Прадстаўленне новага спосабу функцыянальна сумяшчальнага і надзейнага электроннага абмену данымі пры дапамозе рашэння eDelivery

  • Дата: 09/10/20
  • Падзяліцца:

Як выглядае абмен інфармацыяй без рашэння лічбавай дастаўкі?

На цяперашні час калі кампанія жадае паслаць рахунак-фактуру замежнаму партнёру, рахунак-фактура робіцца ў папяровай форме з-за адсутнасці стандартызацыі. Гэта значыць, што дакумент друкуецца, падпісваецца і пасылаецца. У некаторых выпадках сканаваныя версіі дакументаў суправаджаюць папяровыя рахункі-фактуры.

На самой справе такі тып адмену данымі і дакументамі без агульнай структуры і надзейнага лічбавага рашэння мае мноства недахопаў і цяжкасцей, як напрыклад:

  • Дадатковыя фінансавыя і чалавечыя затраты:  суб’екты, якія ўдзельнічаюць у працэсе абмену данымі, павінны інвеставаць час і фінансы, а таксама выкарыстоўваць дадатковы чалавечы капітал, каб усталяваць прамую сувязь паміж іх інфармацыйнымі сістэмамі.
  • Ланцуг затрымак: папяровы абмен данымі выклікае шматлікія затрымкі – затрымкі з атрыманнем папяровых дакументаў, што ў сваю чаргу вядзе да нясвоечасовай аплаты, затрымак з дастаўкай тавараў і паслуг і патэнцыяльнай страты прыбыткаў.
  • Ставіць пад небяспеку даныя і ўсю дзейнасць:  абмен данымі праз электронную пошту без надзейных лічбавых рашэнняў не толькі ставіць пад небяспеку даныя, якімі абменьваюцца, але і ўсё прадпрыемства.

Ці існуюць альтэрнатывы?

Праблема папяровага абмену данымі ўжо была вызначана ЕС. Гэта ў сваю чаргу прывяло да распрацоўкі Еўрапейскай камісіяй Структурнага элемента Еўрапейскага механізма ўзаемадзеяння (CEF) eDelivery, задачай якога з’яўляецца спрыянне развіццю лічбавых дзяржаўных паслуг, дзякуючы дапамозе прыватным і дзяржаўным прадпрыемствам з абменам электроннымі данымі праз межы і галіны функцыянальна сумяшчальным і надзейным спосабам. Пры выкарыстанні eDelivery кожны ўдзельнік становіцца вузлавым пунктам у сетцы, якая ўжывае стандартныя транспартныя пратаколы і прытрымліваецца палітыкі бяспекі.

Больш за 35 краін з усяго свету ўжо ўсталявалі больш за 600 Кропак доступу eDelivery.  У некаторых краінах рашэнне eDelivery вельмі моцна ўкаранілася ў разных галінах на дзяржаўным узроўні, напрыклад, Данія і Нарвегія заканадаўча замацавалі патрабаванне выкарыстоўваюць электронныя рахункі-фактуры дзяржаўнымі ўстановамі для дзяржаўных закупак.

Акрамя таго, значны рост аб’ёму абароту дакументаў паміж прыватнымі і дзяржаўнымі прадпрыемствамі таксама паказвае, наколькі карысным з’яўляецца рашэнне eDelivery. Згодна з данымі CEF, на працягу апошніх пяці гадоў колькасць адасланых і атрыманых дакументаў пры дапамозе eDelivery вырасла прыкладна з 5 мільёнаў дакументаў у трэцім квартале 2015 года да больш за 405 мільёнаў дакументаў у другім квартале 2020 года. Чакаецца, што аб’ём дакументазвароту будзе і далей працягваць расці. 

Пілотны праект eDelivery – выдатная нагода для УП

Праект EU4Digital таксама аналізуе цяжкасці трансгранічнага электроннага абмену данымі. Каб пазбавіцца ад існых недахопаў, плануецца запусціць пілотны праект абмену данымі рахункаў-фактур eDelivery паміж дзелавымі партнёрамі з Украіны і Польшчы.

У рамках пілотнага праекта кампаніі-удзельнікі будуць абменьвацца стандартызаванымі данымі рахункаў-фактур праз канал eDelivery, паралельна працягваючы выпісваць рахункі-фактуры ў адпаведнасці з заканадаўствам. Неабходнае праграмнае забеспячэнне будзе ўсталявана на арандаванай воблачнай платформе. Ажыццяўленне пілотнага праекта запланавана на кастрычнік-лістапад 2020 года.

Для забеспячэння паспяховага ажыццяўлення пілотнага праекта да ўдзелу ў ім былі прыцягнуты наступныя арганізацыі:

Тэставая сетка Peppol eDelivery будзе выкарыстоўвацца для ўвядзення набору агульных бізнес-працэсаў і тэхнічных стандартаў для абмену данымі ў рамках пілотнага праекта eDelivery. А менавіта будзе ўжывацца стандарт для электронных рахункаў-фактур Peppol BIS Billing 3.0. Ён таксама адпавядае Еўрапейскаму стандарту для электронных рахункаў-фактур, таму, калі рахунак-фактура адпавядае патрабаванням Банка міжнародных разлікаў (BIS), лічыцца, што ён адпавядае Дырэктыве ЕС 2014/55 аб электронных рахунках-фактурах.

Важна заўважыць, што далучэнне партнёраў да сеткі Peppol eDelivery дазваляе ім абменьвацца электроннымі данымі з членамі сеткі з ЕС і за яго межамі.

Ініцыятыва пілотнага праекта eDelivery, якаякіруецца ПраектамEU4Digital, ставіць перад сабой некалькі задач:

  • Перадаць перадавы вопыт трансгранічнага электроннага абмену данымі ЕС Усходнім краінам-партнёрам;
  • Праверыць, ці могуць прадпрыемствы, што прымаюць удзел у праекце, пасылаць і атрымліваць даныя рахункаў-фактур пры дапамозе eDelivery;
  • Увесці і пратэсціраваць пачатковую базу для абмену данымі рахункаў-фактур праз канал eDelivery, а затым распрацаваць далейшыя рэкамендацыі, якія датычацца неабходных заканадаўчых, арганізацыйных і тэхнічных змен для ўкаранення пілотнага рашэння eDelivery на дзяржаўным узроўні.

Наступныя крокі

Каманда экспертаў Праекта EU4Digital актыўна працавала для таго, каб завяршыць падрыхтоўчыя мерапрыемствы, неабходныя для паспяховага запуску пілотнага праекта. Пілотны праект eDelivery паміж Украінай і Польшчай запускаецца 9 кастрычніка 2020 года.

Далей таксама прадугледжваецца сцэнарый пашырэння пілотнага праекта на ўсё УП.

Важна падкрэсліць, што пілотны праект eDelivery не толькі дапамагае ажыццявіць тэхнічнае выпрабаванне абмену данымі рахункаў-фактур праз лічбавыя каналы. Ён аказвае ўплыў на больш шырокую экасістэму, у тым ліку і на стандарты, працэсы, заканадаўства і нават на арганізацыйную структуру. На працягу праекта каманда EU4Digital будзе аказваць падтрымку і вызначаць, што неабходна для паляпшэння працэсу для таго, каб рашэнне eDelivery поўнасцю укаранілася ва Усходніх краінах-партнёрах. Дзеля гэтага EU4Digital падрыхтуе рэкамендацыі адносна неабходных заканадаўчых, арганізацыйных і тэхнічных дапрацовак для ўсіх Усходніх краін-партнёраў.Глядзець таксама: Пілотны праект eDelivery пачынае сваю дзейнасць

Гісторыі поспеху

Паглядзець усё