Справаздача аб перадавым досведзе развіцця прыватных сетак 5G у ЕС даступна для пампавання
Дата: 11/04/24
У межах напрамку дзейнасці Нормы тэлекамунікацыйнага сектара спецыялісты праекта EU4Digital падрыхтавалі справаздачу аб перадавым досведзе развіцця ў ЕС прыватных сетак 5G. Асноўная задача справаздачы – разгледзець варыянты выкарыстання прыватных сетак 5G у бізнесе і перадаць досвед размеркавання частот, набыты дзяржавамі-членамі ЕС.
Узнікненне прыватных сетак 5G дае магчымасць злучыць мільёны прылад па ўсім свеце і ажыццявіць перспектыўныя праекты ў розных галінах, пачынаючы ад атрымання дыягнастычных даных у рэальным часе ў сферы аховы здароўя і канчаючы інтэлектуальным кіраваннем у сферы энергетыкі, транспарту, водазабеспячэння і ўтылізацыі адкідаў.
У справаздачы разглядаюцца прыклады пераваг, якія прыватная сетка 5G можа прынесці, паміж іншых, аўтамабільнай прамысловасці і сферы вытворчасці прамысловых тавараў. Аўтамабілебудаўнічыя кампаніі імкнуцца выкарыстоўваць высакахуткасную сувязь 5G з нізкай затрымкай, каб павысіць прадукцыйнасць і скараціць час прастою дзякуючы маніторынгу ў рэальным часе, а кампаніі, што вырабляюць прамысловыя тавары, злучаюць лакальныя прамысловыя прылады і выкарыстоўваюць інтэрнэт рэчаў і ШІ, каб павысіць хуткасць і надзейнасць сетак, палепшыць якасць прадукцыі і зрабіць працоўную прастору больш бяспечнай. Абапіраючыся на вынікі справаздачы і даныя Усходніх краін-партнёраў, EU4Digital вызначыць для кожнай краіны прыярытэты і ініцыятывы для развіцця прыватных сетак 5G.
Мы выкарыстоўваем cookie-файлы на гэтым сайце, каб зрабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама для спрашчэння навігацыі па сайце і для аналізу таго, як ён выкарыстоўваецца. Націскаючы на кнопку "Дазволіць усе cookie-файлы", Вы даяце нам згоду на выкарыстанне cookie-файлаў.
Даведацца больш аб тым, якія cookie-файлы мы выкарыстоўваем, а таксама змяніць наладкі cookie-файлаў Вы можаце ў раздзеле Палітыка выкарыстання cookie-файлаў.
Функцыянальныя cookie-файлы
Функцыянальныя cookie-файлы, якія з'яўляюцца істотнымі для працы сайта. Гэтыя cookie-файлы таксама дапамагаюць нам вымяраць прадукцыйнасць сайта і рабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама запамінаць любыя абраныя Вамі наладкі.
If you disable this cookie, we will not be able to save your preferences. This means that every time you visit this website you will need to enable or disable cookies again.
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы, якія мы выкарыстоўваем для адсочвання дзеянняў і сесій карыстальнікаў, каб прапаноўваць больш персаналізаваныя паслугі, і (у выпадку рэкламных cookie-файлаў) якія задаюцца трэцімі бакамі, з якімі мы ажыццяўляем сумесныя рэкламныя кампаніі, і дазваляюць нам паказваць актуальную для Вас рэкламу. Гэтыя cookie-файлы не з'яўляюцца абавязковымі, а карыстальнікі могуць забараніць іх выкарыстанне ў любы момант.