Электронны гандаль

У рамках ініцыятывы EU4Digital, Еўрапейскі саюз падтрымлівае спрашчэнне і гарманізацыю працэдур гандлю ў краінах Усходняга партнёрства, а таксама паміж усходнімі краінамі-партнёрамі і ЕС шляхам укаранення агульных рамак для электроннай камерцыі, электроннай мытні і электроннай лагістыкі, працы ў накірунку забеспячэння лічбавых транспартных калідораў.

Навіны Падзеі Гісторыі поспеху Карткi Iнфармацыйныя бюлетэні

У падтрымку гэтых мэт праект «EU4Digital: падтрымка лічбавай эканомікі і грамадства ў краінах Усходняга партнёрства» прадугледжвае:

  • Увядзенне пілотных трансмежных кампанентаў электроннага гандлю ў рэгіёне Усходняга партнёрства, а таксама паміж усходнімі краінамі-партнёрамі і ЕС.
  • Садзейнічанне усталяванню кантактаў паміж зацікаўленымі ў электронным гандлі бакамі ў рэгіёне.
  • Запуск пілотных сродкаў забеспячэння трансмежнай камерцыі ў рэгіёне Усходняга партнёрства, а таксама паміж усходнімі краінамі-партнёрамі і ЕС.
  • Увядзенне пілотных механізмаў абмену інфармацыяй паміж трансмежнымі мытнымі органамі.
  • Праца над пілотным праектам лічбавага мультымадальнага (марскога і сухапутнага) транспартнага калідора паміж Балтыйскім і Чорным морам.

Сетка EU4Digital па электронным гандлі займаецца лічбавымі аспектамі поўнага цыклу імпарту-экспарту. У рамках сеткі былі вызначаныя наступныя мэты на перыяд да 2020 года:

  • Гарманізацыя заканадаўства па электроннай камерцыі, электроннай мытні і электроннай лагістыцы паміж краінамі УП і з ЕС.
  • Рэарганізацыя працэсаў імпарту-экспарту для электроннага гандлю ва ўсіх усходніх краінах-партнёрах.
  • Пілотны праект па трансмежным гандлі паміж усходнімі краінамі-партнёрамі і з ЕС.
  • Пілотны праект стварэння лічбавага транспартнага калідора паміж Балтыйскім і Чорным морам.

Падтрымка ЕС для арганізацыі трансмежнага электроннага гандлю прывядзе да спрашчэння экспартных працэдур за кошт беспапяровага гандлю і электроннай лагістыкі, скароціць час праходжання на мяжы, павысіць бяспеку і празрыстасць аперацый, скароціць адміністрацыйныя выдаткі і страты даходаў з прычыны махлярства, а таксама павысіць канкурэнтаздольнасць лічбавай эканомікі.

Навіны

Паглядзець усё

Падзеі

Няма наступных мерапрыемстваў

Паглядзець усё

Карткi

Паглядзець усё