Пілотны праект eDelivery пачынае сваю дзейнасць

  • Дата: 09/10/20
  • Падзяліцца:

Сёння пачынаецца ажыццяўленне пілотнага праекта абмену данымі рахункаў-фактур праз канал eDelivery паміж абранымі кампаніямі з Украіны і Польшчы.

Пілотны праект eDelivery, які ажыццяўляецца EU4Digital у рамках дзейнасці, накіраванай на падтрымку Электроннага гандлю, з’яўляецца важным этапам на шляху да забеспячэння надзейнага, даступнага і эфектыўнага трансгранічнага абмену данымі рахункаў-фактур паміж Усходнімі краінамі-партнёрамі і з ЕС. Рашэнне eDelivery, прэзентаванае Еўрапейскай камісіяй, дапамагае пазбавіцца ад такіх галоўных недахопаў у нестандартызаваным і заснаваным на выкарыстанні папяровых дакументаў абмене данымі, што існуе зараз, як дадатковы кошт, ланцуг затрымак ці небяспека для бізнесу і даных.

Кампаніі, якія прымаюць удзел у праекце, з’яўляюцца аднымі з найбуйнейшых гульцоў на ўкраінскім рынку:

  • Kernel – гэта адзін з вядучых і найбуйнейшых вытворцаў сланечнікавага алею і галоўны пастаўшчык сельскагаспадарчай прадукцыі.
  • Premier Food – гэта нацыянальны лідар сярод пастаўшчыкоў комплексных паслуг кейтэрынгу, а таксама мяса і малочнай прадукцыі высокай якасці.

Зразумеўшы патэнцыял і значнасць пілотнага праекта eDelivery, адзін з найбуйнейшых пастаўшчыкоў паслуг электроннага абмену данымі (EDI) ва Украіне – EDIN – (таксама пастаўшчык паслуг EDI для Premier Food) вырашыў прыняць удзел у пілотным праекце і дапамагчы правесці падрыхтоўчыя мерапрыемствы.

Для забеспячэння безупыннага абмену данымі рахункаў-фактур з польскімі партнёрамі сертыфікаваная Peppol кампанія Edison S.A., якая забяспечвае наяўнасць Кропкі доступу eDelivery, пагадзілася прыняць удзел у ажыццяўленні пілотнага праекта і садзейнічаць абмену данымі з польскага боку. Ва Украіне першая Кропка доступу Peppol eDelivery была створана, дзейнічала і знаходзілася пад кіраўніцтвам Дзяржаўнага прадпрыемства «Дія» – установы, якая падпарадкоўваецца Міністэрству лічбавай трансфармацыі Украіны.  Як будзе працаваць пілотны праект? Гандлёвыя партнёры з абодвух бакоў мяжы будуць абменьвацца данымі рахункаў-фактур у Сетцы Peppol eDelivery. Пілотны праект будзе лічыцца паспяховым, калі кампаніі з Украіны і Польшчы змогуць абменьвацца стандартызаванымі данымі рахункаў-фактур у той момант, калі рахунак-фактура будзе аформлены з выкарыстаннем рашэння eDelivery. Далей Праект EU4Digital падрыхтуе рэкамендацыі, што будуць датычыцца заканадаўчых, арганізацыйных і тэхнічных змен, неабходных  для поўнага ўкаранення рашэння на дзяржаўным узроўні.

Даведацца больш: Што такое eDelivery, чаму гэта важна для Усходняга партнёрства і што для гэтага робіць EU4Digital? 

Навіны

Паглядзець усё