-
22/03/2024
Развіццё прыватных сетак 5G: справаздача аб перадавым досведзе ЕС
Справаздача аб перадавым досведзе развіцця ў ЕС прыватных сетак 5G была падрыхтаваная спецыялістамі праекта EU4Digital у межах напрамку дзейнасці Нормы тэлекамунікацыйнага сектара. Яго асноўная мэта – разгледзець варыянты выкарыстання прыватных сетак 5G у бізнесе і перадаць досвед размеркавання частот, набыты дзяржавамі-членамі ЕС.
Чытаць далей -
08/02/2024
Рэкамендацыі EU4Digital па ўкараненні паказальнікаў DESI ва Усходніх краінах-партнёрах
Справаздача «Рэкамендацыі EU4Digital па ўкараненні паказальнікаў DESI ва Усходніх краінах-партнёрах» служыць стратэгічным планам па распаўсюджванні ва Усходніх краінах-партнёрах Індэкса лічбавай эканомікі і грамадства (DESI), распрацаванага ў межах «Акселератара DESI» праекта EU4Digital.
Чытаць далей -
22/01/2024
Фаза II праекта EU4Digital – Публічная паўгадавая справаздача № 2
Дадзеная справаздача змяшчае інфармацыю аб дзейнасці праекта EU4Digital за другі справаздачны перыяд: студзень 2023 г. – чэрвень 2023 г. У дакуменце коратка выкладзены вынікі працы па шасці тэматычных напрамках за названы справаздачны перыяд, а таксама прадстаўлены мэты і задачы мерапрыемстваў, запланаваных на наступныя справаздачныя перыяды. Акрамя таго, у ёй выдзеленыя асноўныя палітычныя падзеі.
Чытаць далей -
08/12/2023
Картаграфаванне і дыягностыка экасістэмы стартапаў ва Усходніх краінах-партнёрах: канцэпцыя высокаэфектыўнай інкубацыі, аналіз сталасці экасістэмы і рэкамендацыі
Гэтая справаздача за 2023 год вызначае канцэпцыю высокаэфектыўнай інкубацыі і прадстаўляе аналіз цяперашніх дзеячаў інавацыйнай экасістэмы ва Усходнім партнёрстве. Яна падрабязна апісвае метадалогію, мэты і вынікі даследавання, праведзенага ў межах тэматычнай вобласці Інавацыі ў сферы ІКТ праекта EU4Digital, і змяшчае рэкамендацыі адносна наступных крокаў і прыярытэтных дзеянняў для павышэння эфектыўнасці экасістэмы ва Усходніх краінах-партнёрах.
Чытаць далей -
22/11/2023
Гэта Электронная ахова здароўя
Лічбавізацыя можа павысіць эфектыўнасць, дакладнасць і даступнасць медыцынскага абслугоўвання. Каб дапамагчы Усходнім краінам-партнёрам аб’яднаць свае паслугі электроннай аховы здароўя з замежнымі, EU4Digital садзейнічае гарманізацыі лічбавых медыцынскіх паслуг у рэгіёне. У гэтым 59-секундным відэа тлумачыцца, як дзейнасць у межах тэматычнай вобласці Электронная ахова здароўя праекта EU4Digital дапамагае дасягненню гэтых мэт.
Чытаць далей -
22/11/2023
Гэта Інавацыі ў сферы ІКТ
Кожны бізнес залежыць ад квітнеючай інавацыйнай экасістэмы. Усходнія краіны-партнёры спадзяюцца на дапамогу EU4Digital з паляпшэннем іх экасістэмы для стартапаў і інвестараў. У гэтым 50-секундным відэа тлумачыцца, як разнастайныя мерапрыемствы тэматычнай вобласці Інавацыі ў сферы ІКТ робяць унёсак у гэтую падтрымку.
Чытаць далей -
22/11/2023
Гэта Электронны гандаль
Як Усходнія краіны-партнёры развіваюць дзелавыя сувязі з краінамі Еўрапейскага саюза і як гэта становіцца прасцей і бяспечней? Намаганні EU4Digital па гарманізацыі экасістэмы, заканадаўства, стандартаў і метадаў працы ў галіне электроннай камерцыі дапамагаюць дасягненню гэтай мэты. У гэтым 58-секундным відэа тлумачыцца, як мерапрыемствы тэматычнай вобласці Электронны гандаль праекта EU4Digital дапамагаюць стымуляваць канкурэнцыю і лічбавую эканоміку.
Чытаць далей -
22/11/2023
Гэта Нормы тэлекамунікацыйнага сектара
Дзеля ўстойлівага эканамічнага развіцця Усходнім краінам-партнёрам неабходна даступная сувязь. Тэматычная вобласць Нормы тэлекамунікацыйнага сектара праекта EU4Digital садзейнічае дасягненню гэтай мэты дзякуючы шэрагу мерапрыемстваў, якія ў выніку дапамагаюць зрабіць больш танную, хуткую і надзейную лічбавую сувязь даступнай для большай колькасці людзей. У гэтым 49-секундным відэа тлумачыцца, як гэта адбываецца.
Чытаць далей -
22/11/2023
Гэта Лічбавыя навыкі
Мы ведаем, што развіццё лічбавых навыкаў спрыяе лічбавай трансфармацыі грамадства. Каб Усходнія краіны-партнёры маглі зрабіць магчымасці навучання даступнымі грамадзянам любога ўзросту і з любым узроўнем даходаў, у межах тэматычнай вобласці Лічбавыя навыкі праекта EU4Digital праводзяцца разнастайныя дапаможныя мерапрыемствы. У гэтым 50-секундным відэа тлумачыцца, як гэта адбываецца.
Чытаць далей