Галоўная / Будзьце ў курсе / Бібліятэка
Развіццё прыватных сетак 5G: справаздача аб перадавым досведзе ЕС
Дата: Сакавік 2024 года
Развіццё прыватных сетак 5G у значнай ступені садзейнічае паляпшэнню сувязі, інавацыям у галіне, а таксама павышэнню бяспекі і агульнай эфектыўнасці камунікацый, што вядзе да станоўчых змяненняў у розных галінах і сферах бізнесу. У межах напрамку дзейнасці Нормы тэлекамунікацыйнага сектара спецыялісты праекта EU4Digital падрыхтавалі справаздачу аб перадавым досведзе развіцця ў ЕС прыватных сетак 5G. У справаздачы разглядаюцца наступныя тэмы:
- Варыянты выкарыстання прыватных сетак 5G для бізнесу;
- Параўнанне розных тыпаў прыватных сетак 5G;
- Вылучэнне частот для прыватных сетак 5G і аналіз прыкладаў з еўрапейскай практыкі;
- Стандартызацыя частот для прыватных сетак 5G на ўзроўні ЕС.
Асноўная задача справаздачы – разгледзець варыянты выкарыстання прыватных сетак 5G у бізнесе і перадаць досвед размеркавання частот, набыты дзяржавамі-членамі ЕС. Мэты справаздачы:
- Апісаць тое, як ужываюцца сеткі 5G у розных галінах;
- Парэкамендаваць Усходнім краінам-партнёрам, іх сеткавым аператарам і іншым зацікаўленым бакам розныя тыпы даступных прыватных сетак 5G і магчымыя варыянты размеркавання частот;
- Прывесці прыклады размеркавання частот у дзяржавах-членах ЕС.
Абапіраючыся на вынікі справаздачы і даныя Усходніх краін-партнёраў, EU4Digital вызначыць для кожнай краіны прыярытэты і ініцыятывы для развіцця прыватных сетак 5G.
Каб даведацца больш пра дзейнасць EU4Digital у вобласці Норм тэлекамунікацыйнага сектара, завітайце на нашу старонку «Даведка» і глядзіце кароткае відэа «Гэта Нормы тэлекамунікацыйнага сектара», размешчанае ў «Бібліятэцы».
- Азербайджан
- Арменія
- Грузія
- Рэспубліка Малдова
- Украіна
- Нормы тэлекамунікацыйнага сектара