Малдова далучыцца да праграмы «Лічбавая Еўропа» з бюджэтам 7,5 мільярдаў еўра
Дата: 24/02/24
19 лютага 2024 года міністр эканамічнага развіцця і лічбавізацыі Малдовы Думітру Алайба і камісар ЕС па пытаннях унутранага рынку Цьеры Брэтон падпісалі пагадненне аб далучэнні Рэспублікі Малдова да праграмы «Лічбавая Еўропа». Прыняцце Малдовы ў праграму «Лічбавая Еўропа» дазволіць прадпрыемствам, гарадскім адміністрацыям, грамадскім арганізацыям і цэнтральным органам улады Малдовы атрымліваць ад ЕС фінансаванне, агульны бюджэт якога на 2021-2027 гг. складае 7,5 млрд еўра, на праекты ў галіне лічбавізацыі. Малдова зможа скарыстацца фінансавай і экспертнай падтрымкай дзеля ўдасканалення сваёй лічбавай інфраструктуры і садзейнічання інавацыям і лічбавай інтэграцыі.
Міністр Алайба адзначыў:
Мы ўсё больш актыўна ўкараняем лічбавыя тэхналогіі ў сферы бізнесу і дзяржаўнага кіравання. Такім чынам дзякуючы перадавым лічбавым тэхналогіям мы дапаможам малым і сярэднім прадпрыемствам павысіць іх канкурэнтаздольнасць і эфектыўнасць. Перш чым стаць грамадзянамі ЕС, мы спачатку можам стаць яго лічбавымі грамадзянамі.
План дзеянняў дзяржавы ў галіне лічбавай трансфармацыі акрэслены ў Стратэгіі лічбавай трансфармацыі на 2023-2030 гг., накіраванай на развіццё інавацыйнага і іклюзіўнага лічбавага грамадства з развітай інфраструктурай, лічбавым кіраваннем і бізнес-супольнасцю, што карыстаецца лічбавымі тэхналогіямі. Малдова зможа паскорыць лічбавізацыю бізнес-аперацый і дзяржаўнага кіравання пры падтрымцы праграмы «Лічбавая Еўропа», што ў сваю чаргу дапаможа стартапам, малым і сярэднім прадпрыемствам (МСП) і дзяржаўнаму сектару павысіць канкурэнтаздольнасць і ўдасканаліць бізнес-мадэлі дзякуючы сучасным лічбавым тэхналогіям.
Малдова плануе актыўна ўдзельнічаць у распрацоўках у лічбавай сферы і сканцэнтруецца на чатырох абласцях: тэхналогіях суперкараў, штучным інтэлекце, паляпшэнні лічбавых навыкаў, а таксама ўкараненні і аптымальным выкарыстанні лічбавых тэхналогій з забеспячэннем іх сумяшчальнасці.
Пагадненне аб далучэнні Малдовы да праграмы «Лічбавая Еўропа» ўступіць у сілу рэтраактыўна з 1 студзеня 2024 года. Мэта праграмы «Лічбавая Еўропа» – паскорыць аднаўленне эканомікі і накіраваць лічбавую трансфармацыю еўрапейскага грамадства і эканомікі ў патрэбнае рэчышча, аддаючы асобую ўвагу МСП.
Еўрапейскі саюз стаў галоўным гандлёвым партнёрам Малдовы. На яго долю прыходзіцца 53% агульнага аб’ёму гандлю і 65% экспарту. Еўрапейскі саюз аказвае дзяржаве падтрымку, з’яўляючыся надзейным партнёрам у садзейнічанні рэформам, лічбавай трансфармацыі і стабільнасці і росквіту.
Мы выкарыстоўваем cookie-файлы на гэтым сайце, каб зрабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама для спрашчэння навігацыі па сайце і для аналізу таго, як ён выкарыстоўваецца. Націскаючы на кнопку "Дазволіць усе cookie-файлы", Вы даяце нам згоду на выкарыстанне cookie-файлаў.
Даведацца больш аб тым, якія cookie-файлы мы выкарыстоўваем, а таксама змяніць наладкі cookie-файлаў Вы можаце ў раздзеле Палітыка выкарыстання cookie-файлаў.
Функцыянальныя cookie-файлы
Функцыянальныя cookie-файлы, якія з'яўляюцца істотнымі для працы сайта. Гэтыя cookie-файлы таксама дапамагаюць нам вымяраць прадукцыйнасць сайта і рабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама запамінаць любыя абраныя Вамі наладкі.
If you disable this cookie, we will not be able to save your preferences. This means that every time you visit this website you will need to enable or disable cookies again.
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы, якія мы выкарыстоўваем для адсочвання дзеянняў і сесій карыстальнікаў, каб прапаноўваць больш персаналізаваныя паслугі, і (у выпадку рэкламных cookie-файлаў) якія задаюцца трэцімі бакамі, з якімі мы ажыццяўляем сумесныя рэкламныя кампаніі, і дазваляюць нам паказваць актуальную для Вас рэкламу. Гэтыя cookie-файлы не з'яўляюцца абавязковымі, а карыстальнікі могуць забараніць іх выкарыстанне ў любы момант.