партнёрства (УП), адбылося падчас віртуальнай сустрэчы, арганізаванай Праектам EU4Digital 6 кастрычніка 2020 года. Пасляабедзенная сустрэча была адным з дадатковых мерапрыемстваў, праведзеных у рамках Сустрэчы Кіруючага камітэта ініцыятывы EU4Digital, што праходзіла з 5 па 9 кастрычніка.
Да дыскусіі далучыліся больш за 60 удзельнікаў, у тым ліку члены Працоўнай групы экспертаў па радыёчастотным спектры (SEWG), Еўрапейскай камісіі (DG CONNECT, DG NEAR), каардынатары Гарманізаванага лічбавага рынку (HDM), Дэлегацыі ЕС і іншыя зацікаўленыя бакі з Усходніх краін-партнёраў.
Удзельнікі атрымалі ўнікальную магчымасць даведацца больш аб абароне людзей і навакольнага асяроддзя ад уплыву электрамагнітных палёў, а таксама аб базавых абмежаваннях, што датычацца цеплавога ўздзеяння, і дапушчальных узроўняў, якія лічацца бяспечнымі. Гэтыя тэмы прадставіў лідар каманды EU4Digital па частотным спектры Марцін Біец у сувязі з эфектыўным і паспяховым укараненнем тэхналогіі 5G. Ён прывёў некалькі канкрэтных прыкладаў укаранення тэхналогій 4G і 5G у Італіі, Польшчы і Бельгіі.
Пасля прэзентацыі старшыня Працоўнай групы экспертаў па радыёчастотным спектры (SEWG) сеткі EaPeReg (Сеткі рэгулятараў электронных камунікацый Усходняга партнёрства) Раман Курадзэ выступіў з заўвагамі і каментарыямі. Ён прадставіў найважнейшыя задачы SEWG, якія датычацца тэмы 5G, у тым ліку ўкараненне сетак 5G і іх тэхнічнае абслугоўванне, размеркаванне частот спектра і кібербяспека для сетак 5G, трансляцыя пры дапамозе 5G і выкарыстанне дыяпазону ўльтравысокіх частот (УВЧ) у будучыні. Мерапрыемства завяршылася супольным абмеркаваннем стану спраў і планаў на будучыню адносна ўкаранення 5G ва Усходніх краінах-партнёрах. Вызваленне дыяпазону радыёчастот 700 МГц для запуску тэхналогіі новага пакалення 5G з’яўляецца адным з галоўных пунктаў тэматычнага напрамку «Нормы тэлекамунікацыйнага сектара» Праекта EU4Digital. Праект EU4Digital імкнецца падтрымліваць развіццё і ўкараненне каардынаванага падыходу да вызвалення частаты 700 МГц у шасці Усходніх краінах-партнёрах. На цяперашнім этапе дзейнасці дарожная карта для рэгіёна УП па вызваленні частаты 700 МГц была перададзена краінам для ажыццяўлення праекта, а рэгіянальнае Пагадненне аб частотах (РПЧ) знаходзіцца на фінальным этапе падрыхтоўкі. Чакаецца, што яно будзе падпісана ў пачатку 2021 года.