Рэкамендацыі EU4Digital па гарманізацыі сферы электроннай камерцыі паміж Усходнімі краінамі-партнёрамі і ЕС з дакладам аб выніках аналізу разрываў і рэкамендацыях для Беларусі.

Спіс рэкамендацый быў падрыхтаваны ў межах дзейнасці ў сферы электроннай камерцыі, якая з’яўляецца адным з напрамкаў тэматычнай вобласці Электроннага гандлю праекта EU4Digital.

Агульная задача гэтага даклада – даць рэкамендацыі па гарманізацыі трох элементаў электроннай камерцыі паміж Усходнімі краінамі-партнёрамі і ЕС: экасістэмы, прававой базы і норм. Рэкамендацыі прадастаўляюцца, каб:

  • пазбавіцца ад перашкод для трансгранічнай электроннай камерцыі;
  • павялічыць аб’ём трансгранічных аперацый у сферы электроннай камерцыі;
  • павысіць інфармаванасць і падрыхтаваць краіны да змен у галіне электроннай камерцыі ў ЕС у 2021 годзе.

Даклад аб выніках аналізу разрываў для Беларусі ўключае:

  • аналіз разрываў паміж экасістэмамі электроннай камерцыі
  • аналіз разрываў у прававой сферы
  • аналіз разрываў у нарматыўнай сферы

Рэкамендацыі для Беларусі ўключаюць:

  • рэкамендацыі, якія датычацца экасістэмы і накіраваны на пазбаўленне ад перашкод для трансгранічнай электроннай камерцыі;
  • рэкамендацыі, якія датычацца заканадаўчай базы і норм і садзейнічаюць наладжванню трансгранічнага супрацоўніцтва ў сферы электроннай камерцыі.

 


бібліятэка

Паглядзець усё