
Галоўная / Будзьце ў курсе / Бібліятэка
Кіраўніцтва для пабудовы прадпрымальніцкіх экасістэм у сферы ІКТ ва Усходніх краінах-партнёрах: аналіз сучаснага стану і рэкамендацыі
Дата: сакавік 2021
Кіраўніцтва EU4Digital для пабудовы прадпрымальніцкіх экасістэм у сферы ІКТ, канчатковая мэта якога – стымуляванне росту і развіцця прадпрымальніцкіх экасістэм ва Усходніх краінах-партнёрах (Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Рэспубліцы Малдова і Украіне) шляхам пашырэння магчымасцей зацікаўленых бакоў.
У кіраўніцтве даецца ацэнка сучаснага стану экасістэм ва Усходніх краінах-партнёрах і вызначаецца агульны спіс рэкамендацый, прымяняльных для любой экасістэмы, з іх класіфікацыяй па ступені важнасці для кожнай з краін.
Кіраўніцтва адрасавана арганізацыям, якія забяспечваюць нарошчванне патэнцыялу, інакш кажучы, мясцовым дырэктыўным органам (урадавым установам), міжнародным арганізацыям (дэлегацыям Еўрапейскага саюза, паміж іншых), гуманітарным арганізацыям і міжнародным фінансавым інстытутам.
Кіраўніцтва было падрыхтаванае галоўнай групай экспертаў сумесна з групамі экспертаў з шасці краін. Эксперты выкарысталі індывідуальную метадалогію для ацэнкі сучаснага стану прадпрымальніцкіх экасістэм у сферы ІКТ, а таксама доступу да фінансавання, ведаў, рынку і рэсурсаў (сродкаў). Правесці ацэнку сучаснага стану і распрацаваць рэкамендацыі ўдалося дзякуючы шматлікім серыям інтэрв’ю і кансультацый з зацікаўленымі бакамі супольнасці ІКТ-інавацый ва Усходніх краінах-партнёрах. Сярод іх былі прадстаўнікі міністэрстваў, дзяржаўных органаў і асацыяцый падтрымкі прадпрымальніцтва, а таксама больш шырокая супольнасць мясцовых экспертаў прадпрымальніцкай экасістэмы ў сферы ІКТ, прадстаўнікоў фондаў тэхналагічнага развіцця, адукацыйных арганізацыі, інвестараў і іншыя.
- Азербайджан
- Арменія
- Беларусь
- Грузія
- Рэспубліка Малдова
- Украіна
- Інавацыі ў сферы ІКТ
