З 2024 года аператары сувязі ў ЕС і Малдове знізяць тарыфы на роўмінг
Дата: 14/06/23
Аператары сувязі Еўрапейскага саюза і Рэспублікі Малдова падпісалі сумесную дэкларацыю аб зніжэнні роўмінгавых тарыфаў для прадпрымальнікаў і грамадзян, што перасоўваюцца паміж гэтымі двума рэгіёнамі. Еўрапейская камісія і ўлады Малдовы садзейнічалі падпісанню добраахвотнай дэкларацыі, якая была апублікавана 31 мая 2023 года. Яна адлюстроўвае агульную мэту па забеспячэнні доўгатэрміновай дамоўленасці аб роўмінгу і набліжэнні Малдовы да Адзінага рынку ЕС. ЕС спрыяе гэтаму працэсу, а таксама інтэграцыі Малдовы ў еўрапейскі роўмінгавы рэжым праз ініцыятыву EU4Digital.
Сумесная дэкларацыя прывядзе да зніжэння тарыфаў на роўмінг паміж Еўрапейскай эканамічнай зонай (ЕЭЗ) і Рэспублікай Малдова ў бліжэйшай перспектыве. У выніку грамадзяне і прадпрымальнікі дзяржаў-членаў ЕС, ЕЭЗ і Рэспублікі Малдова змогуць вандраваць за мяжу, застаючыся на сувязі па даступнай цане. Гэта значыць, што ў хуткім часе яны змогуць менш плаціць за тэлефонныя званкі, трафік і тэкставыя паведамленні. Ім стане прасцей заставацца на сувязі з сябрамі і сям’ёй, у той час як прадпрыемствы выйграюць ад зніжэння выдаткаў.
Андрэйс Дабмроўскіс, кіраўнік напрамку Норм тэлекамунікацыйнага сектара праекта EU4Digital, адзначыў, што ініцыятыва ЕС EU4Digital падтрымлівае намаганні па стварэнні надзейнай і ўстойлівай лічбавай і тэлекамунікацыйнай інфраструктуры ў краінах Усходняга партнёрства з 2019 года. Ён быў усцешаны навінамі пра сумесную дэкларацыю.
«Абвяшчэнне аб сумеснай дэкларацыі паміж аператарамі сувязі ЕС і Малдовы – знамянальная падзея для каманды EU4Digital, таму што да яе прывялі гады працы і абмену досведам, накіраваныя на падтрымку Еўрапейскай камісіі і краін-партнёраў»
Андрэйс Дабмроўскіс, кіраўнік напрамку Норм тэлекамунікацыйнага сектара праекта EU4Digital.
Еўрапейская камісія вітала дэкларацыю. Прэзідэнт Урсула фон дэр Ляйен заявіла: «Гэта важны крок, які прынясе карысць людзям і кампаніям як у ЕС, так у Рэспубліцы Малдова, збліжаючы нас па меры таго, як Рэспубліка Малдова працягвае свой шлях кандыдата на ўступленне ў ЕС».
Мэты дэкларацыі
Бакі, што падпісалі дэкларацыю, дамовіліся аб некалькіх агульных мэтах, карысць ад якіх грамадзяне пачнуць атрымліваць з 1 студзеня 2024 года. Апрача іншага, яны абавязваюцца:
Забяспечыць зыскоўныя рознічныя цэны на паслугі роўмінгу для тых, хто вандруе ў ЕС / ЕЭЗ і ў Рэспубліку Малдова.
Узгадніць верхнюю мяжу рознічнай цаны, якая будзе аб’яўлена да 1 кастрычніка 2023 года;
Вызначыць верхнюю мяжу аптовай цаны на паслугі роўмінгу такім чынам, каб яна не перавышала верхнюю мяжу рознічнай цаны;
Правесці паўторныя перамовы аб заключэнні пагадненняў аб аптовых паслугах роўмінгу, дзе гэта неабходна, узяць пад увагу зніжэнне міжнародных тарыфаў на тэрмінацыю і забяспечыць аказанне паслуг роўмінгу па цане, якая не перавышае верхнюю мяжу рознічнай цаны.
Зрабіць рознічныя прапановы даступнымі для самага шырокага кола канчатковых карыстальнікаў.
Дэкларацыя будзе дзейнічаць да 31 снежня 2025 года і можа быць узноўлена пасля гэтай даты. Дэкларацыя з’яўляецца добраахвотнай і застаецца адкрытай для аператараў з ЕС / ЕЭЗ і Малдовы, якія могуць падпісаць яе ў любы момант. Першымі ў ЕС дэкларацыю падпісалі групы Orange, DT і Telefonica, што працуюць у некалькіх дзяржавах-членах ЕС. Сярод малдаўскіх кампаній, якія падпісалі дэкларацыю, Moldova, Moldtelecom и Moldcell.
Мы выкарыстоўваем cookie-файлы на гэтым сайце, каб зрабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама для спрашчэння навігацыі па сайце і для аналізу таго, як ён выкарыстоўваецца. Націскаючы на кнопку "Дазволіць усе cookie-файлы", Вы даяце нам згоду на выкарыстанне cookie-файлаў.
Даведацца больш аб тым, якія cookie-файлы мы выкарыстоўваем, а таксама змяніць наладкі cookie-файлаў Вы можаце ў раздзеле Палітыка выкарыстання cookie-файлаў.
Функцыянальныя cookie-файлы
Функцыянальныя cookie-файлы, якія з'яўляюцца істотнымі для працы сайта. Гэтыя cookie-файлы таксама дапамагаюць нам вымяраць прадукцыйнасць сайта і рабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама запамінаць любыя абраныя Вамі наладкі.
If you disable this cookie, we will not be able to save your preferences. This means that every time you visit this website you will need to enable or disable cookies again.
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы, якія мы выкарыстоўваем для адсочвання дзеянняў і сесій карыстальнікаў, каб прапаноўваць больш персаналізаваныя паслугі, і (у выпадку рэкламных cookie-файлаў) якія задаюцца трэцімі бакамі, з якімі мы ажыццяўляем сумесныя рэкламныя кампаніі, і дазваляюць нам паказваць актуальную для Вас рэкламу. Гэтыя cookie-файлы не з'яўляюцца абавязковымі, а карыстальнікі могуць забараніць іх выкарыстанне ў любы момант.