«Стварэнне ментарскіх праграм для пераадолення гендарнай няроўнасці ў сферы ІКТ: кіраўніцтва для Усходніх краін-партнёраў» падрыхтавана EU4Digital на аснове прыкладаў з практыкі ментарскай праграмы Women Go TechTM.

У кіраўніцтве вызначаны рэкамендацыі для арганізацый, што жадаюць запусціць першакласныя ментарскія праграмы, якія можна было б пашыраць і таксама якія дапамаглі б дабіцца відавочных вынікаў. Нягледзячы на тое, што ў кіраўніцтве падрабязна разглядаюцца пэўныя абставіны ў краінах Усходняга партнёрства (Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Рэспубліцы Малдова і Украіне), большасць рэкамендацый і ўсе найважнейшыя кіруючыя прынцыпы прыдатныя для любой ментарскай праграмы, незалежна ад сферы дзейнасці.  Акрамя таго, кіраўніцтва змяшчае даклад аб галоўных цяжкасцях, якія перашкаджаюць правядзенню ментарскіх праграм для жанчын у рэгіёне УП.

Даследаванне было падрыхтаванае камандай з Women Go TechTM пад кіраўніцтвам EU4Digital і з удзелам партнёрскіх арганізацый з шасці Усходніх краін-партнёраў. Высновы і рэкамендацыі былі  зробленыя з улікам асаблівасцей гэтых краін у выніку шматлікіх серый семінараў, у якіх прынялі ўдзел шэсць зацікаўленых арганізацый:

  • Girls in Tech Armenia (Арменія);
  • Клуб «Жанчына Азербайджана ў сферы ІКТ – Femmes Digitales» (Азербайджан);
  • EPAM (Беларусь);
  • Агенцтва інавацый і тэхналогій Грузіі (GITA) (Грузія);
  • Малдаўская асацыяцыя прыватных кампаній сектара інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (ATIC) (Рэспубліка Малдова);
  • Girls in STEM (Украіна).

бібліятэка

Паглядзець усё