-
News 13/03/2024
Далучайцеся да семінара EU4Digital, прысвечанага інструментарыю ЕС для забеспячэння бяспекі 5G
Праект EU4Digital запрашае ўсіх зацікаўленых асоб на анлайн-семінар, які адбудзецца 27 сакавіка 2024 года і дасць пачатак дзейнасці па ўкараненні інструментарыю ЕС для забеспячэння бяспекі 5G. Каманда праекта EU4Digital па Нормах тэлекамунікацыйнага сектара пачынае гэтую працу сумесна з нацыянальнымі рэгулятыўнымі органамі Усходніх краін-партнёраў у галіне тэлекамунікацый.
Чытаць далей -
News 26/02/2024
«Еўрапейскае кіраўніцтва па штучным інтэлекце» будзе кантраляваць універсальны ШІ
24 студзеня 2024 года Еўрапейская камісія стварыла «Еўрапейскае кіраўніцтва па штучным інтэлекце». Задачай Кіраўніцтва па ШІ з’яўляецца кантроль за выкарыстаннем мадэлей і сістэм універсальнага ШІ.
Чытаць далей -
News 24/02/2024
Малдова далучыцца да праграмы «Лічбавая Еўропа» з бюджэтам 7,5 мільярдаў еўра
Пагадненне аб далучэнні Малдовы да праграмы «Лічбавая Еўропа» дазваляе прадпрыемствам і органам улады атрымліваць ад ЕС фінансаванне, агульны бюджэт якога на 2021-2027 гг. складае 7,5 млрд еўра, на праекты ў галіне лічбавізацыі.
Чытаць далей -
News 20/02/2024
Рэгіструйцеся дзеля ўдзелу ў першым акадэмічным форуме па НДВКР Blockchain Horizons асацыяцыі INATBA
Адкрыта рэгістрацыя дзеля ўдзелу ў акадэмічным форуме па навукова-даследчых і вопытна-канструктарскіх работах (НДВКР) Blockchain Horizons, які Міжнародная асацыяцыя давераных блокчэйн-дадаткаў (INATBA) праводзіць упершыню. Мерапрыемства адбудзецца 22 мая 2024 года ў нямецкім Дармштаце. Заяўкі прымаюцца да 28 лютага.
Чытаць далей -
News 20/02/2024
Новая справаздача: Рэкамендацыі EU4Digital садзейнічаюць укараненню DESI ва Усходнім партнёрстве
Праект EU4Digital апублікаваў новую справаздачу «Рэкамендацыі па ўкараненні паказальнікаў DESI ва Усходніх краінах-партнёрах», каб садзейнічаць распаўсюджванню збору даных для Індэкса лічбавай эканомікі і грамадства (DESI) у адпаведнасці з метадалогіямі ЕС.
Чытаць далей -
News 24/01/2024
Паслы еўрапейскай моладзі арганізавалі хакатон, прысвечаны штучнаму інтэлекту ў грамадстве
13 і 14 студзеня 2024 года Паслы еўрапейскай моладзі (YEAs) дапамаглі арганізаваць хакатон Bridging the Gap, падчас якога абмяркоўваліся і прапаноўваліся рашэнні самых складаных задач, звязаных са штучным інтэлектам (ШІ). Удзельнікі разважалі аб уплыве ШІ на дэмакратыю, адукацыю, навакольнае асяроддзе і грамадства ў цэлым.
Чытаць далей -
Discover EU -
News 09/01/2024
EU4Digital пачынае працу над стратэгіямі кіравання данымі дзеля забеспячэння якасці публічных даных
Апошнія дасягненні ў галіне электронных паслуг, абмену інфармацыяй, выкарыстання штучнага інтэлекту і прыняцця рашэнняў на падставе даных у розных сферах азначаюць, што надзейныя і даступныя даныя надзвычайна важныя. Каб задаволіць патрэбы ў высакаякасных і лёгкадаступных публічных даных у рэгіёне Усходняга партнёрства (УП), 6 снежня 2023 года праект EU4Digital пачаў новую дзейнасць па распрацоўцы стратэгій кіравання данымі.
Чытаць далей -
News 06/01/2024
Патрабуюцца маладыя галасы! Кампанія #MySkills4You Еўрапейскага фонду адукацыі
Маладыя грамадзяне рэгіёна Усходняга партнёрства (УП) запрашаюцца прыняць удзел у ініцыятыве #MySkills4You Еўрапейскага фонду адукацыі (ЕФА), што запусцілася 4 снежня 2023 года.
Чытаць далей