У падтрымку гэтых мэт будзе рэалізаваны праект «EU4Digital: падтрымка лічбавай эканомікі і грамадства ў краінах Усходняга партнёрства»:
- Распрацоўка і ўкараненне адзінага падыходу да цэнаўтварэння на роўмінг у рэгіёне Усходняга партнёрства.
- Умацаванне арганізацыйнай і фінансавай незалежнасці нацыянальных тэлекамунікацыйных рэгуляцыйных органаў.
- Падтрымка скаардынаванага падыходу да вызвалення частаты 700 МГц у шасці ўсходніх краінах-партнёрах.
Праект EU4Digital Broadband, які рэалізуецца Сусветным банкам, таксама падтрымлівае мэты EU4Digital ў галіне тэлекамунікацый, паскараючы развіццё шырокапалоснай сувязі ў рэгіёне Усходняга партнёрства з дапамогай разгортвання нацыянальных стратэгій шырокапалоснай сувязі ў адпаведнасці з аналагічнымі стратэгіямі ЕС.
Тэлекамунікацыйная сетка EU4Digital (EaPeReg) вызначыла пяць асноўных накірункаў сваёй дзейнасці:
- Заканадаўчае збліжэнне і садзейнічанне незалежнасці нацыянальных рэгуляцыйных органаў.
- Каардынацыя размеркавання дыяпазону частот.
- Гарманізацыя роўмінгавых тарыфаў.
- Параўнаўчыя даследаванні.
- Развіццё шырокапалоснай сувязі.
Асягаючы гэтыя мэты ў галіне норм тэлекамунікацыйнага сектара, падтрымка ЕС прынясе відавочныя выгады грамадзянам і бізнесу ў рэгіёне Усходняга партнёрства ў выглядзе зніжэння выдаткаў на роўмінг і больш эфектыўнага рэгулявання, што прывядзе да росту канкурэнцыі і інвестыцый, а таксама да лепшай абароны правоў спажыўцоў і адкрыцця новых магчымасцей для бяздротавай шырокапалоснай сувязі і 5G.