Галоўная / Будзьце ў курсе / Бібліятэка
Справаздача аб перадавым досведзе ЕС: стымуляванне канкурэнцыі ў галіне шырокапалоснай сувязі
Дата: Май 2023
Справаздача аб перадавым досведзе пашырэння доступу да канкурэнтных паслуг шырокапалоснай інтэрнэт-сувязі ў ЕС была падрыхтаваная спецыялістамі праекта EU4Digital у межах напрамку дзейнасці Нормы тэлекамунікацыйнага сектара.
Справаздача складаецца з чатырох ключавых частак, што ілюструюць план дзеянняў Еўрапейскага саюза па спрыянні развіццю шырокапалоснай сувязі:
- Агляд ключавых дырэктыўных дакументаў ЕС – праграма «Лічбавае дзесяцігоддзе і Лічбавы компас»;
- Агляд заканадаўчых дакументаў аб садзейнічанні развіццю шырокапалоснай сувязі ў ЕС – Еўрапейскага кодэкса электронных камунікацый (ЕКЭК) і Дырэктывы аб скарачэнні выдаткаў на шырокапалосную сувязь (ДСВШС);
- Аналіз інструментаў садзейнічання палітыцы ўкаранення шырокапалоснай сувязі;
- Аналіз перадавога досведу ажыццяўлення палітыкі садзейнічання развіццю шырокапалоснай сувязі ў пяці дзяржавах-членах ЕС – Германіі, Францыі, Літве, Румыніі і Партугаліі.
Справаздача была падрыхтаваная дзеля таго, каб пашырыць доступ да канкурэнтных паслуг шырокапалоснай інтэрнэт-сувязі ва Усходніх краінах-партнёрах – Арменіі, Азербайджане, Грузіі, Малдове і Украіне. Галоўная мэта гэтай справаздачы – падзяліцца досведам, набытым ЕС і яго дзяржавамі-членамі. Усходнія краіны-партнёры могуць прымяніць гэты досвед, калі трэба:
- Распрацаваць стандарты шырокапалоснай сувязі і сачыць за развіццём рынку;
- Укараніць і ажыццявіць палітыку ў галіне шырокапалоснай сувязі.
- Азербайджан
- Арменія
- Грузія
- Рэспубліка Малдова
- Украіна
- Нормы тэлекамунікацыйнага сектара