Тыпавы закон аб электронных камунікацыях быў падрыхтаваны праектам EU4Digital сумесна з Сеткай рэгулятараў электронных камунікацый Усходняга партнёрства (EaPeReg). Ён спрыяе ўмацаванню незалежнасці нацыянальных рэгулятыўных органаў (НРО) ва Усходніх краінах-партнёрах.
Даклад з’яўляецца яго працягам і дазваляе запоўніць выяўленыя прабелы ў заканадаўстве, а таксама змяшчае адпаведныя рэкамендацыі, якія былі выкладзеныя ў Аналітычным дакладзе аб незалежнасці нацыянальных рэгулятыўных органаў ва Усходніх краінах-партнёрах.
Ацэнка прабелаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з крытэрыямі, пералічанымі ў Метадалогіі ацэнкі незалежнасці нацыянальных рэгулятыўных органаў у галіне электронных камунікацый для краін Усходняга партнёрства.
Прапанаваны законапраект змяшчае агульныя спасылкі на артыкулы і павінен быць прывязаны да наяўнага дзяржаўнага заканадаўства, а таксама адаптаваны да прававой сістэмы. Гэты тыпавы закон уключае ў сябе ўсе неабходныя і гатовыя да транспанавання нормы, якія забяспечаць адпаведнасць патрабаванням Еўрапейскага саюза.