннай дастаўкі: адзін паміж краінай Усходняга партнёрства і краінай ЕС – Украінай і Польшчай – і другі паміж дзвюма ўсходнімі краінамі-партнёрамі – Малдовай і Беларуссю.
Для прадстаўнікоў краін-партнёраў будуць арганізаваны выезды на аб’екты для назірання за пілотнымі рашэннямі, што дазволіць ім прыняць абгрунтаваныя рашэнні адносна выкарыстання пэўных рашэнняў у сваіх краінах.
4. Што такое электронная мытня і якая ад яе карысць?
Электронная мытня датычыцца сістэматычнага і аўтаматычнага абмену мытнай інфармацыяй (напрыклад, абмен інфармацыяй перад уездам, ацэнка рызыкі, адпаведнасць дадзеных, вынікі мытнага кантролю) паміж лагістычнымі кампаніямі і мытнымі органамі.
Калі лагістычныя кампаніі перавозяць тавары праз граніцы і ўзаемадзейнічаюць з мытнымі службамі, яны сутыкаюцца з затрымкамі, выказанымі нястачай аўтаматызацыі і адсутнасцю своечасовай камунікацыі з мытнымі службамі. У выніку гэтага канчатковыя пакупнікі таксама сутыкаюцца з затрымкамі даставак сваіх пакупак. Так адбываецца таму, што:
- Мытная інфармацыя не была атрымана своечасова, што вядзе да неэфектыўнага кіравання рызыкай, звязанай з аховай і бяспекай, для мытні і прадпрыемства;
- Не наладжана аўтаматычная адпаведнасць дадзеных (напрыклад, адпаведнасць дадзеных, калі інфармацыя ў дэкларацыі ў краіне адпраўлення такая ж самая, як у краіне прыбыцця);
- Адсутнічае абмен інфармацыяй перад уездам (напрыклад, калі груз прыбывае на пункт пропуску, перавозчык павінен чакаць завяршэння ацэнкі рызыкі, перш чым перасячы граніцу).
Дзейнасць электроннай мытні дапамагае вырашыць гэтыя праблемы праз забеспячэнне прадпрыемстваў і ўрадаў неабходнымі мадэлямі супрацоўніцтва (напрыклад, працэсамі супрацоўніцтва, камунікацыйнымі сістэмамі), што дазволіць ажыццяўляць эфектыўны абмен інфармацыяй. Электронная мытня дапаможа аптымізаваць узаемадзеянне з мытнымі службамі і паменшыць гандлёвыя выдаткі кампаній, а таксама хутчэй дастаўляць тавары і аказваць паслугі.
Ініцыятыва EU4Digital прааналізавала існуючыя рашэнні і іх прыдатнасць для рэгіёна і запыніла свой выбар на рашэнні SEED (Сістэматычны абмен электроннымі дадзенымі) для пілотнага праекту электроннай мытні. Рашэнне SEED было ўведзена мытнымі ўпраўленнямі ўсходнебалканскіх краін. Яно фінансуецца ЕС і прапануе:
- Даказаную бяспечнасць
- Стандарты дадзеных
- Простае прыстасаванне да нацыянальных сістэм
- Гнуткасць адносна функцыянальнасці і патрабаванняў да абмену наборамі дадзеных.
На Заходніх Балканах SEED дазволіла вырашыць наступныя праблемы:
- Заніжэнне кошту праз падмену рахункаў-фактур і змяншэнне мытнага кошту пры ўвозе
- Падробка дакументаў, што пацвярджаюць выезд гружаных цяжкагрузаў (парушэнні, звязаныя з вяртаннем ПДВ)
- Парушэнні, звязаныя з (няправільным) выкарыстаннем транспартных дакументаў (напрыклад, карнетаў ATA)
- Выяўленне сур’ёзных мытных правапарушэнняў, як, напрыклад, незаконны ўвоз тытуню і наркотыкаў.
Задача пілотнага праекта – забяспечыць абмен электроннымі мытнымі дадзенымі паміж мытнымі органамі краін Усходняга партнёрства і краін-членаў ЕС. На першым этапе будзе праведзена тэсціраванне пачатковых (лімітаваных) функцый і набораў дадзеных.
Усяго плануецца два пілотных праекты электроннай дастаўкі: адзін паміж краінай Усходняга партнёрства і краінай ЕС – Беларуссю і Літвой – і другі паміж дзвюма ўсходнімі краінамі-партнёрамі, якія яшчэ трэба вызначыць.
Пілотны праект дапаможа сабраць заўвагі, каб палепшыць працэс абмену мытнымі дадзенымі паміж мытнымі органамі і аптымізаваць мытны кантроль, ацэнку рызыкі і трансгранічнае супрацоўніцтва паміж мытнымі ўпраўленнямі. У выніку чакаецца, што будуць створаны рэкамендацыі для поўнага укаранення рашэння, каб яно рэалізоўвалася ва ўсім рэгіёне.
5. «Лічбавы транспартны калідор ад Балтыйскага да Чорнага мора» гучыць амбіцыёзна, аднак што дакладна гэта значыць і як гэта дапаможа гандлю?
Лічбавы транспартны калідор (ЛТК) – гэта набор паслуг, якія датычацца дадзеных, у фізічных міждзяржаўных транспартных калідорах для ўсёабдымнага абмену інфармацыяй на кожным этапе перавозкі паветраным, сухапутным, чыгуначным і марскім транспартам. Гэта ўключае такія паслугі і прыкладанні для ўплывовых гульцоў ланцугу паставак, як прэдастаўленне інфармацыі ўладам, паслугі павышэння бачнасці, гандлёвай пляцоўкі, браніравання і замовы і паслугі пабудовы ланцугу паставак.
Калі лагістычная кампаніі ажыццяўляюць трансгранічнае перамяшчэнне тавараў і аказанне паслуг, яны ўзаемадзейнічаюць з рознымі лагістычнымі сістэмамі ў розных краінах Усходняга партнёрства і ЕС. Гэта стварае тэхнічныя перашкоды, якія ўскладняюць імгненны абмен лагістычнай інфармацыяй паміж краінамі. Больш таго, прававыя базы для лагістычных працэсаў і інфармацыйных сістэм, якія знаходзяцца ў стадыі распрацоўкі, неаднолькавыя ў гэтых краінах, што робіць лагістычныя працэдуры яшчэ больш доўгімі і складанымі. Гэта вядзе да павелічэння кошту лагістычных аперацый і затрымак з дастаўкай тавараў ці з аказаннем паслуг.
Лічбавы транспартны калідор паміж Балтыйскім і Чорным морам дапамагае арганізаваць лагістычныя працэсы і паток электронных транспартных дадзеных, каб абмен інфармацыяй паміж удзельнікамі лагістычнага ланцугу (гандлёвымі кампаніямі, транспартнымі кампаніямі, мытнямі, іншымі дзяржаўнымі структурамі і спажыўцамі) ажыццяўляўся імгненна, што спрыяе аптымізацыі патоку тавараў і паслуг і эканоміі часу і грошай.
Для палягчэння і гарманізацыі абмену лагістычнай інфармацыяй ЕС распрацоўвае спецыфікацыі і правілы, якімі неабходна кіравацца партнёрам у краінах-членах ЕС, і пераходзіць да дэцэнтралізаванай аб’яднанай сеткі платформаў, што спрыяе прызнанню дзяржаўнымі уладамі законнасці электронных дадзеных.
EU4Digital распрацоўвае падрыхтоўчыя мерапрыемствы праз прыняцце распрацовак ЕС у краінах Усходняга партнёрства, каб пратэсціраваць тэхналагічны падыход да абмену інфармацыяй, нарматыўна-прававое рэгуляванне і арганізацыйныя мерапрыемствы ў краінах Усходняга партнёрства і паміж імі. У гэтым кантэксце эксперты вызначаюць падрыхтоўчыя мерапрыемствы для пілотнага запуску Лічбавага транспартнага калідору паміж Балтыйскім і Чорным морам. Гэтыя мерапрыемствы прадугледжваюць падыход з улікам асаблівасцей рэгіёна для спрашчэння паслуг ЛТК і планавання будучых пілотных праектаў.
6. Што перашкаджае развіццю электроннай камерцыі, і што робіць EU4Digital, каб дапамагчы пераадолець гэтыя перашкоды?
Электронная камерцыя – ці еКамерцыя – датычыцца продажу тавараў пры дапамозе электронных аперацый, якія ажыццяўляюцца ў камп’ютарных сетках. Калі ў рамках ЕС існуе адзіны рынак, які дазваляе свабодны абмен таварамі і паслугамі паміж краінамі-членамі, просты абмен таварамі і паслугамі не можа ажыццяўляцца паміж краінамі ЕС і яго ўсходнімі партнёрамі з-за розніцы у заканадаўстве, стандартах і экасістэме ў галіне электроннай камерцыі.
Напрыклад, прадпрыемствы ЕС, якія гандлююць з іншымі краінамі свету, хочуць верыць, што тавары адпавядаюць агульным патрабаванням бяспекі, аднак яны сутыкаюцца з тым, што стандарты і заканадаўствы ў ЕС і ўсходніх краінах-партнёрах не гарманізаваны.
Дзейнасць EU4Digital у галіне электроннай камерцыі забяспечвае краіны Усходняга партнёрства рэкамендацыямі для ажыццяўлення свабоднага электроннага гандлю з ЕС і імкнецца прэдаставіць прапановы па гарманізацыі трох кампанентаў электроннай камерцыі, а менавіта:
- Заканадаўства
- Нормаў
- Экасістэмы электроннай камерцыі
Каб дасягнуць найлепшых вынікаў для ЕС і краін Усходняга партнёрства, будзе праведзены аналіз для вызначэння пэўных праблем, а таксама будзе распрацавана і запушчана ў эксплуатацыю пілотнае рашэнне ў адказ на гэтыя праблемы. Дадатковая інфармацыя аб пілотным праекце будзе распаўсюджана тады, калі завяршыцца аналіз стану электроннай камерцыі ў краінах Усходняга партнёрства.
7. Чаму важна весці дзейнасць па ўсталяванню кантактаў? Як гэта дапамагае электроннаму гандлю?
Усталяванне кантактаў датычыцца пабудовы сеткі кантактаў і абмену інфармацыяй аб тэндэнцыях і дзейнасці ў галіне электроннага гандлю. EU4Digital праводзіць шмат мерапрыемстваў і ажыццяўляе пілотныя праекты ў галіне электроннага гандлю, якія патрабуюць міждзяржаўнага супрацоўніцтва. Таму абмен інфармацыяй з’яўляецца вельмі важным для павышэння інфармаванасці наконт праблем электроннага гандлю, стымуляцыі ўкаранення рэформаў і ўзгаднення дзейнасці сярод зацікаўленых бакоў з розных краін свету.
Міжнародныя мерапрыемствы па ўсталяванню кантактаў уключаюць адукацыйныя візіты для сачэння за пілотнымі рашэннямі , іх даследавання і абмеркавання, адукацыйныя візіты для даследавання існуючых рашэнняў і перадавога вопыту па-за межамі краін Усходняга партнёрства і мерапрыемствы для абмену кантактамі і інфармацыяй аб тэндэнцыях у электронным гандлі. Гэтыя мерапрыемствы нацэлены на асоб, якія вызначаюць палітыку, інвестараў, пастаўшчыкоў лічбавага абсталявання, пастаўшчыкоў паслуг, навукова-даследчыя цэнтры, навуковае супольніцтва, банкі, страхавыя кампаніі, дзяржаўнае ўпраўленне, агенцтвы і іншыя зацікаўленыя бакі ў галіне электроннага гандлю. Сярод мерапрыемстваў, якія былі праведзены ў апошні час дзякуючы дзейнасці па ўсталяванню кантактаў, – Дні лічбавага транспарту (ДЛТ), выезд на аб’ект ў рамках SEED і выезд на аб’ект у Літве ў рамках развіцця электроннай дастаўкі.
8. Як будзе выглядаць электронны гандаль у рэгіёне ў будучыні? Як дапамагае EU4Digital?
Мэтай EU4Digital з’яўляецца падтрымка гарманізацыі электроннага гандлю, а менавіта каб ён стаў беспапяровым, аўтаматычным і ўсеагульным паміж прадпрыемствамі і ўладамі розных краін (у тым, што датычыцца працэсу гандлю, камунікацыі, заканадаўства і норм). Каб ажыццявіць гэты сцэнарый, EU4Digital спрашчае аналіз і вызначэнне праблем, звязвае партнёраў, тэсціруе рашэнні і дае рэкамендацыі.
Мы можам спадзявацца на наступны найлепшы сцэнарый для будучыні гандлю:
Прадпрыемства ў Стакгольме, Швецыя толькі што пагадзілася на правядзенне гандлёвай аперацыі з прадпрыемствам у Адэсе, Украіна. Прадстаўнікі двух прадпрыемстваў упершыню сустрэліся на мерапрыемстве па электроннаму гандлю, арганізаваным EU4Digital. Тавары былі выбраны праз анлайн-платформу электроннай камерцыі, а абмен дакументамі і іх падпісанне ажыццяўлялася праз камп’ютарныя сеткі. Падпісанне дагавораў і аплата рахункаў-фактур ажыццявіліся без выкарыстання паперы. Праца з дакументамі была хуткай і простай, таму што заканадаўчыя і тэхнічныя нормы былі ўзгоднены. Гэта значыць, што не было дадатковых дакументаў, аб якіх прадпрыемствы не ведалі ці да працы з якімі яны не былі звыклыя.
Прадпрыемствы пагадніліся пагрузіць набытыя тавары ў Швецыі (краіне адпраўлення), перавезці іх марскім транспартам па Балтыйскаму мору, па прыбыццю ў порт Клайпеды, Літва (транзітная краіна) пагрузіць іх на грузавік, які даставіць набытыя тавары ў Адэсу, Украіна (краіна назначэння).
Пры пагрузцы тавараў у Швецыі прадпрыемства адправіла мытныя дакументы ў электронным фармаце. Гэта было зроблена да таго, як тавары прыбылі на граніцу. Мытны орган змог праверыць дакументы загадзя і ажыццявіць ацэнку рызыкі. Мытным органам у Швецыі, іншых транзітных краінах і ў краіне назначэння было лёгка супрацоўнічаць, таму што сістэмы апрацоўкі дадзеных (напрыклад, неабходныя дакументы, фарматы) і камунікацыі былі ўзгоднены. Гэта дазваляе зрабіць мытныя аперацыі хуткімі і надзейнымі. У працэсе ажыццяўлення транспартнай аперацыі не можа адбыцца нічога незаконнага без ведама мытнай службы.
Тавары былі адпраўлены са Швецыі марскім транспартам. Аднак пераход на сухапутны транспарт адбыўся хутка і лёгка па прыбыццю ў літоўскі порт. Прычынай таму служыць Лічбавы транспартны калідор ад Балтыйскага да Чорнага мора. Для гандлёвых партнёраў гэта значыла, што абмен дакументамі адбыўся імгненна, таму і працэсы праверкі і супастаўлення інфармацыі таксама прайшлі хутка.
Калі грузавік прыбыў на граніцу, ён без затрымак змог працягнуць свой шлях. Так як мытныя пытанні былі ўрэгуляваны ў самым пачатку, мытныя органы толькі праверылі, каб тавары былі запячатаныя. Грузавік паехаў далей.
Нарэшце грузавік прыбыў у Адэсу, Украіна. Тавары былі распячатаны і правераны. Пацвярджэнне паспяховай электроннай дастаўкі было зроблена ў электронным фармаце, каб шведскае прадпрыемства магло лёгка адсачыць дастаўку.
Дзве кампаніі спадзяюцца на далейшае супрацоўніцтва.
9. Зразумела, што інавацыі ў галіне ІКТ з’яўляюцца неабходнымі для эканамічнага развіцця ў лічбавую эпоху: наколькі краіны Усходняга партнёрства адстаюць ад Еўрапейскага саюза?
Інавацыі ў галіне ІКТ з’яўляюцца рухаючай сілай сацыяльна-эканамічных змен. ІКТ забяспечваюць краіны інструментамі для перабудовы і глабалізацыі іх эканомік, для больш хуткага эканамічнага росту, стварэння новых працоўных месцаў, павышэння ўзроўню жыцця і скарачэння няроўнасці. У ЕС сектар ІКТ займае вельмі значнае месца і хутка развіваецца: з 2012 па 2017 год дададзеная вартасць паслуг ІКТ вырасла на 18,3%, а дададзеная вартасць вытворчасці ў галіне ІКТ вырасла на 22,5%. У 2017 годзе ў ЕС дададзеная вартасць сектара ІКТ склала 3,6% ВУП, а гэтая сфера зараз з’яўляецца адной з самых эфектыўных у эканоміцы ЕС: у 2017 відавочная прадукцыйнасць працы у галіне ІКТ была на 65,2% вышэй за тую, якая была зарэгістравана для нефінансавага сектару эканомікі ў цэлым, што склала 117 600 еўра на душу насельніцтва ў Бельгіі і каля 100 000 еўра ў Фінляндыі і Францыі. Аднак найбуйнейшы эфект ад ІКТ – гэта тое, што гэта адзін з нямногіх сектараў, які забяспечвае стварэнне тэхналогій шырокага прымянення, якія павялічваюць прадукцыйнасць і дададзеную вартасць традыцыйных сектараў эканомікі, дзякуючы лічбавізацыі і лічбавай трансфармацыі.
У краінах рэгіёна Усходняга суседства таксама быў адзначаны рост сектара ІКТ: доля экспарту паслуг ІКТ у 20017 годзе склала каля 5% ад агульнага экспарту і каля 19% ад экспарту паслуг у Беларусі і ва Украіне. У рэгіёне нараджаецца шмат інавацыйных ідэй, і некаторыя рашэнні ўжо набылі сусветную значнасць. Аднак інавацыйная экасістэма ў гэтых краінах, якая мае высокі патэнцыял для ўнясення ўкладу ў развіццё іншых сектараў эканомікі, адстае ад экасістэмы ЕС. Калі ў ЕС існуе 80 бізнес-інкубатараў і 150 акселератараў, то ў краінах Усходняга партнёрства «Даследаванне інавацый у галіне ІКТ» налічыла толькі 42 інкубатары і 19 акселератараў.
Развіццё пры дапамозе ІКТ у рэгіёне павінна прадугледжваць больш каардынаваныя намаганні, каб справіцца з нястачай падтрымкі ад дзяржаўных экасістэм ІКТ. Гэта з’яўляецца неабходным для эфектыўнага выкарыстання ІКТ для працяглага эканамічнага развіцця. Неабходна даць новы стымул для пашырэння пачатковага і венчурнага фінансавання, праграм акселерацыі, дзейнасці па ўсталяванню кантактаў і аб’яднання ў кластары, каб адказаць на патрэбнасці ў пэўных кампетеэнцыях і навыках для працы на глабальных рынках. Гэтыя элементы з’яўляюцца істотнымі для ўзмацнення і ўстойлівасці сектара ІКТ. Празмерная ўвага да інавацыйных экасістэм вядзе да ўцечкі мазгоў з краін Усходняга партнёрства ў краіны з лепш развітай экасістэмай ІКТ. EU4Digital імкнецца ўнесці ўклад у ўзмацненне такіх экасістэм для забеспячэння росту кампаній у рэгіёне, іх укладу ў ВУП, павышэння долі экспарту і колькасці працоўных месцаў.
10. Што робіць EU4Digital для інавацый у галіне ІКТ?
Для развіцця інавацый у галіне ІКТ EU4Digital ажыццяўляе дзейнасць па пяці напрамках:
- Падрыхтоўка агульнай заканадаўчай базы, заснаванай на нормах і перадавым вопыце ЕС, для рэгіёна Усходняга партнёрства, якая будзе спрыяць інавацыям у галіне ІКТ. Гэта уключае вызначэнне і абмен лепшымі палітычнымі мерамі і перадавым вопытам, заснаваныя на выніках і рэкамендацыях «Даследавання інавацый у галіне ІКТ».
- Распрацоўка агульных навучальных праграм, каб адказаць на патрэбнасці галоўных груп зацікаўленых бакоў экасістэмы ў рэгіёне (асоб, якія вызначаюць палітыку, інфраструктурных арганізацый па інавацыях у галіне ІКТ, кампаній, звязаных і не звязаных з ІКТ).
- Садзейнічанне ўсталяванню кантактаў паміж гульцамі інавацыйнай экасістэмы ў рэгіёне і з ЕС пры дапамозе накіраваных на ўсталяванне кантактаў мерапрыемстваў і вучэбных візітаў. Арганізацыя штогадовага Тыдню Стартапаў УП адначасова з галоўным мерапрыемствам Startup Europe.
- Расшырэнне Сетак і платформ Startup Europe з далучэннем да іх краін Усходняга партнёрства. Сюды ўваходзяць, напрыклад, Еўрапейская сетка прадпрыемстваў, Бізнес-анёлы Еўропы і Асамблея акселератараў. На наступным этапе EU4Digital правядзе ацэнку патрэбнасці ў дадатковых функцыях для супрацоўніцтва, заснаваных на выкарыстанні ІКТ, і належным чынам укараніць іх сярод звязаных з ІКТ тэхнапаркаў у краінах Усходняга партнёрства.
- Правядзенне рэкламных кампаній у краінах Усходняга партнёрства для павелічэння інфармаванасці наконт важнасці інавацый у галіне ІКТ.
- Правядзенне «Аналізу рынку для Ініцыятывы ў галіне лічбавых інавацый і скейлапаў (DISC) у краінах Усходняга партнёрства» у адказ на інвестыцыйны разрыў у лічбавых інавацыях і для падтрымкі пашырэння лічбавых стартапаў. Аналіз рынку дапаможа Еўрапейскай камісіі зразумець інвестыцыйны разрыў і паслужыць асновай для разгляду магчымага ўкаранення ініцыятывы, падобнай DISC (якая была першапачаткова запушчана для краін ЕС), у краінах Усходняга партнёрства.
11. Што не так з заканадаўчай базай на дадзены момант? Ці не больш важна падтрымліваць інавацыі на практыцы?
Для росквіту інавацый неабходны спрыяльныя ўмовы. Гэта ўключае доступ да ведаў, устойлівае да рызыкі фінансаванне і права на памылку. Прадпрымальнікі часта сцвярджаюць, што ім не патрэбна дзяржаўная падтрымка і што яны хочуць толькі таго, каб ўрад не перашкаджаў ім і даў ім магчымасць займацца інавацыям.
Стварэнне спрыяльнага для інавацый асяроддзя, аднак, патрабуе некаторых крокаў ад асоб, якія вызначаюць палітыку. Неабходна адрэгуляваць палітыку ў тых сферах, дзе назіраюцца правалы рынку, у прыватнасці, на стадыях ажыццяўлення фундаментальнага і прыкладнога даследавання ў навукаёмістых сферах, якія служаць крыніцамі перадавога вопыту для інавацыйных кампаній.
Неабходна стварыць базу для аперацый па збору сродкаў, патрэбнасцей бізнес-анёлаў і венчурных капіталаў, якая бы абараняла як інвестараў, так і стартапы. Рэгулятарныя пясочніцы (кантраляванае асяроддзе, дзе могуць ажыццяўляцца інавацыі ў галіне фінансавых тэхналогій з прэдастаўленнем гарантый для кіравання рызыкай і якое дазваляе гульцам праводзіць эксперыменты з інавацыйнымі фінансавымі прадуктамі і паслугамі) ствараюцца для праверкі таго, як новыя тэхналогіі, як, напрыклад, блокчэйн і беспілотныя транспартныя сродкі, могуць выкарыстоўвацца для задавальнення патрэбнасцей кліента без пагрозы рызыкі. Для абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці неабходна інстытуцыянальная база, гарманізаваная з сусветнай сістэмай.
Узгадненне асноўных умоў і засваенне перадавога вопыту ЕС, інструментаў і падыходаў да рэгулявання дазволяць прадпрыемствам з краін рэгіёна Усходняга суседства і з краін ЕС распрацаваць падобныя правілы і будуць садзейнічаць патоку рызыкоўных інвестыцый з Еўропы ў краіны Усходняга партнёрства.
12. Што такое ініцыятыва у галіне лічбавых інавацый і скейлапаў і як яна зможа спрыяць інавацыям у рэгіёне?
Ініцыятыва ў галіне лічбавых інавацый і скейлапаў (DISC) першапачаткова была запушчана ў Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёвай Еўропе і імкнецца пераадолець разрыў у інвестыцыях у галіне лічбавых інавацый і падтрымаць пашырэнне лічбавых стартапаў у рэгіёне.
На аснове гэтага падыходу Еўрапейская камісія імкнецца вымераць патрэбнасць і магчымасці для ўкаранення падобнай ініцыятывы ў краінах Усходняга партнёрства. Каб гэтага дасягнуць, ініцыятыва EU4Digital запусціла новае мерапрыемства - «Аналіз рынку для Ініцыятывы ў галіне лічбавых інавацый і скейлапаў (DISC) у краінах Усходняга партнёрства».
Аналіз рынку дапаможа Еўрапейскай камісіі зразумець інвестыцыйны разрыў і паслужыць асновай для разгляду магчымага ўкаранення ініцыятывы, падобнай DISC (спецыяльны механізм фінансавай падтрымкі ЕС), у краінах Усходняга партнёрства для падтрымкі мясцовых высокатэхналагічных стартапаў і скейлапаў, іх доступу да фінансавання і іх развіцця ў рэгіёне.
13. Вы згадалі інтэграцыю з еўрапейскімі сеткамі: гэта гучыць добра, але што дакладна гэта значыць для інавацыйных прадпрыемстваў у краінах Усходняга партнёрства?
ЕС стварыў некалькі анлайн-сетак і платформ для такіх гульцоў экасістэмы інавацый у галіне ІКТ, як стартапы, акселератары, венчурныя кампаніі і г.д. Яны дазваляюць усталёўваць сувязі паміж кампаніямі і арганізацыямі ў розных краінах-членах ЕС для абмену кантактамі, ідэямі і прыняцця ўдзелу ў сумесных ініцыятывах і мерапрыемствах.
Пашырэнне гэтых анлайн-сетак і платформаў на краіны Усходняга партнёрства дазволіць адпаведным зацікаўленым бакам з шасці краін-партнёраў далучыцца да больш шырокай экасістэмы інавацый у галіне ІКТ і стартапаў ЕС. Прадпрыемствы і арганізацыі з краін рэгіёна Усходняга суседства змогуць лягчэй знаходзіць адпаведных партнёраў у ЕС, а таксама інвестыцыі, паслугі і кампаньёнаў, што будзе спрыяць развіццю экасістэмы інавацый у галіне ІКТ і стартапаў у абодвух рэгіёнах.
14. Што наконт навучальных праграм? Для каго яны прызначаны і на якія разрывы ў ведах яны накіраваны? Калі мы можам чакаць іх уступлення ў сілу?
Агульныя навучальныя праграмы прызначаны для галоўных груп зацікаўленых бакоў экасістэмы ў краінах Усходняга партнёрства:
- Асоб, якія вызначаюць палітыку на мясцовым узроўні,
- Інфраструктурных арганізацый па інавацыях у галіне ІКТ,
- Звязаных і не звязаных з ІКТ прадпрыемстваў.
Навучальныя праграмы прадугледжваюць разнастайныя модулі для мэтавых груп, накіраваных на задавальненне іх пэўных патрэбнасцей. Мэтай кожнага модулю з’яўляецца навучанне зацікаўленых бакоў таму, як найбольш эфектыўна выкарыстоўваць існуючыя сеткі і інфраструктуры ІКТ, а таксама новыя тэхналогіі і прыкладанні, якія набіраюць папулярнасць.
Праца над стварэннем навучальных праграм у значнай ступені будуецца на «Даследаванні інавацый у галіне ІКТ», якое вызначыла разрывы ў навыках і ведах у кожнай з краін Усходняга партнёрства. Гэтыя напрамкі дзейнасці будуць служыць асновай для распрацоўкі модуляў для кожнай мэтавай групы зацікаўленых бакоў.
Па завяршэнні гэтай дзейнасці EU4Digital забяспечыць зацікаўленым бакам доступ да падрабязнай анлайн-карты курсаў, якія ўваходзяць у агульныя навучальныя праграмы і будуць выкладацца на сусветна прызнаных платформах электроннага навучання, дапамагаючы зацікаўленым бакам развіваць абавязковыя навыкі і разуменне, неабходныя для пераходу да інавацыйнага падыходу да іх дзейнасці, накіраванага на павелічэнне дададзенай вартасці.
15. Што такое электронная ахова здароўя? Я не хачу, каб майго ўрача замяніла прыкладанне…
Сусветная арганізацыя аховы здароўя вызначае электронную ахову здароўя проста як «выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (ІКТ) для аховы здароўя». Прафесіяналы ў галіне аховы здароўя канешне не могуць быць замененыя тэхналогіямі ў бліжэйшай будучыні, аднак выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій можа дапамагчы ўрачам у іх штодзённай працы.
Мэтай электроннай аховы здароўя з’яўляецца забеспячэнне доступу да інфармацыі аб здароўі пацыента ў неабходны час і ў адпаведным месцы, што такім чынам дазволіць забяспечыць безупыннасць і якасць медыцынскіх паслуг і атрыманне лепшых вынікаў.
Напрыклад, сістэмы электроннай аховы здароўя дазваляюць:
- медыцынскім супрацоўнікам сканцэнтраваць сваю ўвагу на пацыенце, а не на запаўненні формаў
- пацыентам скараціць час чакання дзякуючы анлайн-рэгістрацыі;
- фармацэўтам пацвердзіць рэцэпт і пазбавіцца ад лішняй працы з адміністратыўнымі дакументамі дзякуючы выкарыстанню сэрвісаў электронных рэцэптаў (эР).
Прасцей кажучы, электронная ахова здароўя прапануе новыя спосабы аказання медыцынскіх паслуг, што палягчае супрацоўніцтва паміж рознымі медыцынскімі ўстановамі і дазваляе абменьвацца важнай інфармацыяй і ўзаемадзейнічаць з пацыентамі ў новым фармаце.
У аснове гэтага ляжыць Электронная медыцынская картка (ЭМК), якая мае вялікае значэнне, таму што на ёй захоўваецца інфармацыя аб атрыманай медыцынскай дапамозе, а таксама дадзеныя розных медыцынскіх устаноў, што дазваляе кожнаму пацыенту мець адзіную ЭМК, даступную праз функцыянальна сумяшчальныя сэрвісы ЭМК.
Такім чынам, рашэнні ў галіне электроннай аховы здароўя з’яўляюцца вельмі карыснымі, таму што дазваляюць абменьвацца электроннымі дакументамі, што эканоміць час медыцынскіх работнікаў і пацыентаў, дапамагае пазбегнуць паўтарэння медыцынскіх працэдур дзякуючы магчымасці стварэння і захоўвання інфармацыі, а таксама абмену ёю. Магчымасць праводзіць аналіз даступных медыцынскіх дадзеных спрыяе інавацыям, звяртаючы ўвагу на будучыя праблемы, што дапамагае палітыцы па прафілактыцы захворванняў. Сістэма таксама павышае празрыстасць, таму што ўсе дадзеныя аб медыцынскіх працэдурах запісваюцца, і ажыццяўляецца кантроль бяспекі, каб гарантаваць выкананне адпаведных працэсаў.
16. Наколькі развітая электронная медыцына ў Еўрапейскім саюзе? Ці існуе вялікі разрыў паміж ЕС і краінамі Усходняга партнёрства?
ЕС сутыкаецца з мноствам аднолькавых агульных праблем медыцыны, што і краіны Усходняга партнёрства, напрыклад, старэннем насельніцтва, якое выклікае такую ж неабходнасць аптымізацыі і мадэрнізацыі медыцынскіх паслуг. Еўрапейская камісія стварыла Адзіны лічбавы рынак у якасці аднаго са сваіх прыярытэтных напрамкаў дзейнасці, і лічбавыя медыцынскія паслугі з'яўляюцца часткай гэтай стратэгіі. ЕС ужо прыняў заканадаўчыя меры адносна медыцынскага абсталявання, абароны дадзеных, лічбавай ідэнтыфікацыі і інфармацыйнай бяспечнасці, што стварае вельмі добрае асяроддзе для паслуг электроннай аховы здароўя. Многія краіны ЕС хутка прынялі стратэгіі ў галіне электроннай аховы здароўя, што прывяло да палітычнай свядомасці і паскоранага і старанна спланаванага развіцця паслуг электроннай аховы здароўя, а краіны Усходняга партнёрства прасунуліся ў ажыццяўленні мноства індывідуальных, аднак менш скаардынаваных, праектаў у галіне электроннай аховы здароўя.
Акрамая таго, ЕС стандартызаваў вызначэнні паслуг электроннага рэцэпту і медыцынскага дасье пацыента, каб забяспечыць іх выкарыстанне ў тэставым рэжыме паміж краінамі-членамі. У ЕС зараз назіраецца тэндэнцыя руху да падрыхтоўкі інфраструктуры электроннай аховы здароўя да ініцыятыў, звязаных са штучным інтэлектам, геномнымі дадзенымі і персаналізаванай медыцынай.
17. Так што дакладна EU4Digital робіць у галіне электроннай аховы здароўя?
EU4Digital працуе над аналізам кіравання дадзенымі аб стане здароўя ў краінах Усходняга партнёрства і над распрацоўкай кіраўніцтва, каб магчымасці абмену і кіравання медыцынскай інфармацыяй адпавядалі перадавому вопыту ЕС і рэаліям жыцця ў краінах Усходняга партнёрства. У ідэале гэта значыць, што дадзеныя, якія адпавядаюць аднолькавым нормам, могуць быць выкарыстаныя рознымі арганізацыямі, зацікаўленымі бакамі і нават за мяжой, што вельмі важна для аказання больш якаснай дапамогі пацыентам, незалежна ад іх месцазнаходжання.
Адной з задач у галіне электроннай аховы здароўя, якімі займаецца EU4Digital, з’яўляецца стварэнне анлайн-платформы для супрацоўніцтва, якая дазволіць зацікаўленым бакам з краін Усходняга партнёрства абменьвацца перадавым вопытам сваіх краін у галіне электроннай аховы здароўя і супрацоўнічаць для далейшага развіцця. Мэтай з’яўляецца распаўсюджванне вядучых практык і стварэнне спецыяльнага месца, дзе можна знайсці інфармацыю па электроннай ахове здароўя, адукацыйныя матэрыялы, а таксама звязацца з галоўнымі экспертамі ў галіне.
Акрамя таго, EU4Digital імкнецца спрыяць удзелу краін Усходняга партнёрства ў ініцыятывах ЕС, каб садзейнічаць камунікацыі, інавацыям і прымяненню новых рашэнняў, асабліва тых, што датычацца даглядання старэйшага насельніцтва, уключаючы паслугі дыстанцыйнай медыцынскай кансультацыі, аналіз дадзеных для лепшай дыягностыкі, тэхналогіі «Разумнага дома», сацыяльныя праграмы і праграмы мерапрыемстваў.
EU4Digital таксама імкнецца спрыяць удзелу ўсходніх краін-партнёраў у Еўрапейскім партнёрстве па інавацыях у галіне актыўнай старасці і здаровага старэння (EIP on AHA), якое валодае архівам станоўчых практык, ужытых у краінах Еўропы, якія датычацца многіх задач, упамянутых вышэй.
18. Вы падкрэсліваеце, што функцыянальная сумяшчальнасць з’яўляецца прыярытэтнай задачай, але што гэта значыць: што гэта зменіць для мяне як для пацыента?
Функцыянальная сумяшчальнасць – гэта здольнасць розных сістэм, арганізацый ці краін абменьвацца медыцынскай інфармацыяй і разумна яе выкарыстоўваць. Гэта значыць, што ўдзельнікі павінны правільна разумець і тлумачыць атрыманую інфармацыю, што па сутнасці азначае выкарыстанне аднолькавых стандартаў і працэсаў для аказання электронных медыцынскіх паслуг.
Функцыянальная сумяшчальнасць мае асаблівае значэнне для медыцынскай сферы, так як гэтая галіна неаднародная і комплексная, у яе ўцягнуты разнастайныя дзеячы ад пастаўшчыкоў медыцынскіх паслуг да комплексных груп пацыентаў, якія наведваюць некалькі медыцынскіх устаноў і могуць быць зарэгістраваныя ў іх. Акрамя таго, так як нацыянальныя ўрады часта прэдастаўляюць цэлы шэраг дзяржаўных паслуг, кожная сістэма аховы здароўя часта складаецца са своеасаблівай сумесі прыватных і дзяржаўных паслуг, якія часта не вельмі добра ўзаемазвязаны. Медыцынская ўстанова можа прапаноўваць канкрэтны тып паслуг, і такім чынам яна мае справу з падгрупай пацыентаў і іх інфармацыяй, што патрабуе добра распрацаванай функцыянальнай сумяшчальнасці паміж рознымі установамі, каб абменьвацца агульнай інфармацыяй аб пацыенце. У міжнародным і еўрапейскім медыцынскім супольніцтве існуюць іншыя праблемы, у выніку якіх супрацоўніцтву перашкаджае розніца ў тэрміналогіі, якая выкарыстоўваецца ў галіне электроннай аховы здароўя, і рознае тлумачэнне адных і тых жа паняццяў, што не дазваляе развіваць эфектыўнае трансгранічнае супрацоўніцтва.
Адсутнасць функцыянальнай сумяшчальнасці вядзе да разнастайных праблем, з якімі сутыкаюцца грамадзяне, калі спрабуюць атрымаць доступ да медыцынскіх паслуг у розных установах і краінах. Таму развіццё функцыянальнай сумяшчальнасці дапаможа паправіць здароўе кожнага грамадзяніна ў краінах Усходняга партнёрства. Наша ідэя складаецца ў тым, што праз 10 гадоў, калі пацыенту з краіны А патрэбна неадкладная медыцынская дапамога ў краіне Б, медыцынскія ўстановы будуць мець імгненны доступ да інфармацыі аб індывідуальнай непераноснасці ці алергіі на лекі ў пацыента. Гэта агульная інфармацыя аб стане здароўя мае вельмі важнае значэнне пры прыняцці жыццёва важных рашэнняў, характэрных для медыцынскай сферы.
19. Што такое платформа для супрацоўніцтва ў галіне электроннай аховы здароўя? Хто зможа ёю карыстацца і якім чынам?
Платформа для супрацоўніцтва ў галіне электроннай аховы здароўя – гэта новы канал для рэгіянальнага супрацоўніцтва паміж экспертамі ў дадзенай галіне ў краінах Усходняга партнёрства. Нават калі платформа не будзе даступная для шырокай публікі, яна будзе служыць месцам, дзе прафесіяналы з усходніх краін-партнёраў змогуць працаваць разам, каб аб’яднаць намаганні ў распрацоўцы агульнага кіраўніцтва ў галіне электроннай аховы здароўя і ў будучыні таксама і паслуг. Гэта платформа будзе спрыяць развіццю міжнароднай электроннай аховы здароўя і ініцыятывам па гарманізацыі ў рэгіёне.
Платформа будзе змяшчаць такія функцыі, як кіраванне календаром сустрэч, вядзенне праектаў, планаванне і іншыя. Для яе стварэння будзе выкарыстоўвацца форма партала з воблачным сховішчам дакументаў і інструментамі для сумеснай працы, а таксама бяскодавым стварэннем старонкі ў межах асобных валасцей карыстальніка для розных груп.
Гэта платформа будзе спрыяць абмену ведамі паміж экспертамі ў працэсе ажыццяўлення ініцыятыў у іх краінах. Гэта дазволіць паскорыць распрацоўку і правядзенне рэформаў у рэгіёне, дзякуючы засяроджванню ўвагі на прыкладах лепшай дзейнасці і магчымасці пазбегнуць памылак, зробленых суседнімі краінамі.
20. У якіх ініцыятывах ЕС могуць прыняць удзел краіны Усходняга партнёрства? Аб якіх праграмах ідзе размова?
Усходнія краіны-партнёры заклікаюцца да ўдзелу ў Еўрапейскім партнёрстве па інавацыях у галіне актыўнай старасці і здаровага старэння (EIP on AHA), якое кіруецца Еўрапейскай камісіяй. Праграма мае шмат узроўняў для ўзаемадзеяння, ад прагляду інфармацыйных артыкулаў аб інавацыях у галіне электроннай аховы здароўя да наведвання мерапрыемстваў і больш актыўных роляў, як, напрыклад, удзел у праграмах ініцыятыўных груп і інфармацыйных сайтах.
Удзел у партнёрстве EIP on AHA спрыяе абмену інфармацыяй і ўсталяванню дзелавых сувязей. Гэта значыць, што, напрыклад, член праграмы інфармацыйных сайтаў зможа атрымаць інфармацыю аб рашэнні, выкарыстаным краінай-членам ЕС, і праз праграму прымяніць гэтае рашэнне ў сваім рэгіёне ці наадварот.
Так як існуе шмат узроўняў для ўдзелу, далучыцца зможа кожны, ад простых грамадзян да арганізацый, у тым ліку дзяржаўных устаноў, прыватных кампаній, даследчых устаноў і сацыяльных арганізацый.
21. Як сістэмы электроннай аховы здароўя ў рэгіёне будуць выглядаць праз пяць гадоў? Як гэтаму дапаможа EU4Digital?
Сістэму электроннай аховы здароўя будучыні можна ўявіць як сістэму з неразрыўнай мабільнасцю пацыентаў ад адной медыцынскай установы да другой, з адной краіны ў другую, а таксама з безупыннасцю аказання медыцынскіх паслуг і прыняццем рашэнняў на аснове існуючай інфармацыі для дасягнення лепшых вынікаў лячэння. Трансгранічная інфраструктура электроннай аховы здароўя дазволіць кожнаму грамадзяніну, які вандруе за мяжу, атрымліваць прапісаныя лякарствы ў мясцовых аптэках. Магчымасць падзяліцца медыцынскімі дасье пацыентаў дапаможа ўрачам зразумець медыцынскую гісторыю і пазбегнуць памылак пры прапісванні лякарстваў. Акрамя таго, рост папулярнасці індустрыі медыцынскага турызму дасць грамадзянам магчымасць атрымліваць больш якасную медыцынскую дапамогу і скараціць яе кошт.
Каманда па электроннай ахове здароўя EU4Digital імкнецца распрацаваць стандарты і кіраванні для падтрымкі развіцця трансгранічных медыцынскіх паслуг у ўсходніх краінах-партнёрах, што магчыма толькі па дасягненні агульнага разумення і садзейнічання. Каб гэтага дамагчыся, каманда правяла аналіз цяперашняга становішча электроннай аховы здароўя ў краінах Усходняга партнёрства і вызначыла задачы і прыярытэтныя напрамкі развіцця для кожнай краіны. Набор інструкцый будзе служыць асновай для ажыццяўлення ў рэгіёне такіх трансгранічных паслуг, як электронны рэцэпт і медыцынскае дасье пацыента.
Мы вызначылі чатыры напрамкі развіцця ў рэгіёне, якія, на наш погляд, з’яўляюцца галоўнымі перадумовамі для далейшай дзейнасці і станоўчых змяненняў у галіне электроннай аховы здароўя ў будучыні:
- Вызначэнне ўсебаковай і дзейснай стратэгіі ў галіне электроннай медыцыны.
- Стварэнне жыццяздольнай мадэлі фінансавання і дзейнасці.
- Распрацоўка і практычнае прымяненне метадаў кіравання электроннай медыцынай.
- Развіццё структуры электроннай медыцыны і кіраванне ёю.
22. Што робіць EU4Digital у галіне тэлекамунікацый?
EU4Digital дапамагае вырашаць задачы ў галіне тэлекамунікацый, якія датычацца міжнароднага роўмінгу і магчымых дамоўленасцей наконт стварэння агульнай міжнароднай роўмінгавай прасторы сярод шасці краін Усходняга партнёрства, узмацнення незалежнасці дзяржаўных рэгулятыўных органаў і вызвалення паласы частот 700 МГц для будучага выкарыстання, у тым ліку і для 5G.
23. «Пагадненне аб роўмінгу» гучыць вельмі добра! Ці значыць гэта, што мы зможам карыстацца паслугай «roam like at home» падчас падарожжаў, як у Еўрапейскім саюзе?
Не, рэгіянальнае пагадненне аб роўмінгу забяспечыць значнае зніжэнне існуючых цэн на паслугі роўмінгу сярод шасці краін Усходняга партнёрства. Гэта дазволіць карыстальнікам мабільнай сувязі ў роўмінгу атрымліваць гэтую паслугу па больш прывабнай цане ў краінах Усходняга партнёрства. У адпаведнасці з апошнімі дадзенымі Даследавання роўмінгу (2019), праведзенага EU4Digital, чакаецца, што сярэдняя цана знізіцца больш чым на 80%.
24. Гэта пагадненне аб роўмінгу датычыцца толькі шасці краін Усходняга партнёрства? Ці існуе магчымасць, што яно можа быць пашырана таксама і на ЕС?
Так, рэгіянальнае пагадненне аб роўмінгу будзе заключана паміж шасцю краінамі Усходняга партнёрства. Аднак міністры ЕС і краін Усходняга партнёрства пагадніліся даследаваць магчымасць стварэння агульнай міжнароднай роўмінгавай прасторы, а таксама правесці мэтазгоднае з эканамічнага пункту гледжання зніжэнне роўмінгавых тарыфаў паміж краінамі Усходняга партнёрства і краінамі-членамі ЕС.
25. Калі мы можам чакаць зніжэння нашых рахункаў за роўмінг?
Чакаецца, што рэгіянальнае пагадненне аб роўмінгу будзе падпісана да канца 2020 года і ўступіць у сілу з 1 ліпеня 2021 года, прадугледжваючы пераходны перыяд ад шасці месяцаў. Гэты пераходны перыяд неабходны для краін Усходняга партнёрства, каб выканаць патрабаванні пагаднення аб роўмінгу, а таксама для таго, каб даць мабільным аператарам час для прыстасавання.
26. Пераразмеркаванне частотнага спектру, вызваленне частаты 700 МГц? Што дакладна гэта значыць? Што гэта зменіць?
Лепшае пакрыццё мабільных сетак, у тым ліку і 5G. Адзін з напрамкаў дзейнасці EU4Digital у галіне тэлекамунікацый датычыцца вызвалення паласы частот 700 МГц з мэтай распрацоўкі і ўкаранення каардынаванага падыходу для пераходу да выкарыстання паласы 700 МГц у шасці краінах Усходняга партнёрства ў адпаведнасці з унутранымі намаганнямі і планамі ЕС. Гэтыя намаганні ўключаюць перамяшчэнне наземных тэлевізійных сетак з паласы 700 МГц і выкарыстанне гэтай паласы для сетак бесправадных шырокапалосных электронных камунікацый і ў прыватнасці 5G.
Змена паласы ў краінах Усходняга партнёрства ў рамках планаў ЕС дапаможа пазбегнуць крытычных перашкод у мабільных сетках як у краінах Усходняга партнёрства, так і ў ЕС. Гэта таксама можа зрабіць больш зручным укараненне 5G у будучыні, а менавіта скараціць кошт, дзякуючы выкарыстанню меншай колькасці базавых станцый, палепшыць пакрыццё ў сельскай мясцовасці і знізіць рознічныя цэны, дзякуючы зніжэнню кошту разгортвання сеткі.
27. Чым займаюцца рэгулятыўныя органы? Гэта органы дзяржаўнай улады? Чаму яны павінны быць незалежныя?
Нацыянальныя рэгулятыўныя органы (НРО) – гэта структуры, якія падпарадкоўваюцца дзяржаўнаму праву і надзяляюцца рэгулятыўнымі функцыямі ў галіне электронных камунікацый. Гэтыя органы дзяржаўнай улады забяспечваюць баланс паміж павышэннем эфектыўнай канкурэнцыі, інвестыцыямі і інтарэсамі спажыўцоў і развіццём рынкаў з улікам электронных камунікацый, паслуг і сетак. Такім чынам рэгулятыўныя органы павінны быць аддзелены з пункту погляду закона і функцыянальна ад іншых органаў улады, каб пазбегнуць неправамернага уплыву, таму што незалежнасць і аб’ектыўнае прыняцце рашэнняў з’яўляюцца важнымі элементамі наладжаных агульных рэгулятыўных структур.
Ініцыятыва EU4Digital спрыяе ўзмацненню незалежнасці НРО у краінах Усходняга партнёрства з канчатковай мэтай стварэння незалежных Нацыянальных рэгулятыўных органаў электронных камунікацый па меншай меры ў пяці краінах Усходняга партнёрства.
28. Што дакладна азначае «Давер і бяспека» у лічбавай сферы? Гэта датычыцца кібербяспекі?
Давер – гэта галоўная ідэя, якая дазваляе нашаму грамадству функцыянаваць. Гэтая ідэя можа выкарыстоўвацца ў лічбавай сферы і дапамагчы фарміраванню даверу паміж людзьмі. У дадзеным кантэксце кібербяспека мае вялікае значэнне, аднак мець інструменты і тэхналогіі, якія дазваляюць сфарміраваць давер, гэтак жа важна, як і мець магчымасць карыстацца гэтымі інструментамі бяспечным спосабам.
Паслугі фарміравання лічбавага даверу і лічбавага пасведчання асобы дапамагаюць сучасным грамадствам і прадпрыемствам паскорыць сацыяльнае і дзелавое ўзаемадзеянне і сфарміраваць давер праз краіны і кантыненты, дапамагаючы людзям і кампаніям эфектыўна працаваць з меншымі выдаткамі і быць па-сапраўднаму лічбавымі.
Паслугі лічбавага подпісу і электроннага пасведчання асобы з’яўляюцца двума важнейшымі прадуктамі, якія паскараюць лічбавыя ўзаемадзеянні паміж удзельнікамі, напрыклад, у сферы дзяржаўных паслуг, пры выплаце падаткаў ці падпісанні кантрактаў.
У рамках праекта EU4Digital лічбавы давер і кібербяспека граюць важную дапаможную ролю і дазваляюць усім астатнім аспектам лічбавай эканомікі і лічбавага грамадства заставацца эфектыўнымі бяспечным спосабам.
29. Наколькі развітыя давер і бяспека ў краінах Усходняга партнёрства? Ці адстае рэгіён ад больш развітых лічбавых эканомік у гэтай галіне, і што гэта падразумявае?
Краіны Усходняга партнёрства маюць добра развітую тэхналагічную базу ў тым, што датычыцца паслуг фарміравання даверу, аднак галоўнае іх адрозненне ад краін-членаў ЕС – гэта тое, што кожная краіна Усходняга партнёрства мае сваю нарматыўную базу, якая адрозніваецца ад іншых. Забеспячэнне трансгранічнага ўзаемнага прызнання паслуг фарміравання даверу паміж краінамі Усходняга партнёрства і краінамі-членамі ЕС патрабуе намаганняў па гарманізацыі нарматыўнай і арганізацыйнай базы для дасягнення патрэбнага ўзроўню сумяшчальнасці ў тым, што датычыцца падрыхтаванасці для ўзаемнага прызнання паміж краінамі Усходняга партнёрства.
30. Так што робіць EU4Digital, каб дапамагчы ліквідаваць разрыў у даверы і бяспецы?
Галоўныя задачы праекта EU4Digital у галіне даверу і бяспекі – гэта выяўленне патэнцыяльных праблем у справе трансгранічнага ўзаемнага прызнання паслуг фарміравання даверу і прапанаванне мэтазгоднага плану дзеянняў і дапамогі ў вырашэнні гэтых праблем.
31. Паміж якімі краінамі будзе запушчаны пілотны праект электронных подпісаў? Што на самой справе гэта будзе закранаць?
Пілотныя праекты EU4Digital у галіне паслуг фарміравання лічбавага даверу імкнуцца давесці, што ў сучасным грамадстве 21-га стагоддзя існуюць працэсы, інструменты і тэхналогіі, якія даюць магчымасць адной краіне прызнаць паслугі фарміравання лічбавага даверу другой краіны, што робіць магчымым існаванне і развіццё лічбавых эканамічных адносін паміж імі.
Два пілотныя праекты будуць ажыццёўлены для таго, каб паказаць, што выдача і пацвярджэнне сумяшчальных лічбавых подпісаў магчымы. У адным з іх удзел будуць прымаць дзве краіны Усходняга партнёрства – Украіна і Малдова, у другім – краіна Усходняга партнёрства і краіна ЕС – Украіна і Эстонія. Пілотны праект электроннага подпісу дапаможа вызначыць існуючыя разрывы і перашкоды з нарматыўнага, арганізацыйнага і тэхнічнага пунктаў гледжання, дазваляючы нам акрэсліць план дзейнасці для пасляпілотных мерапрыемстваў, неабходны для дасягнення патрэбнага ўзроўню трансгранічнага ўзаемнага прызнання. Ажыццяўленне пілотных праектаў запланавана на красавік-верасень 2020 года.
32. Калі пілотны праект пакажа станоўчыя вынікі, ці будзе ён пашыраны на ўвесь рэгіён? Нарэшце ці можам мы спадзявацца, што ён будзе распаўсюджаны на ўсю тэрыторыю ЕC?
Забеспячэнне трансгранічнага прызнання паміж краінамі-членамі ЕС і краінамі Усходняга партнёрства з’яўляецца канчатковай мэтай каманды па Даверу і бяспецы. Гэта вельмі амбіцыйная мэта, аднак яе можна дасягнуць. Перш за ўсё неабходна вызначыць і абмяняцца ўрокамі, вывучанымі падчас пілотных праектаў з усімі краінамі-партнёрамі і акрэсліць агульныя інструкцыі для таго, каб рэгіён быў юрыдычна, арганізацыйна і тэхнічна падрыхтаваны, і каб гэта стала агульным кірункам, прыстасаваным да дзяржаўных праграм ўсіх краін Усходняга партнёрства і ўлучаным у іх.
33. З якімі галоўнымі праблемамі кібербяспекі сутыкаецца рэгіён? Як EU4Digital дапамагае развіваць устойлівасць у краінах-партнёрах?
Аналіз існуючага дзяржаўнага рэгулявання, палітыкі і мер бяспекі ў краінах Усходняга партнёрства дазволіў выявіць наступныя галоўныя праблемы кібербяспекі ў рэгіёне:
- Недахоп кваліфікаваных кадраў і рэсурсаў у галіне кібертэхналогій;
- Недастатковае мэтавае і сістэматычнае фінансаванне;
- Адсутнасць ці застарэласць нацыянальных кіберстратэгій, неадпаведнасць іх Дырэктыве ЕС па павышэнню бяспекі сетак і інфармацыйных сістэм (Дырэктыва NIS);
- Застарэлае дзяржаўнае заканадаўства, якое не адпавядае заканадаўству і нормам ЕС у галіне кібербяспекі;
- Адсутнасць рэгулярнай ацэнкі кібер-рызыкі на дзяржаўным узроўні;
- Адсутнасць плану дзеянняў у непрадбачаных акалічнасцях на дзяржаўным узроўні;
- Адсутнічаюць ці няпоўныя спісы Крытычнай інфармацыйнай інфраструктуры (КІІ) на нацыянальным узроўні.
Дзякуючы праекту EU4Digital, быў вызначаны і падрыхтаваны ў форме інструкцый набор станоўчых практык і рэкамендацый у галіне кібербяспекі для дзяржаўных улад. Гэтыя інструкцыі прапануюць рэкамендацыі наконт таго, як працягваць развіваць кібербяспеку і як эфектыўна развіваць, укараняць, ацэньваць і падтрымліваць меры па кібербяспецы. Гэта будзе спрыяць умацаванню і ўстойлівасці кіберпрасторы сярод краін Усходняга партнёрства і зменшыць рызыку парушэнняў ці збояў у сеткавых інфармацыйных сістэмах.
Акрамя таго, падрабязны агляд кібербяспекі ў кожнай з краін Усходняга партнёрства – стану спраў, галоўных праблем і наступных дзеянняў, якія змяшчаюцца ў дакладзе па кожнай краіне, – будзе служыць укладам у праграму EU4Digital: Узмацненне кіберустойлівасці ў краінах Усходняга партнёрства.
34. Зразумела, што электронныя навыкі надзвычайна каштоўныя ў сучасным свеце, аднак наколькі рэгіён адстае ад краін Еўрапейскага саюза?
Самая вялікая перашкода на шляху эфектыўнага выкарыстання ІКТ – гэта нястача лічбавых навыкаў. Лічбавыя навыкі з’яўляюцца галоўнымі паскаральнікамі паспяховай лічбавай трансфармацыі, таму што яны адначасова дазваляюць грамадзянам граць актыўную ролю ў лічбавым грамадстве і спрыяюць эканамічнаму росту, дзякуючы перайманню новых тэхналогій. У той час, калі попыт на лічбавыя навыкі працягвае расці, прапанаванне часта не паспявае за ім.
Згодна з Дакладам «Будучыня прафесій» 2018 года, большасць кіраўнікоў кампаній ва ўсіх сферах эканамічнай дзейнасці лічаць недахоп навыкаў працоўнай сілы адной з галоўных перашкод на шляху паспяховага пераймання новых тэхналогій.Паводле дакладу, больш за палову працоўнай сілы ва ўсходнееўрапейскіх і цэнтральнаазіяцкіх краінах мае патрэбу ў перападрыхтоўцы.
35. Зразумела, што неабходна правесці вялікую работу: што робіць EU4Digital, каб дапамагчы краінам-партнёрам пераадолець разрыў?
Першы крок на шляху ліквідацыі разрыву ў лічбавых навыках – гэта сістэма мер, якая спрыяе каардынаваным намаганням па дасягненню інфармаванасці і аказанню падтрымкі ў справе пашырэння лічбавых навыкаў і павелічэння колькасці працоўных месцаў. З 2014 года рух у напрамку лічбавай эканомікі і грамадства назіраецца ў кожнай краіне ЕС, згодна з Індэксам лічбавай эканомікі і грамадства (DESI) і Індэксам лічбавых навыкаў (DSI). Аднак даследаванне Гарманізацыі лічбавых рынкаў у краінах Усходняга партнёрства, у рамках якога быў праведзены аналіз падрыхтаванасці лічбавых рынкаў у рэгіёне Усходняга суседства для гарманізацыі і інтэграцыі з Адзіным лічбавым рынкам ЕС, выявіла адсутнасць сістэматычнага вымярэння разрыву ў лічбавых навыках у рэгіёне.
Праграма EU4Digital будзе спрыяць ажыццяўленню вымярэння лічбавых навыкаў пры дапамозе агульнай метадалогіі, распрацаванай у адпаведнасці з нормамі ЕС, для рэгіёна Усходняга партнёрства.
Стварэнне нацыянальных кааліцый па лічбавых навыках і працоўных месцах у краінах Усходняга партнёрства і ўключэнне рэгіёна ў Еўрапейскую вялікую кааліцыю па лічбавых працоўных месцах будуць спрыяць каардынацыі ініцыятыў, якія датычацца лічбавых навыкаў, павышэнню інфармаванасці і перайманню перадавога вопыту і абмену ім. На сённяшні дзень нацыянальныя кааліцыі былі створаныя ў дзвюх краінах-партнёрах – у Арменіі (2017) і ва Украіне (2019).
Праграма EU4Digital падтрымлівае стварэнне нацыянальных кааліцый у краінах Усходняга партнёрства.
Нарэшце развіццё лічбавых навыкаў сярод супрацоўнікаў мікрапрадпрыемстваў і МСП мае жыццёва важнае значэнне. МСП з’яўляюцца ключавымі для эканомік у рэгіёне, складаючы 99% усіх прадпрыемстваў, нават калі яны прадстаўляюць толькі 57% занятасці ў прыватным сектары. У ЕС наадварот МСП з’яўляюцца значным рухавіком занятасці (85% новых працоўных месцаў ствараецца МСП). Каб выкарыстаць увесь свой патэнцыял, прадпрыемлівым і хутка растучым МСП у краінах Усходняга партнёрства будзе неабходна мець шматлікія паглыбленыя кампетэнцыі, сярод якіх інструменты і аналітыка вялікіх дадзеных, воблачныя вылічэнні і візуалізацыя, дызайн і распрацоўка мабільных прыкладанняў, вэб-распрацоўка і інструменты, ІТ-архітэктура і навыкі бяспекі.
Праграма EU4Digital будзе спрыяць удасканальванню лічбавых навыкаў на МСП, дзякуючы распрацоўцы агульнай Базы лічбавых кампетэнцый для МСП і мікрапрадпрыемстваў у рэгіёне Усходняга суседства на аснове Баз лічбавых кампетэнцый ЕС.
36. Вымяраць навыкі – гэта вельмі добра, аднак ці дапаможа гэта справіцца з іх нястачай на практыцы?
EU4Digital імкнецца распрацаваць агульную метадалогію для вымярэння і параўнальнага аналізу разрыву ў лічбавых навыках, якая зробіць магчымымі заснаванае на дадзеных накіраванне дзейнасці на вызначанае кола праблем і ацэнку ўплыву дзейнасці і стратэгічных мэт у галіне лічбавых навыкаў.
Даступнасць дадзеных грае важную ролю ў распрацоўцы стратэгій у галіне лічбавых навыкаў у краінах Усходняга партнёрства і ў іх гарманізацыі са стратэгіямі на еўрапейскім узроўні. Частка мерапрыемстваў у галіне электронных навыкаў накіравана на распрацоўку зразумелай і ёмістай метадалогіі для вымярэння разрываў у лічбавых навыках у краінах Усходняга партнёрства, якая будзе ўлічваць асаблівасці кожнай краіны і прыстасуе метадалагічны падыход у адпаведнасці з імі.
Гарманізаваны падыход да вымярэння лічбавых навыкаў дазваляе выявіць недахопы ў навыках, неадпаведнасці і прабелы, каб знайсці рашэнні гэтых праблем і вызначыць уплыў рэгіянальных і дзяржаўных ініцыятыў. Гарманізаванае вымярэнне дадзеных дае магчымасць параўнаць індывідуальны прагрэс у развіцці лічбавых навыкаў паміж усходнімі краінамі-партнёрамі і з краінамі ЕС.
Распрацоўка агульнай метадалогіі для вымярэння і прагназавання разрываў у лічбавых навыках у краінах Усходняга партнёрства дазволіць:
- Прыстасаванне стратэгій развіцця на дзяржаўным узроўні да канкрэтных дадзеных, атрыманых у адпаведнасці з нормамі ЕС, і вызначэнне пэўнага кола праблем і разрываў паміж прапанаваннем і попытам;
- Агульны падыход да збору дадзеных адносна лічбавых навыкаў, які дазволіць правесці параўнанне паміж краінамі Усходняга партнёрства і дапаможа ім знайсці супольныя рашэнні праблем, звязаных з лічбавымі навыкамі;
- Сістэматычнае і рэгулярнае вымярэнне, якое паслужаць асновай для прадвызначэння будучых патрэбнасцей рынку працоўнай сілы ў тым, што датычыцца лічбавых навыкаў.
37. «Агульная база кампетэнцый» гучыць вельмі абстрактна… Што дакладна гэта азначае? Як дапамагае EU4Digital, і што гэта зменіць?
Лічбавыя кампетэнцыі граюць усё больш важную ролю ва ўсіх сферах эканамічнай дзейнасці па меры таго, як мяжа паміж тым, што адносіцца да ІКТ, а што – не, усё больш размываецца. Прафесіяналы мікра-, малога і сярэдняга бізнесу часта выконваюць некалькі розных службовых і/ці міжгаліновых (гібрыдных) службовых абавязкаў, сярод якіх тыя, што патрабуюць разнастайных узроўняў лічбавых кампетэнцый.
База кампетэнцый падтрымае вызначэнне кар’еры і адукацыйных шляхоў, службовых абавязкаў, патрэбнасцей у навучанні і яго вынікаў пры дапамозе агульнай рэкамендаванай мадэлі. Яна будзе служыць зразумелым дапаможнікам для любога МСП у рэгіёне, незалежна ад яго памеру і сферы дзейнасці, у тым, што датычыцца пошуку, падрыхтоўкі і наймання супрацоўнікаў з неабходнымі лічбавымі навыкамі. Акрамя таго, База кампетэнцый імкнецца стварыць агульную мову ў галіне лічбавых навыкаў і кампетэнцый для сваёй мэтавай аўдыторыі праз тлумачэнне складанай ІТ-тэрміналогіі на «бізнес-мове».
База кампетэнцый будзе:
- Падтрымліваць развіццё лічбавых навыкаў супрацоўнікаў мікрапрадпрыемстваў і МСП;
- Спрыяць павелічэнню канкурэнтаздольнасці, экспартнага патэнцыялу і падтрымліваць інавацыйную дзейнасць мікрапрадпрыемстваў і МСП у краінах Усходняга партнёрства;
- Прыцягваць мікрапрадпрыемствы і МСП да ўдзелу ў развіцці лічбавага рынку.
38. Што такое нацыянальныя кааліцыі? Каго яны аб’ядноўваюць і з якой мэтай?
Нацыянальныя кааліцыі і партнёрствы з мноствам зацікаўленых бакоў, якія супрацоўнічаюць для дасягнення агульнай і ясна акрэсленай мэты на дзяржаўным узроўні, і іх стварэнне ў краінах Усходняга партнёрства дапамогуць лепш кантраляваць і каардынаваць дзейнасць па развіццю лічбавых навыкаў, якая вядзецца ў рэгіёне, а таксама будуць граць важную ролю ў паляпшэнні супрацоўніцтва паміж краінамі-членамі ЕС і краінамі Усходняга партнёрства.
Зацікаўленыя бакі з нацыянальных кааліцый – гэта кампаніі ў галіне ІКТ і тыя, што актыўна выкарыстоўваюць ІКТ у сваёй дзейнасці, адукацыйныя установы, дзяржаўны сектар, службы занятасці, некамерцыйныя арганізацыі і сацыяльныя партнёры.
Кааліцыі здольны пашыраць лічбавыя навыкі рознымі спосабамі, узгодненымі падчас стварэння кааліцыі. Некаторыя краіны могуць абраць больш ініцыятыўны падыход адносна сваёй ролі ў кааліцыях, які дазваляе кааліцыі актыўна ўдзельнічаць у зборы дадзеных наконт лічбавых навыкаў і спрыяць лічбавай трансфармацыі праз актыўны ўдзел у абмеркаваннях на дзяржаўным узроўні.
Нацыянальныя кааліцыі па лічбавых навыках і працоўных месцах былі створаныя ў Арменіі і ва Украіне, у іншых краінах Усходняга партнёрства вядуцца абмеркаванні наконт стварэння падобных кааліцый.
39. Калі заглядаць наперад, як вы бачыце эвалюцыю лічбавых навыкаў у краінах Усходняга партнёрства праз пяць гадоў? Як гэтаму дапамагае EU4Digital?
Лічбавыя навыкі з’яўляюцца галоўнымі паскаральнікамі паспяховай лічбавай трансфармацыі, дазваляючы грамадзянам займаць актыўную пазіцыю у лічбавым грамадстве. Гэтыя навыкі з’яўляецца важнай умовай для падтрымання росту эканомікі і людскога капіталу ў любой краіне.
Краіны Усходняга партнёрства змогуць у далейшым рэалізаваць свой эканамічны патэнцыял, дазваляючы звязаць попыт на лічбавыя навыкі і іх прапанаванне на рынку працоўнай сілы, што з’яўляецца галоўным структурным элементам для далейшага эканамічнага развіцця. Акрамя таго, краіны-партнёры змогуць уключыць больш дакладныя дадзеныя адносна лічбавых навыкаў у свае дзяржаўныя стратэгіі, што будзе спрыяць абгрунтаванаму планаванню палітыкі.
У бліжэйшай будучыні дзейнасць, якая праводзіцца ў рамках праграмы EU4Digital, імкнецца спрыяць наступнаму:
- Каб эфектыўнае кіраванне лічбавымі навыкамі ў кожнай з усходніх краін-партнёраў дапамагала каардынаваць дзейнасць, сачыць за ёю і вызначаць яе прыярытэтныя напрамкі, што дазволіць праводзіць параўнанне паміж краінамі Усходняга партнёрства і з ЕС, а таксама параўнанне і сумесную дзейнасць па развіццю лічбавых навыкаў сярод асобных краін Усходняга партнёрства.
- Абгрунтаванай накіраванасці дзейнасці на вызначанае кола праблем, якая будзе забяспечана, дзякуючы збору дадзеных стандартным спосабам і ў адпаведнасці з нормамі ЕС. Чакаецца, што Кааліцыі па лічбавых навыках і працоўных месцах будуць удзельнічаць у пошуку сумесных рашэнняў вызначанага кола праблем у галіне лічбавых навыкаў.
- Вымярэнню ўплыву дзейнасці і стратэгічных мэт у галіне лічбавых навыкаў, што будзе спрыяць прыняццю палітычных рашэнняў з улікам спецыфічных патрэбнасцей ІКТ і праблем, звязаных з рынкам працоўнай сілы.