Сетка электроннай аховы здароўя распавяла пра стратэгічныя крокі на шляху да аказання трансгранічных паслуг
Дата: 27/12/23
Як урачы могуць атрымаць прышчэпкавы анамнез, алергалагічны статус і афіцыйныя медыцынскія дакументы новых пацыентаў, якія пераехалі з адной краіны ў другую? Лічбавыя сістэмы аховы здароўя, што дазваляюць абменьвацца інфармацыяй і атрымліваць доступ да паслуг з-за мяжы як ніколі важныя для рэгіёна Усходняга партнёрства (УП). Тэматычная вобласць Электронная ахова здароўя праекта EU4Digital разам з Усходнімі краінамі-партнёрамі распрацоўвае стратэгіі ў сферы электроннай аховы здароўя, што з’яўляецца важным крокам на шляху да павышэння якасці аховы здароўя для іх жыхароў. Два семінары Сеткі электроннай аховы здароўя, якія прайшлі анлайн 16 і 24 лістапада, закранулі разнастайныя тэмы, уключаючы фінансаванне, інавацыі і актывізм у сферы лічбавай аховы здароўя.
Патрэба ў трансгранічных паслугах электроннай аховы здароўя і абмене інфармацыяй стала яшчэ больш надзённай, калі праз агрэсію Расіі каля 6 мільёнаў украінцаў былі вымушаныя шукаць ратунку ў суседніх краінах. Больш эфектыўныя нацыянальныя і рэгіянальныя стратэгіі ў сферы электроннай аховы здароўя і іх ажыццяўленне, акрамя ўсяго іншага, прывядуць да павышэння якасці жыцця гэтых людзей, а таксама медыцынскіх працаўнікоў і жыхароў гэтых і іншых краін.
За тры гады спосабы захавання інфармацыі і кіравання ёй каласальна змяніліся, даўшы яшчэ адну важкую падставу для ўдасканалення лічбавых сістэм аховы здароўя ва Усходніх краінах-партнёрах і прывядзення іх у адпаведнасць з перадавым досведам Еўрапейскага саюза (ЕС) па аналогіі з указаннямі па гарманізацыі і дасягненні функцыянальнай сумяшчальнасці ў сферы электроннай аховы здароўя 2020 года. Гэтыя паляпшэнні падрыхтуюць глебу для ўкаранення бесперашкодных і надзейных трансгранічных паслуг, такіх як электронны рэцэпт і медыцынскае дасье пацыента.
Семінары на высокім узроўні
На семінарах прысутнічалі прадстаўнікі розных міністэрстваў, уключаючы тыя, што адказваюць за ахову здароўя, лічбавую інфармацыю і інфармацыйныя тэхналогіі. Гэта дазволіла сабраць разам разнастайны досвед і ўяўленні, што паглыбіла разуменне і веды, атрыманыя цягам мерапрыемстваў. Усе краіны атрымалі магчымасць падзяліцца ананімізаванай інфармацыяй і статыстыкай аб сучасным стане тэхнічных распрацовак і іншым з выкарыстаннем спецыяльнага інструмента для апытання. Дзякуючы гэтаму краіны-ўдзельніцы змаглі параўнаць і супаставіць свае меркаванні і праблемы.
Кожнае з пасяджэнняў семінараў Сеткі электроннай аховы здароўя было прысвечана асобнаму кампаненту, неабходнаму дзеля распрацоўкі нацыянальнай стратэгіі ў галіне лічбавай аховы здароўя – ад законаў і кібербяспекі да тэлемедыцыны і электронных рэцэптаў. Падчас семінараў таксама абмяркоўваліся перадача даных і магутнасць сервераў як важныя элементы для аптымальнай працы сістэмы.
На першым семінары ўдзельнікі даследавалі мадэлі фінансавання і эканоміку лічбавай аховы здароўя, а таксама прыняцце плана медыцынскага абслугоўвання і інавацыі ў медыцыне. Таксама былі закранутыя пытанні выкарыстання даных аб пацыенце ў якасці рэсурсу і таго, як сістэмы аховы здароўя кампенсуюць, фінансава або нефінансава, ці сумесна фінансуюць выкарыстанне лічбавых рашэнняў у галіне аховы здароўя асобнымі людзьмі або арганізацыямі. На другім мерапрыемстве абмяркоўвалі падстратэгіі як спецыяльныя кампаненты стратэгій у галіне электроннай аховы здароўя, актывізм у сферы медыцынскіх даных, развіццё дзяржаўна-прыватных партнёрстваў у межах экасістэм электроннай аховы здароўя і спосабы нарошчвання патэнцыялу ў сферы лічбавай медыцыны.
Далейшыя дзеянні
Гэтыя лістападаўскія семінары завяршылі серыю мерапрыемстваў Сеткі электроннай аховы здароўя праекта EU4Digital. Аднак каманда EU4Digital па Электроннай ахове здароўя працягвае дапамагаць Усходнім краінам-партнёрам працаваць над стратэгіямі ў галіне лічбавай аховы здароўя, вывучаючы сітуацыю і праблемы ў кожнай асобнай краіне. Неўзабаве будзе прынятае рашэнне аб тым, ці тэставаць электронныя рэцэпты або медыцынскае дасье пацыента і ў якой краіне, а таксама будуць падрыхтаваныя падрабязныя ўказанні для паспяховага ўкаранення паслугі. Старт іспытаў паслугі запланаваны на пачатак 2024 года.
Мы выкарыстоўваем cookie-файлы на гэтым сайце, каб зрабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама для спрашчэння навігацыі па сайце і для аналізу таго, як ён выкарыстоўваецца. Націскаючы на кнопку "Дазволіць усе cookie-файлы", Вы даяце нам згоду на выкарыстанне cookie-файлаў.
Даведацца больш аб тым, якія cookie-файлы мы выкарыстоўваем, а таксама змяніць наладкі cookie-файлаў Вы можаце ў раздзеле Палітыка выкарыстання cookie-файлаў.
Функцыянальныя cookie-файлы
Функцыянальныя cookie-файлы, якія з'яўляюцца істотнымі для працы сайта. Гэтыя cookie-файлы таксама дапамагаюць нам вымяраць прадукцыйнасць сайта і рабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама запамінаць любыя абраныя Вамі наладкі.
If you disable this cookie, we will not be able to save your preferences. This means that every time you visit this website you will need to enable or disable cookies again.
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы, якія мы выкарыстоўваем для адсочвання дзеянняў і сесій карыстальнікаў, каб прапаноўваць больш персаналізаваныя паслугі, і (у выпадку рэкламных cookie-файлаў) якія задаюцца трэцімі бакамі, з якімі мы ажыццяўляем сумесныя рэкламныя кампаніі, і дазваляюць нам паказваць актуальную для Вас рэкламу. Гэтыя cookie-файлы не з'яўляюцца абавязковымі, а карыстальнікі могуць забараніць іх выкарыстанне ў любы момант.