Штогод Еўрапейскі тыдзень праграмавання заяўляе пра важнасць лічбавай пісьменнасці і навыкаў праграмавання і прасоўвае іх сярод людзей любога ўзросту і паходжання. Кожны можа арганізаваць мерапрыемства ці далучыцца да аднаго з іх. Мерапрыемствы праводзяцца круглы год, але два тыдні адведзеныя спецыяльна пад Тыдзень праграмавання, які ў гэтым годзе пройдзе з 7 па 22 кастрычніка.  Дзякуючы супольнасці …

Еўрапейскі тыдзень праграмавання – 2023  Read More »

30 сакавіка 2023 года каманда EU4Digital па інавацыях у сферы ІКТ правяла сеткавае анлайн-мерапрыемства для падтрымкі развіцця экасістэмы блокчэйна ў рэгіёне Усходняга партнёрства (УП). Асацыяцыі, ключавыя дзеячы інавацыйнай экасістэмы сферы блокчэйна, а таксам прадстаўнікі галіны і ўрадаў краін УП абмеркавалі магчымасці аб’яднання намаганняў і супрацоўніцтва з Міжнароднай асацыяцыяй давераных блокчэйн-дадаткаў  (INATBA) і яе асноўнымі партнёрствамі. Больш за 50 …

Мерапрыемства EU4Digital і INATBA падтрымлівае развіццё блокчэйна і міжнароднае супрацоўніцтва ва Усходнім партнёрстве Read More »

Распрацоўкі ў сферы трансгранічнай электроннай камерцыі і электронных паслуг даверу могуць стаць паваротным момантам для прадпрыемстваў з Усходніх краін-партнёраў, якія імкнуцца да наладжвання гандлю з суседнімі краінамі і ЕС. Цягам апошніх месяцаў EU4Digital ажыццявіў шэраг пілотных праектаў для тэставання рашэнняў eCommerce, eDelivery і eSignature, ужыванне якіх у рэгіёне будзе садзейнічаць развіццю лічбавай эканомікі. EU4Digital правёў …

Кампанія EU4Digital: рэалізацыя патэнцыялу лічбавай эканомікі   Read More »

Калі ты жывеш у адной з шасці краін Усходняга партнёрства – Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Рэспубліцы Малдова ці Украіне – лічбавыя тэхналогіі зменяць тваё жыццё, а дапаможа ў гэтым ініцыятыва Еўрапейскага саюза EU4Digital. Цягам апошніх трох гадоў праект EU4Digital вызначаў, распрацоўваў і праводзіў серыю мерапрыемстваў і пілотных праектаў, якія істотна адаб’юцца на бізнесе і грамадстве …

Лічбавыя тэхналогіі зменяць тваё жыццё… Read More »

Лічбавая трансфармацыя хутка мяняе эканамічнае асяроддзе, а пандэмія COVID-19 яшчэ больш паскорыла гэту тэндэнцыю, падштурхнуўшы многія арганізацыі, МСП і нават органы дзяржаўнай улады да пераходу на лічбавыя тэхналогіі. У той жа самы час пандэмія выявіла тыя вобласці лічбавай эканомікі і грамадства, якія патрабуюць паляпшэння. У прыватнасці, яна прадэманстравала тое, як важна валодаць адпаведнымі лічбавымі навыкамі.  …

Ліквідацыя разрыву ў лічбавых навыках: кампанія EU4Digital прыцягвае ўвагу да электронных навыкаў Read More »

Паводле прагнозаў, цягам наступных пяці гадоў тарыфы на роўмінг паміж Усходнімі краінамі-партнёрамі знізяцца амаль на 90 % у адпаведнасці з Рэгіянальным пагадненнем аб роўмінгу, падрыхтаваным пры падтрымцы ініцыятывы EU4Digital. Чакаецца, што пагадненне будзе падпісанае ў гэтым годзе і ўступіць у сілу ў 2022 годзе. Пагадненне будзе будавацца на аснове вопыту рэгулявання паслуг роўмінгу Еўрапейскага саюза, а …

Да вандровак падрыхтаваныя: кампанія EU4Digital у падтрымку пагаднення аб роўмінгу паміж Усходнімі краінамі-партнёрамі Read More »

13 ліпеня 2020 года фонд EU4Digital арганізуе віртуальны трэнінг па стварэнні нацыянальных кааліцый па лічбавых навыках і працоўных месцах і кіраванні імі. Мэтай трэнінгу з’яўляецца азнаямленне ўдзельнікаў з перадавым вопытам ЕС, які датычыцца стварэння нацыянальных кааліцый і кіравання імі, і абмеркаванне рэкамендацый і прынцыпаў для стварэння нацыянальных кааліцый у краінах Усходняга партнёрства. Трэнінг ахопіць такія …

Трэнінг па заснаванні нацыянальных кааліцый па лічбавых навыках і працоўных месцах і кіраванні імі фонду EU4Digital Read More »

7-ая сустрэча Працоўнай групы экспертаў па роўмінгу (REWG) сеткі EaPeReg (Сетка рэгуляцыйных органаў электронных камунікацый краін Усходняга партнёрства) адбудзецца 15-16 кастрычніка 2019 года ў Празе, Чэхія. Мерапрыемства арганізуецца чэшскім Офісам тэлекамунікацый (CTU) у якасці прымаючага боку ў супрацоўніцтве з Нацыянальнай камісіяй па дзяржаўным рэгуляванні камунікацый і інфарматызацыі (NCCIR) і пры падтрымцы Еўрапейскай камісіі.   Асноўнай мэтай 7-ай сустрэчы REWG з’яўляецца прадстаўленне …

7-ая сустрэча Працоўнай групы экспертаў па роўмінгу (REWG) Read More »

8-ая сустрэча Працоўнай групы экспертаў па незалежнасці рэгулятыўных органаў і шырокапалоснай сувязі (IRB EWG) Сеткі EaPeReg (Сетка рэгулятараў электронных камунікацый Усходняга партнёрства) адбудзецца 3-4 кастрычніка 2019 года ў Іракліёне, Грэцыя. Мерапрыемства арганізуецца IRB EWG і фінансуецца Еўрапейскай камісіяй.   Першы дзень сустрэчы будзе прысвечаны пытанням дзейнасці незалежных рэгулятараў, а другі — пытанням картавання шырокапалоснай сувязі. Адной з ключавых мэт сустрэчы …

8-ая сустрэча Працоўнай групы экспертаў па незалежнасці рэгулятыўных органаў і шырокапалоснай сувязі (IRB EWG) Read More »

9-ая сустрэча Працоўнай групы экспертаў па радыёчастотным спектры (SEWG) Сеткі EaPeReg (Сетка рэгулятараў электронных камунікацый Усходняга партнёрства) адбудзецца 8-10 кастрычніка 2019 года ў Кішынёве, Малдова. Мерапрыемства арганізуецца Нацыянальным агенцтвам па рэгуляванні ў сферы электронных камунікацый і інфармацыйных тэхналогій (НАРЭКІТ) Рэспублікі Малдова ў якасці прымаючага боку ў супрацоўніцтве з Нацыянальнай камісіяй па камунікацыях Грузіі (НККГ) і пры падтрымцы Еўрапейскай камісіі.   …

9-е паседжанне Працоўнай групы экспертаў па радыёчастотным спектры (SEWG) Read More »

Scroll to Top