-
08/11/2023
Еўрапейская камісія рэкамендуе змяніць статус кандыдатаў на ўступленне ў ЕС для Украіны, Малдовы і Грузіі
8 лістапада 2023 года Еўрапейская камісія рэкамендавала Савету Еўрапейскага саюза пачаць перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы ў ЕС і даць Грузіі статус кандыдата ў члены ЕС, калі яна выканае пэўныя ўмовы. Камісія таксама зацвердзіла Пакет пашырэння – 2023, у якім упершыню была дадзена ацэнка выкананай краінамі працы.
Чытаць далей -
12/09/2023
Далучайцеся да гутаркі з EU4Digital: новыя магчымасці ў «Твітэры»
Каманда, адказная за навіны, абвяшчэнні, гісторыі і іншыя публікацыі пра EU4Digital і дзейнасць Усходняга партнёрства ў лічбавай сферы, прапануе вам даведацца пра новыя спосабы доступу да гэтых матэрыялаў, у прыватнасці, з новым акаўнатм у «Твітэры». Далучайцеся да гутаркі!
Чытаць далей -
07/09/2023
Не прапусціце! Мерапрыемствы EU4Digital, прысвечаныя лічбавай трансфармацыі Усходняга партнёрства
Хочаце даведацца больш пра лічбавыя распрацоўкі, прыярытэты на будучыню і палітычную праграму для Усходніх краін-партнёраў? Ініцыятыва EU4Digital арганізуе два мерапрыемствы, прысвечаныя тэме лічбавай трансфармацыі ва Усходнім партнёрстве. 14 лістапада 2023 года Лічбавая канферэнцыя для Усходняга партнёрства дасць прастору для больш шырокага абмеркавання. Запрашаюцца ўсе, хто зацікаўлены ва ўдзеле. 15 лістапада 2023 года запрошаныя члены Кіраўнічага камітэта Фазы II праекта EU4Digital сустрэнуцца дзеля абмеркавання самай важнай рэгіянальнай ініцыятывы і праектаў EU4Digital.
Чытаць далей -
23/06/2023
Наведайце перазапушчаны і палепшаны вэб-сайт EU4Digital
Шукаеце навіны, рэсурсы і іншую інфармацыю пра лічбавую трансфармацыю ва Усходнім партнёрстве (УП)? EU4Digital запрашае вас наведаць свой нядаўна перазапушчаны сайт: https://eufordigital.eu/bel/! Перазапускаючы сайт, праект EU4Digital прапануе сваёй шырокай лічбавай суполцы абноўлены кантэнт і палепшаны карыстальніцкі інтэрфейс.
Чытаць далей