У галіне тэлекамунікацый EU4Digital спрашчае грамадзянам і прадпрымальнікам Усходніх краін-партнёраў доступ да надзейнай і высакахуткаснай сувязі па прымальных цэнах. Дзеля дасягнення гэтых мэт тэматычная вобласць Правілы тэлекамунікацыйнага сектара праекта EU4Digital ставіць перад сабой тры асноўных задачы:
- Зніжэнне цэн на роўмінг – садзейнічанне падпісанню і выкананню пагадненняў аб роўмінгу паміж Усходнімі краінамі-партнёрамі і, калі неабходна, з ЕС. Гэта дапаможа знізіць цэны, што грамадзяне плацяць за мабільныя паслугі ў роўмінгу (СМС, званкі і інтэрнэт) падчас вандровак у іншыя Усходнія краіны-партнёры і ў адпаведных выпадках у ЕС.
- Развіццё сувязі 5G – садзейнічанне развіццю надзейнай сувязі 5G на аснове інструментарыя для забеспячэння бяспекі 5G ЕС, а таксама прыватных сетак 5G на падставе перадавога досведу ЕС.
- Доступ да канкурэнтнага шырокапалоснага падключэння да інтэрнэту – стымуляцыя таннага доступу да паслуг высакахуткаснага шырокапалоснага інтэрнэту і сачэнне за яго распаўсюджваннем у адпаведнасці з узгодненым падыходам і перадавым досведам ЕС. Акрамя таго, важна дапамагаць мясцовым нацыянальным рэгулятыўным органам (НРО) праводзіць аналіз рынку шырокапалоснай сувязі дзеля таго, каб рынкі прапаноўвалі канкурэнтныя паслугі шырокапалоснага інтэрнэту ўсім грамадзянам і прадпрыемствам па прымальных цэнах.

Грамадзяне ЕС, што вандруюць у іншыя краіны ЕС, карыстаюцца «роўмінгам як дома». Гэта значыць, што за мабільныя паслугі не бярэцца дадатковая плата. У адпаведнасці з рэгіянальным пагадненнем аб роўмінгу падрыхтоўцы якога спрыяе EU4Digital, умовы для грамадзян УП будуць іншымі, аднак такое пагадненне дазволіць значна знізіць цэны на роўмінг у пяці Усходніх краінах партнёрах. Гэта дапаможа зрабіць паслугі роўмінгу ў сетках мабільнай сувязі іншых Усходніх краін-партнёраў больш даступнымі для спажыўцоў. Вынікі апошняга даследавання EU4Digital, прысвечанага роўмінгу (2019 год), паказваюць, што сярэдняя цана павінна знізіцца больш чым на 80%.

Так, рэгіянальнае пагадненне аб роўмінгу, над якім працуе EU4Digital, будзе заключана толькі паміж пяццю Усходнімі краінамі-партнёрамі. Аднак ЕС і міністры ўрадаў Усходніх партнёраў дамовіліся даследаваць магчымасць стварэння агульнай міжнароднай роўмінгавай прасторы, што таксама прадугледжвае эканамічна рацыянальнае зніжэнне тарыфаў на роўмінг паміж Усходнімі краінамі-партнёрамі і дзяржавамі-членамі ЕС. Напрыклад, у маі 2023 года аператары сувязі з Малдовы і Еўрапейскага саюза падпісалі сумесную дэкларацыю для зніжэння тарыфаў на роўмінг для грамадзян і прадпрымальнікаў, што перасоўваюцца паміж гэтымі двума рэгіёнамі. Раней, у красавіку 2022 года, еўрапейскія і ўкраінскія аператары падпісалі пагадненне аб прадастаўленні даступных і бясплатных міжнародных званках і роўмінгу, каб дапамагчы ўкраінскім уцекачам заставацца на сувязі. У ліпені 2023 года гэтае пагадненне прадоўжылі яшчэ на адзін год.

Чакаецца, што рэгіянальнае пагадненне Усходняга партнёрства аб роўмінгу будзе падпісана да канца 2023 года. У гэтым выпадку яно ўступіць у сілу ў 2026 годзе, што падразумявае пераходны перыяд тэрмінам на два гады. Гэты пераходны перыяд неабходны дзеля таго, каб Усходнія краіны-партнёры выканалі патрабаванні пагаднення аб роўмінгу, а таксама каб мабільныя аператары паспелі падрыхтавацца.

Так, сеткі 5G надзейныя, але трэба зрабіць пэўныя крокі, каб забяспечыць усе неабходныя меры бяспекі. З гэтай мэтай тэматычная вобласць Правілы тэлекамунікацыйнага сектара праекта EU4Digital дапамагае Усходнім краінам-партнёрам развіваць надзейную сувязь 5G на падставе перадавога досведу ЕС, таксама вядомага як «Інструментарый ЕС для забеспячэння бяспекі 5G». Гэты інстументарый змяшчае кіраўніцтва для краін, сеткавых аператараў і іншых зацікаўленых бакоў па рызыках бяспекі і патэнцыяльнай уразлівасці сетак 5G, а таксама перадавы досвед і меры па зніжэнні рызык.

Нацыянальныя рэгулятыўныя органы (НРО) падпарадкоўваюцца нацыянальнаму заканадаўству і надзелены функцыяй рэгулявання электронных камунікацый. Гэтыя дзяржаўныя органы забяспечваюць раўнавагу паміж эфектыўнай канкурэнцыяй, інвестыцыямі і інтарэсамі спажыўцоў, улічваючы развіццё рынкаў, паслуг і сетак электронных камунікацый. Гэта значыць, што рэгулятары павінны быць юрыдычна і функцыянальна адасобленыя ад іншых органаў, якія могуць аказваць празмерны ўплыў, таму што незалежнасць і аб’ектыўнае прыняцце рашэнняў з’яўляюцца ключавымі элементамі эфектыўнай і ўсёабдымнай сістэмы рэгулявання.

Сувязь з’яўляецца адной са стратэгічных абласцей палітыкі, калі размова ідзе пра дасягненне прагрэсу ў лічбавай галіне ў рэгіёне Усходняга партнёрства, як пазначана ў Сумеснай заяве аб палітыцы Усходняга партнёрства пасля 2020 года. Без доступу да таннага інтэрнэту грамадзяне і прадпрыемствы Усходніх краін-партнёраў не могуць ажыццяўляць свае задумы ў лічбавай сферы і галінах, што выкарыстоўваюць лічбавыя тэхналогіі. Падчас Фазы II праекта EU4Digital адзін з першых крокаў да паляпшэння сувязі ў рэгіёне УП палягае ў разуменні таго, наколькі даступныя паслугі стацыянарнага і мабільнага шырокапалоснага доступу ў інтэрнэт ва Усходніх краінах-партнёрах. Напрыклад, які працэнт насельніцтва мае доступ да высакахуткаснага інтэрнэту? Акрамя таго, у межах тэматычнай вобласці Правілы тэлекамунікацыйнага сектара праекта EU4Digital для распаўсюджання высакахуткаснай і надзейнай сувязі была падрыхтавана справаздача, якая змяшчае аналіз перадавога досведу пяці дзяржаў-членаў ЕС. Усходнія краіны-партнёры могуць ужываць гэты досвед дзеля таго, каб сачыць за рынкам шырокапалоснай сувязі і ажыццяўляць палітыку, што адпавядае нацыянальным патрэбам.

Дзеля паляпшэння сувязі надзвычайна важна, каб рынкі электронных камунікацый забяспечвалі доступ усіх грамадзян і прадпрыемстваў да канкурэнтных паслуг. З гэтай мэтай тэматычная вобласць Правілы тэлекамунікацыйнага сектара праекта EU4Digital будзе дапамагаць нацыянальным рэгулятыўным органам (НРО) Усходніх краін-партнёраў ажыццяўляць аналіз рынкаў электронных камунікацый, звязаных з шырокапалоснай сувяззю. На падставе атрыманых вынікаў НРО змогуць вызначыць недасканаласці канкурэнцыі і прыняць адпаведныя рэгулятыўныя меры для рашэння такіх праблем, як недастатковая канкурэнцыя, абмежаваны выбар пастаўшчыкоў або паслуг, высокія цэны і нізкая даступнасць сетак.
