Давер з’яўляецца асновай для інавацый і супрацоўніцтва. У лічбавым свеце кібербяспека і тэхналогіі, што дазваляюць умацоўваць давер, маюць важнае значэнне для стварэння істотных умоў, пры якіх лічбавая эканоміка і грамадства могуць бяспечна развівацца і прыносяць карысць.
Паслугі лічбавага даверу і электроннай ідэнтыфікацыі дапамагаюць паскорыць сацыяльныя і дзелавыя ўзаемадзеянні і з’яўляюцца ключавымі структурнымі элементамі надзейных і эфектыўных анлайн-аперацый. Паслугі даверу і электроннай ідэнтыфікацыі паскараюць працэсы і скарачаюць аб’ём папяровых дакументаў, абараняюць даныя, зніжаюць аперацыйныя выдаткі і дазваляюць бяспечна карыстацца лічбавымі паслугамі, што ў сваю чаргу садзейнічае росту лічбавай эканомікі. Паслугі даверу і электроннай ідэнтыфікацыі таксама маюць важнае значэнне для ажыццяўлення трансгранічных аперацый. Яны дапамагаць умацаваць давер і эканамічныя сувязі паміж краінамі. Укараненне паслуг электроннай ідэнтыфікацыі і даверу – гэта вялікі крок на шляху да лічбавай трансфармацыі. Калі краіны ўкараняць паслугі электроннай ідэнтыфікацыі і даверу, грамадзяне і прадпрыемствы змогуць скарыстацца перавагамі больш надзейнага і эфектыўнага лічбавага асяроддзя. Гэта можа прывесці да эканамічнага росту, а таксама павысіць якасць дзяржаўных паслуг і грамадзянскую актыўнасць.
Многія дзяржаўныя паслугі становяцца даступнымі анлайн. Сутыкаючыся з такімі лічбавымі паслугамі, грамадзяне і прадстаўнікі ўрада і бізнесу павінны пацвердзіць сваю аўтэнтычнасць і мець магчымасць падпісваць дакументы, ставіць на іх электронную пячаць, прадастаўляць электронныя доказы ад органаў улады ці ажыццяўляць анлайн-плацяжы. Трансгранічнае выкарыстанне такіх паслуг патрабуе сумяшчальнасці на тэхнічным узроўні, а таксама агульнага разумення адпаведных базавых правілаў і патрабаванняў. Дзеля дасягнення трансгранічнай сумяшчальнасці важнай умовай з’яўляюцца пагадненні аб узаемным прызнанні (ПУП).
Каб лепш падрыхтаваць Усходнія краіны-партнёры да прадастаўлення трансгранічных электронных паслуг і вырашыць пытанне з ПУП, EU4Digital аказвае дапамогу наступнымі спосабамі:
- Распрацоўка агульнай сістэмы электроннага даверу, якая вызначае асноватворныя прынцыпы, арганізацыйныя і тэхнічныя перашкоды і спосабы іх пераадолення, а таксама даступнасць лічбавых інструментаў, і дае іншаземцам доступ да электронных паслуг.
- Тэсціраванне трансгранічных паслуг электронных подпісаў і электроннай ідэнтыфікацыі;
- Вызначэнне агульных прынцыпаў кіравання данымі і іх сумяшчальнасці.
- Распрацоўка індывідуальных для кожнай краіны планаў дзеянняў для ўзаемнага трансгранічнага прызнання ў адпаведнасці з перадавым досведам.
Усе гэтыя дзеянні неабходныя дзеля развіцця надзейнага і бяспечнага лічбавага асяроддзя ва Усходніх краінах-партнёрах.
Сістэма электроннай ідэнтыфікацыі і электроннага даверу EU4Digital для Усходніх краін-партнёраў дае агульную аснову для заключэння пагадненняў аб узаемным прызнанні (ПУП) трансгранічных паслуг электроннай ідэнтыфікацыі і даверу. Гэтая сістэма вызначыць агульныя прынцыпы, працэсы і кампаненты для аказання гарманізаваных паслуг электроннай ідэнтыфікацыі і даверу, што ўзаемна прызнаюцца краінамі Усходняга партнёрства.
EU4Digital дапаможа Усходнім краінам-партнёрам пратэсціраваць сумяшчальную трансгранічную электронную ідэнтыфікацыю і аўтэнтыфікацыю на падставе агульных прынцыпаў і фарматаў. Гэтыя пілотныя праекты дазволяць праверыць магчымасць уладальнікаў электронных пасведчанняў асобы атрымаць доступ да электронных паслуг у іншай краіне. Яны таксама дазволяць Усходнім краінам-партнёрам ацаніць падрыхтаванасць дзяржаўных інфраструктур да выкарыстання электроннай ідэнтыфікацыі, даючы магчымасць павысіць сумяшчальнасць і даступнасць, а таксама вызначыць магчымыя прарыўныя напрамкі для ўкаранення і распаўсюджвання электроннай ідэнтыфікацыі і электронных паслуг. Пілотныя мерапрыемствы таксама будуць садзейнічаць шматбаковым адносінам і будуць заахвочваць краіны-партнёры прытрымлівацца ўзгодненых стандартаў і ключавых прынцыпаў.
EU4Digital распрацоўвае стратэгію і прынцыпы кіравання данымі ў адпаведнасці з еўрапейскай і сусветнай практыкай. EU4Digital таксама падрыхтуе рэкамендацыі для Усходніх краін-партнёраў з улікам стану спраў у кожнай з іх, каб прапанаваць стратэгічны і адзіны падыход да кіравання данымі. Такая сістэма кіравання данымі дапаможа Усходнім краінам-партнёрам удасканаліць працэс прыняцця рашэнняў, актывізаваць інавацыйную дзейнасць і заваяваць давер грамадзян і прадпрымальнікаў.