Еўрапейскі савет прыняў рашэнне пачаць перамовы з Украінай і Малдовай аб уступленні ў ЕС, а таксама даў Грузіі статус кандыдата
Дата: 28/12/23
14-15 снежня 2023 года Еўрапейскі савет прыняў рашэнне пачаць перамовы з Украінай і Малдовай аб уступленні ў ЕС. Гэта знамянальны момант для грамадзян абедзвюх краін, якія нязменна дэманструюць прыхільнасць еўрапейскім ідэалам. Лідары ЕС таксама вырашылі даць Грузіі статус краіны-кандыдата.
Гэтыя рашэнні былі прынятыя ў адпаведнасці з рэкамендацыямі Еўрапейскай камісіі, што былі прадстаўленыя ў дакладзе аб пашырэнні 8 лістапада. Прэзідэнт Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен вітала гэтае рашэнне, падкрэсліўшы стратэгічную значнасць моманту:
Прычыны пашырэння ЕС ніколі не былі настолькі грунтоўнымі і моцнымі. У свеце, узрушаным шматлікімі крызісамі, гэта ўнёсак у стабільнасць і бяспеку нашага кантынента. Акрамя таго, гэта яшчэ і ўнёсак у яго росквіт.
Прэзідэнт Урсула фон дэр Ляйен
Прэзідэнт фон дэр Ляйен нагадала членам Еўрапейскага савета аб неабходнасці ўзгадніць перагляд Шматгадовай праграмы фінансавага развіцця (MFF). Прэзідэнт адзначыла, што ва ўмовах чарады крызісаў апошніх гадоў ЕС актыўна мабілізаваў свой бюджэт, каб забяспечыць неабходную падтрымку і вырашыць надзённыя пытанні. «Але мы амаль што вычарпалі наш бюджэт для барацьбы з гэтымі неспадзяванымі крызісамі», –падкрэсліла яна.
Прэзідэнт прадставіла прапанову Еўракамісіі аб мэтавым павелічэнні фінансавання абмежаванай колькасці найбольш важных абласцей, уключаючы дапамогу ЕС Украіне, мігрантам і павышэнне канкурэнтаздольнасці ЕС.
Нягледзячы на рашучую падтрымку 26 дзяржаў-членаў ідэі выдзеліць дадатковыя фінансавыя сродкі на гэтыя прыярытэтныя вобласці, яны не здолелі дасягнуць аднагалоснасці. Лідары краін ЕС вернуцца да гэтага пытання ў пачатку наступнага года. Прэзідэнт фон дэр Ляйензаявіла, што, якімі б ні былі вынікі наступнага пасяджэння Еўрапейскага савета, будзе знойдзена «аператыўнае рашэнне».
Мы выкарыстоўваем cookie-файлы на гэтым сайце, каб зрабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама для спрашчэння навігацыі па сайце і для аналізу таго, як ён выкарыстоўваецца. Націскаючы на кнопку "Дазволіць усе cookie-файлы", Вы даяце нам згоду на выкарыстанне cookie-файлаў.
Даведацца больш аб тым, якія cookie-файлы мы выкарыстоўваем, а таксама змяніць наладкі cookie-файлаў Вы можаце ў раздзеле Палітыка выкарыстання cookie-файлаў.
Функцыянальныя cookie-файлы
Функцыянальныя cookie-файлы, якія з'яўляюцца істотнымі для працы сайта. Гэтыя cookie-файлы таксама дапамагаюць нам вымяраць прадукцыйнасць сайта і рабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама запамінаць любыя абраныя Вамі наладкі.
If you disable this cookie, we will not be able to save your preferences. This means that every time you visit this website you will need to enable or disable cookies again.
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы, якія мы выкарыстоўваем для адсочвання дзеянняў і сесій карыстальнікаў, каб прапаноўваць больш персаналізаваныя паслугі, і (у выпадку рэкламных cookie-файлаў) якія задаюцца трэцімі бакамі, з якімі мы ажыццяўляем сумесныя рэкламныя кампаніі, і дазваляюць нам паказваць актуальную для Вас рэкламу. Гэтыя cookie-файлы не з'яўляюцца абавязковымі, а карыстальнікі могуць забараніць іх выкарыстанне ў любы момант.