-
22/11/2023
Гэта Лічбавы давер
У лічбавую эпоху электронная ідэнтыфікацыя (eID) і паслугі даверу павінны быць даступныя з абодвух бакоў дзяржаўных меж. EU4Digital дапамагае Усходнім краінам-партнёрам у іх імкненні уніфікаваць трансгранічны доступ да лічбавых паслуг. У гэтым 61-секундным відэа тлумачыцца, якім чынам тэматычная вобласць Лічбавы давер праекта EU4Digital аказвае падтрымку.
Чытаць далей -
26/09/2023
Справаздача аб перадавым досведзе ЕС: стымуляванне канкурэнцыі ў галіне шырокапалоснай сувязі
Справаздача аб перадавым досведзе пашырэння доступу да канкурэнтных паслуг шырокапалоснай інтэрнэт-сувязі ў ЕС была падрыхтаваная спецыялістамі праекта EU4Digital у межах напрамку дзейнасці Нормы тэлекамунікацыйнага сектара. Справаздача складаецца з чатырох ключавых частак, што ілюструюць план дзеянняў Еўрапейскага саюза па спрыянні развіццю шырокапалоснай сувязі. Яе галоўная мэта – падзяліцца досведам, які набыў ЕС і яго дзяржавы-члены і які могуць прымяніць Усходнія краіны-партнёры.
Чытаць далей -
13/09/2023
Укараненне інструментарыю ЕС для забеспячэння бяспекі 5G: справаздача аб перадавым досведзе ЕС
Справаздача EU4Digital аб укараненні інструментарыю ЕС для забеспячэння бяспекі 5G вызначае перадавы досвед ЕС, ключавыя вобласці, што датычацца стратэгіі і рызыкі, спрыяе распрацоўцы каардынаванага падыходу і дае рэкамендацыі Усходнім краінам-партнёрам, іх сеткавым аператарам і іншым зацікаўленым бакам.
Чытаць далей -
06/09/2023
Аналіз стандартаў ЕС у галіне электроннай камерцыі, што датычацца прававой і нарматыўнай сфер, а таксама экасістэмы
Гэтая справаздача змяшчае агляд сферы трансгранічнай электроннай камерцыі ў Еўрапейскім саюзе, а таксама перадавога досведу і норм ЕС. Стандартны ЕС вызначаюцца дзеля таго, каб служыць арыенцірам для ацэнкі стану трансгранічнай электроннай камерцыі ва Усходніх краінах-партнёрах. Справаздача аб’ёмам 99 старонак прадстаўляе стандарты ЕС па главах, у якіх аналізуюцца тры асноўныя вобласці – прававая база, нормы і экасістэма электроннай камерцыі.
Чытаць далей -
05/09/2023
Фаза II праекта EU4Digital – Публічная паўгадавая справаздача № 1
Гэтая справаздача адлюстроўвае дзейнасць за першы справаздачны перыяд Фазы II праекта EU4Digital: чэрвень – снежань 2022 года. Справаздача падсумоўвае вынікі, дасягнутыя за гэты перыяд у межах шасці тэматычных напрамкаў, і вызначае мэты і задачы мерапрыемстваў, што пачнуцца ў наступныя справаздачныя перыяды. У ёй таксама апісваюцца асноўныя палітычныя падзеі.
Чытаць далей -
01/07/2023
EU4Business – Ад палітыкі да дзеянняў. Фаза 2: Садзейнічанне развіццю лічбавых навыкаў ва Усходніх краінах-партнёрах (агляд дзейнасці АЭСР)
Гэтая прэзентацыя, што адбылася падчас Форума інавацый у сферы ІКТ EU4Digital – 2023, уяўляе сабой агляд палітычнай падтрымкі АЭСР Усходніх краін-партнёраў па пытаннях, звязаных з лічбавізацыяй МСП.
Чытаць далей -
01/07/2023
Лічбавыя тэхналогіі для павышэння лічбавай кваліфікацыі шырокага кола супрацоўнікаў МСП краін Усходняга партнёрства
Гэтая прэзентацыя, што адбылася падчас Форума інавацый у сферы ІКТ EU4Digital – 2023, дэманструе вынікі апытанняў аб укараненні тэхналогій на ўзроўні прадпрыемстваў, праведзеных Сусветным банкам па ўсім свеце.
Чытаць далей -
01/07/2023
Будучая Акадэмія EU4Digital: праектаванне для зацікаўленых бакоў УП і з іх удзелам
Прэзентацыя «Будучая Акадэмія EU4Digital: праектаванне для зацікаўленых бакоў УП і з іх удзелам» раскрывае падрабязнасці аб Акадэміі EU4Digital – інавацыйнай вучэбнай платформе для грамадзян Усходняга партнёрства (УП).
Чытаць далей -
20/12/2021
Тыпавы закон аб электронных камунікацыях для Усходніх краін-партнёраў
Мадэльны закон аб электронных камунікацыях быў падрыхтаваны EU4Digital Facility сумесна з сеткай рэгулятараў электронных камунікацый Усходняга партнёрства (EaPeReg) і спрыяе ўмацаванню незалежнасці нацыянальных рэгулюючых органаў (НРО) ва ўсходніх краінах-партнёрах.
Чытаць далей