Праект EU4Digital запусціў новы механізм дзейнасці па падтрымцы інавацыйных кластараў у рэгіёне Усходняга партнёрства (УП). Гэтыя аб’яднанні стартапаў, малых і сярэдніх прадпрыемстваў (МСП), устаноў, што займаюцца даследаваннямі і распаўсюджаннем ведаў, а таксама некамерцыйных арганізацый і іншых датычных эканамічных суб’ектаў стымулююць інавацыі, абмен ведамі і супрацоўніцтва, спрыяючы тэхналагічнаму і эканамічнаму развіццю. Новая дзейнасць EU4Digital, звязаная з інавацыйнымі кластарамі, з’яўляецца часткай тэматычнай вобласці Інавацый у сферы ІКТ, накіраванай на аб’яднанне экасістэм стартапаў УП і ЕС у адпаведнасці з больш маштабнай задачай гарманізаваць лічбавыя рынкі гэтых рэгіёнаў.
Дзейнасць афіцыйна запусцілі падчас стартавага мерапрыемства сеткі экспертаў па Інавацыях у сферы ІКТ у студзені 2024 года. Новы механізм быў распрацаваны пасля вывучэння перадавога досведу інавацыйных кластараў краін Еўрапейскага саюза (ЕС). Гэта дапамагае вызначыць цяперашнія патрэбы і здольнасць наяўных і патэнцыйных арганізацый, што кіруюць кластарамі, падтрымліваць лічбавыя інавацыі, а таксама магчымасць іх пераўтварэння ў цэнтры лічбавых інавацый ва Усходніх краінах-партнёрах – Арменіі, Азербайджане, Грузіі, Рэспубліцы Малдова і Украіне.
Каманда па Інавацыях у сферы ІКТ звярнулася да інавацыйных кластараў УП з прапановай прыняць удзел у апытанні для ацэнкі іх здольнасцей задавальняць патрэбы іх членаў у інавацыях і лічбавізацыі, а таксама запрасіла іх зарэгістравацца на бясплатны анлайн-трэнінг.
Прайсці ацэначнае апытанне можна да 23 мая 2024 года. Навучальны семінар пройдзе анлайн 18 красавіка 2024 года. Рэгістрацыя на трэнінг заканчваецца 17 красавіка.
- Даведайцеся больш аб запрашэнні да праходжання трэнінгу і ацэнкі.
Мэты новага механізма
Канчатковая мэта новага механізма – вызначыць стан і асаблівасці развіцця, а таксама праблемы і прыярытэтныя напрамкі падтрымкі кластарных арганізацыі УП, засяроджваючыся на іх здольнасцях падтрымліваць інавацыі і лічбавізацыю сярод іх членаў.
Гэтая дзейнасць таксама накіравана на павышэнне інфармаванасці сярод кластарных арганізацый УП аб перадавым досведзе кіравання кластарамі ЕС і прапановах паслуг, а таксама на дапамогу з папераджальнай ацэнкай іх гатоўнасці да ўдзелу ў асноўных еўрапейскіх працэдурах атэстацыі і маркіроўкі і на іх пабуджэнне да распрацоўкі стратэгічных і аператыўных планаў для павышэння іх канкурэнтаздольнасці.
Механізм натхнёны «Еўрапейскай ініцыятывай па ўдасканаленні кластараў (ECEI): Знак якасці для кластарных арганізацый (Залаты знак за выдатнае кіраванне кластарамі – сведчанне аб выдатнасці кластара): крытэрыі, працэсы, рамкі ажыццяўлення», адкуль былі запазычаныя матэрыялы для пытанняў дадзенага даследавання.
Што будзе далей?
Кластары-ўдзельнікі змогуць адразу скарыстацца вынікамі апытання, каб адкарэктаваць свае стратэгіі. Вынікі ацэнкі ва ўсіх Усходніх краін-партнёрах таксама будуць падсумаваныя і прадстаўленыя кластарным арганізацыям-удзельніцам, адпаведным дзяржаўным органам, суб’ектам падтрымкі інавацый і патэнцыйным міжнародным донарскім арганізацыям падчас анлайн-мерапрыемства ўвосень 2024 года.
З улікам вызначаных праблем і прыярытэтных напрамкаў развіцця для найбольш актыўных зацікаўленых бакоў будуць распрацаваныя рэкамендацыі і прыкладныя планы дзеянняў. Яны будуць прадстаўленыя адпаведным дырэктыўным органам і патэнцыйным донарскім арганізацыям.
Кластарныя арганізацыі УП, якія адправяць запоўненую ацэначную форму, могуць быць абраныя EU4Digital для атрымання дапамогі з аплатай і арганізацыяй мерапрыемстваў, дзякуючы якім у іх з’явіцца магчымасць дамагчыся прызнання і атрымаць «Бронзавы знак за выдатнае кіраванне кластарамі – сведчанне аб імкненні да выдатнасці кластара». (Заўвага: удзел у апытанні не вядзе да аўтаматычнага прысваення кваліфікацыі ECEI ці іншых знакаў. Кластарныя арганізацыі, якія імкнуцца да гэтага, павінны прайсці афіцыйную працэдуру падачы заяўкі ў Еўрапейскі сакратарыят кластарнага аналізу (ESCA), Еўрапейскую структуру маркіроўкі кластарнай дасканаласці (EUCLES) ці іншыя адпаведныя ўстановы пасля праходжання гэтай першапачатковай ацэнкі.).
EU4Digital таксама выдзеліць найбольш яскравыя гісторыі поспеху кластараў УП і вызначыць метады, якія лепш працуюць у іх сітуацыі. Праект EU4Digital будзе і далей садзейнічаць развіццю кластараў УП і іх дасягненням на міжнародным узроўні праз правядзенне мэтавых мерапрыемстваў, такім чынам робячы іх больш бачнымі для дырэктыўных органаў і патэнцыйных донараў.
EU4Digital заклікае да дыскусіі з цяперашнімі і патэнцыйнымі донарскімі арганізацыямі з краін УП аб магчымым узаемадзеянні і супрацоўніцтве.
Дадатковая інфармацыя
Мэта мерапрыемстваў EU4Digital у галіне Інавацый у сферы ІКТ – аб’яднаць экасістэмы інавацый і стартапаў УП і ЕС, спрыяючы ўсталяванню сувязей, запазычанню дзеячамі інавацыйнага працэсу з УП перадавога досведу і інструментаў ЕС, падтрымцы развіцця экасістэм лічбавых стартапаў ва УП і распрацоўцы сістэмы і рэкамендацый для інавацыйных кластараў з Усходніх краін-партнёраў.
Каб атрымаць больш інфармацыі пра дзейнасць EU4Digital, звязаную з Інавацыямі ў сферы ІКТ і экасістэмамі стартапаў, завітайце на нашу старонку «Даведка» і глядзіце кароткае відэа «Гэта Інавацыі ў сферы ІКТ» у нашай «Бібліятэцы».
- Азербайджан
- Арменія
- Грузія
- Рэспубліка Малдова
- Украіна
- Інавацыі ў сферы ІКТ
Больш навін
-
11/04/2024
Справаздача аб перадавым досведзе развіцця прыватных сетак 5G у ЕС даступна для пампавання
У межах напрамку дзейнасці Нормы тэлекамунікацыйнага сектара спецыялісты праекта EU4Digital падрыхтавалі справ…
Чытаць далей -
09/04/2024
Адкрыты першы курс навучання лічбавым навыкам Акадэміі EU4Digital!
Праект EU4Digital запрашае грамадзян і прадстаўнікоў малых і сярэдніх прадпрыемстваў (МСП) з Украіны зарэгістр…
Чытаць далей -
09/04/2024
Новая Акадэмія EU4Digital запрашае на заняткі грамадзян і прадпрымальнікаў Усходняга партнёрства
Праект EU4Digital адкрыў Акадэмію EU4Digital. Гэта праграма лічбавай адукацыі, якая робіць навучанне лічбавым…
Чытаць далей
11/04/2024
Справаздача аб перадавым досведзе развіцця прыватных сетак 5G у ЕС даступна для пампавання
У межах напрамку дзейнасці Нормы тэлекамунікацыйнага сектара спецыялісты праекта EU4Digital падрыхтавалі справ…
Чытаць далей09/04/2024
Адкрыты першы курс навучання лічбавым навыкам Акадэміі EU4Digital!
Праект EU4Digital запрашае грамадзян і прадстаўнікоў малых і сярэдніх прадпрыемстваў (МСП) з Украіны зарэгістр…
Чытаць далей09/04/2024
Новая Акадэмія EU4Digital запрашае на заняткі грамадзян і прадпрымальнікаў Усходняга партнёрства
Праект EU4Digital адкрыў Акадэмію EU4Digital. Гэта праграма лічбавай адукацыі, якая робіць навучанне лічбавым…
Чытаць далей