Вы з’яўляецеся выканаўчым дырэктарам арганізацыі, што кіруе інавацыйным кластарам ва Усходняй краіне-партнёры ці каардынуе сумесныя ініцыятывы паміж прадпрыемствамі і навуковымі ўстановамі з галіновай ці тэхналагічнай накіраванасцю? Калі вы прадстаўляеце кластар ці патэнцыйны кластар, EU4Digital запрашае вас прыняць удзел у бясплатным сертыфікаваным анлайн-трэнінгу і прайсці ацэнку. Рэгістрацыя заканчваецца 17 красавіка 2024 года.
На навучальным семінары будзе прадстаўлены інструмент, што ацэньвае здольнасць падтрымліваць інавацыі і лічбавізацыю. Гэтыя два кампаненты з’яўляюцца часткай новай дзейнасці праекта EU4Digital па падтрымцы інавацыйных кластараў у рэгіёне Усходняга партнёрства (УП). Да ўдзелу запрашаюцца кластарныя арганізацыі з Усходніх краін-партнёраў – Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Рэспублікі Малдова і Украіны.
Зарэгістравацца могуць выканаўчыя дырэктары (галоўныя выканаўчыя дырэктары, генеральныя дырэктары і іх намеснікі) арганізацый з УП, што кіруюць кластарамі. Далучыцца прапануецца кластарам і патэнцыйным кластарам (протакластарам) усіх памераў і з усіх галін эканомікі, як буйным арганізацыям з міжнародным ахопам, так і малым рэгіянальным ініцыятывам на пачатковай стадыі развіцця.
Анлайн-трэнінг, які пройдзе 18 красавіка 2024 года і працягнецца 2,5 гадзіны, пазнаёміць удзельнікаў з найважнейшымі аспектамі кіравання кластарамі і вартаснай прапановай, а па яго заканчэнні паспяховыя навучэнцы атрымаюць сертыфікаты. Падчас трэнінгу выдатныя адмыслоўцы ЕС падзеляцца сваім глыбокім веданнем супастаўляльнага аналізу кіравання кластарамі і практычным досведам стымулявання росту і ўдасканалення кластараў:
- Олівер Зіглер: галава аддзела па сувязях з дзяржаўнымі органамі і старшы менеджар праекта ў ESCA.
- Б’янка Мунціян: сузаснавальніца і генеральны дырэктар ІТ-кластара «Трансільванія».
- Даніэль Кошніца: прэзідэнт Румынскай асацыяцыі кластараў і эксперт па супастаўляльным аналізе ў ESCA.
- Фелікс Арыён: генеральны кіраўнік кластара «АграТрансільванія», кластара ЕС, узнагароджанага Залатым знакам, член групы экспертаў па прысуджэнні Залатога знака ESCA.
Анлайн-ацэнка дапаможа ўдзельнікам лепш адпавядаць стандартам для атрымання знака якасці за Выдатнае кіраванне кластарамі Еўрапейскага сакратарыята кластарнага аналізу (ESCA) і адкарэктаваць асартымент сваіх паслуг, пераняўшы досвед выдатных еўрапейскіх кластараў. Вынікі ацэнкі, а таксама знойдзеныя прабелы і праблемы, якія патрабуюць рашэння ў першую чаргу, будуць анансаваныя ўсім удзельнікам, а таксама дзяржаўным органам і патэнцыйным донарскім арганізацыям падчас анлайн-мерапрыемства ўвосень 2024 года.
- Тэрмін рэгістрацыі на навучальны семінар – 17 красавіка 2024 года.
- Запоўніце рэгістрацыйную форму анлайн.
- Запоўненую ацэначную форму можна адправіць да 23 мая 2024 года.
- Калі вы не зможаце прысутнічаць на трэнінгу, у вас ёсць магчымасць прайсці ацэнку анлайн і скарыстацца далейшай падтрымкай EU4Digital.
- Звяжыцеся з atile.ivanovaite@lt.ey.com, каб атрымаць спасылку на ацэнку.
Не ўпусціце магчымасць развіць здольнасці вашай кластарнай арганізацыі і палепшыць яе бачнасць у лічбавай прасторы. Раскрыем разам патэнцыял лічбавых інавацый і росту!
Чаму ўдзельнічаць?
Удзел у першых мерапрыемствах EU4Digital для інавацыйных кластараў адкрые доступ да наступнага:
- Лічбавыя сертыфікаты: кіраўнікі кластараў, якія возьмуць удзел у трэнінгу, а таксама адправяць ацэначныя формы, атрымаюць сертыфікаты, якія пацвердзяць праходжанне трэнінгу для павышэння прафесійнай кваліфікацыі EU4Digital.
- Бачнасць: кластарныя арганізацыі, якія адправяць ацэначныя формы, будуць размешчаныя на сайце EU4Digital, што зробіць іх больш бачнымі для замежных донарскіх праграм.
- Далейшая падтрымка: кантрольны спіс асноўнай дакументацыі, мадэлі і спісы карысных лічбавых інструментаў для практычнага кіравання кластарамі можна будзе атрымаць падчас далейшых мерапрыемстваў.
- Гісторыя поспеху: выбраныя кластарныя арганізацыі будуць згаданыя ў гісторыях поспеху, якія будуць апублікаваныя на сайце EU4Digital, што зробіць іх больш знаёмымі і бачнымі для замежных донарскіх праграм.
- Бронзавы знак ESCA: EU4Digital пакрые кошт заявак на атрыманне Бронзавага знака ESCA да пяці выбраных арганізацый, што кіруюць кластарамі і адпавядаюць пэўным крытэрыям, а таксама дапаможа ім з ацэнкай ESCA.
- Прыкладныя планы дзеянняў: да трох найбольш актыўных кластарных арганізацый атрымаюць падрабязныя прыкладныя планы дзеянняў, падрыхтаваныя EU4Digital для аптымізацыі працы з патэнцыйнымі донарскімі арганізацыямі.
Дадатковая інфармацыя
Апытанне і трэнінг арганізуе каманда па Інавацыях у сферы ІКТ праекта EU4Digital, што фінансуецца ЕС і накіраваны на гарманізацыю лічбавых рынкаў УП і Еўрапейскага саюза. Мэта мерапрыемстваў у галіне Інавацый у сферы ІКТ – аб’яднаць экасістэмы інавацый і стартапаў УП і ЕС, спрыяючы ўсталяванню сувязей, запазычанню дзеячамі інавацыйнага працэсу з УП перадавога досведу і інструментаў ЕС, падтрымцы развіцця экасістэм лічбавых стартапаў ва УП і распрацоўцы сістэмы і рэкамендацый для інавацыйных кластараў з Усходніх краін-партнёраў.
Больш падрабязнасцей пра новую дзейнасць EU4Digital, што датычыцца інавацыйных кластараў, а таксама мэты і доўгатэрміновыя планы можна знайсці ў нашым артыкуле «Новая дзейнасць EU4Digital па падтрымцы інавацыйных кластараў Усходняга партнёрства».
Каб атрымаць больш інфармацыі пра дзейнасць EU4Digital, звязаную з Інавацыямі ў сферы ІКТ і экасістэмамі стартапаў, завітайце на нашу старонку «Даведка» і глядзіце кароткае відэа «Гэта Інавацыі ў сферы ІКТ» у нашай «Бібліятэцы».
- Азербайджан
- Арменія
- Грузія
- Рэспубліка Малдова
- Украіна
- Інавацыі ў сферы ІКТ
Больш навін
-
11/04/2024
Справаздача аб перадавым досведзе развіцця прыватных сетак 5G у ЕС даступна для пампавання
У межах напрамку дзейнасці Нормы тэлекамунікацыйнага сектара спецыялісты праекта EU4Digital падрыхтавалі справ…
Чытаць далей -
09/04/2024
Адкрыты першы курс навучання лічбавым навыкам Акадэміі EU4Digital!
Праект EU4Digital запрашае грамадзян і прадстаўнікоў малых і сярэдніх прадпрыемстваў (МСП) з Украіны зарэгістр…
Чытаць далей -
09/04/2024
Новая Акадэмія EU4Digital запрашае на заняткі грамадзян і прадпрымальнікаў Усходняга партнёрства
Праект EU4Digital адкрыў Акадэмію EU4Digital. Гэта праграма лічбавай адукацыі, якая робіць навучанне лічбавым…
Чытаць далей
11/04/2024
Справаздача аб перадавым досведзе развіцця прыватных сетак 5G у ЕС даступна для пампавання
У межах напрамку дзейнасці Нормы тэлекамунікацыйнага сектара спецыялісты праекта EU4Digital падрыхтавалі справ…
Чытаць далей09/04/2024
Адкрыты першы курс навучання лічбавым навыкам Акадэміі EU4Digital!
Праект EU4Digital запрашае грамадзян і прадстаўнікоў малых і сярэдніх прадпрыемстваў (МСП) з Украіны зарэгістр…
Чытаць далей09/04/2024
Новая Акадэмія EU4Digital запрашае на заняткі грамадзян і прадпрымальнікаў Усходняга партнёрства
Праект EU4Digital адкрыў Акадэмію EU4Digital. Гэта праграма лічбавай адукацыі, якая робіць навучанне лічбавым…
Чытаць далей