Адкрыты першы курс навучання лічбавым навыкам Акадэміі EU4Digital!
Дата: 09/04/24
Праект EU4Digital запрашае грамадзян і прадстаўнікоў малых і сярэдніх прадпрыемстваў (МСП) з Украіны зарэгістравацца на першы курс, даступны ў межах новай праграмы лічбавага навучання Акадэміі EU4Digital. Зручны для праходжання анлайн-курс «Электронная камерцыя і гандлёвыя пляцоўкі ЕС» будзе карысны для тых, хто яшчэ не мае ніякіх ведаў аб электроннай камерцыі і хоча пачаць яе вывучаць, або для тых, хто ўжо прадае тавары анлайн у сваіх краінах, але таксама хоча прадаваць іх у Еўрапейскі саюз.
У матэрыялах курса «Электронная камерцыя і гандлёвыя пляцоўкі ЕС» тлумачыцца, якія асноўныя платформы электроннай камерцыі існуюць у ЕС, як выбраць тую, што найбольш падыходзіць, як зарэгістравацца на платформе і пачаць прадаваць, а таксама як арыентавацца ў правілах ЕС, што датычацца ПДВ, мытні і іншага. Кожны курс будзе адаптаваны да асаблівасцей пэўнай краіны і распрацаваны на адпаведнай дзяржаўнай мове. Першы курс, які будзе праводзіцца, падрыхтаваны адмыслова для Украіны і даступны на англійскай і ўкраінскай мовах.
Версіі курса «Электронная камерцыя і гандлёвыя пляцоўкі ЕС», адаптаваныя для Малдовы, Арменіі, Азербайджана і Грузіі, з’явяцца ў Акадэміі EU4Digital пазней у 2024 годзе.
Запіс на курс і яго перавагі
Каб запісацца на курс, створаны для ўкраінскіх грамадзян і прадпрымальнікаў, дастаткова зайсці на вэб-старонку «Электронная камерцыя і гандлёвыя пляцоўкі ЕС». Адразу перад апісаннем курса вы ўбачыце дзве зялёныя кнопкі, якія дазваляюць запісацца на курс на англійскай ці ўкраінскай мове. Націснуўшы на адну з іх, вы трапіце на старонку курса Акадэміі EU4Digital на платформе atingi, дзе вы знойдзеце больш падрабязнае апісанне курса. Унізе старонкі вы ўбачыце чырвоную кнопку «Націсніце, каб запісацца» дзеля стварэння ўліковага запісу atingi. Затым вы аўтаматычна вернецеся на старонку курса, каб пачаць навучанне.
Ува ўсіх слухачоў курсаў Акадэміі EU4Digital будзе магчымасць атрымаць мікрапасведчанне, або бэйдж, які адпавядае стандартам ЕС. Бэйдж можна размясціць у сацыяльных сетках ці рэзюмэ, а таксама ўжываць як верагодны доказ новых навыкаў і набытых ведаў.
Дадатковая інфармацыя
EU4Digital адкрыў Акадэмію EU4Digital – праграму лічбавага навучання, раней вядомую як «Ініцыятыва па стварэнні Цэнтра адукацыйных тэхналогій», каб зрабіць навучанне лічбавым навыкам бясплатным і даступным у рэгіёне Усходняга партнёрства – у Арменіі, Азербайджане, Грузіі, Малдове і Украіне.
Дзейнасць EU4Digital ажыццяўляецца ў межах тэматычнай вобласці Лічбавыя навыкі. Каб атрымаць больш інфармацыі, завітайце на нашу старонку «Даведка» і глядзіце кароткае відэа «Гэта лічбавыя навыкі» ў нашай віртуальнай Бібліятэцы.
Мы выкарыстоўваем cookie-файлы на гэтым сайце, каб зрабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама для спрашчэння навігацыі па сайце і для аналізу таго, як ён выкарыстоўваецца. Націскаючы на кнопку "Дазволіць усе cookie-файлы", Вы даяце нам згоду на выкарыстанне cookie-файлаў.
Даведацца больш аб тым, якія cookie-файлы мы выкарыстоўваем, а таксама змяніць наладкі cookie-файлаў Вы можаце ў раздзеле Палітыка выкарыстання cookie-файлаў.
Функцыянальныя cookie-файлы
Функцыянальныя cookie-файлы, якія з'яўляюцца істотнымі для працы сайта. Гэтыя cookie-файлы таксама дапамагаюць нам вымяраць прадукцыйнасць сайта і рабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама запамінаць любыя абраныя Вамі наладкі.
If you disable this cookie, we will not be able to save your preferences. This means that every time you visit this website you will need to enable or disable cookies again.
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы, якія мы выкарыстоўваем для адсочвання дзеянняў і сесій карыстальнікаў, каб прапаноўваць больш персаналізаваныя паслугі, і (у выпадку рэкламных cookie-файлаў) якія задаюцца трэцімі бакамі, з якімі мы ажыццяўляем сумесныя рэкламныя кампаніі, і дазваляюць нам паказваць актуальную для Вас рэкламу. Гэтыя cookie-файлы не з'яўляюцца абавязковымі, а карыстальнікі могуць забараніць іх выкарыстанне ў любы момант.