На семінары EU4Digital пачнецца распрацоўка плана дзеянняў для ажыццяўлення праграмы, накіраванай на падтрымку ментарства для жанчын у сферы высокіх тэхналогій

  • Дата: 18/12/20 па 18/12/20
  • Падзяліцца:

18 снежня Праект EU4Digital арганізуе семінар, прысвечаны дзейнасці ментарскіх праграм для жанчын у сферы высокіх тэхналогій. Гэта заключная сесія, мэта якой – распрацаваць практычны план дзеянняў, накіраваны на садзейнічанне правядзенню ментарскіх праграм у рэгіёне Усходняга партнёрства.

З самага пачатку Дзейнасці, накіраванай на падтрымку ментарскіх праграм для жанчын, было відавочна, што мясцовыя арганізацыі-ўдзельніцы актыўна ўключаліся ў серыю працоўных сесій, прызваных дапамагчы ім падрыхтавацца да самастойнага правядзення ментарскіх праграм. Галоўная ўвага на сесіях удзялялася наступным тэмам: месца жанчын на мясцовых рынках высокіх тэхналогій; вопыт арганізацый у сферы ментарства і іншыя спосабы прыцягнення ўвагі да праблемы жанчын у сферы высокіх тэхналогій; падрыхтаванасць арганізацый да правядзення ментарскай праграмы і набывання больш глыбокіх ведаў, са складальнікамі паспяховай арганізацыі ментарскай праграмы і практычнымі спосабамі яе правядзення.  

18 снежня Праект EU4Digital разам з практыкуючымі спецыялістамі з еўрапейскай арганізацыі Women Go Tech  збярэ мясцовыя арганізацыі для абмеркавання дзеянняў, якія неабходна ажыццявіць, каб даць старт ментарскім праграмам для жанчын ва Усходніх краінах-партнёрах. 

Галоўная задача семінара – вызначыць узровень падрыхтаванасці і дзеянні, якія павінны выканаць мясцовыя арганізацыі, каб запусціць пілотныя праграмы на мясцовых рынках. Таму абмеркаванне будзе прысвечана наступным пытанням: распрацоўка структуры і зместу праграмы для мэтавай аўдыторыі, а таксама адукацыйных мерапрыемстваў, вызначэнне патрабаванняў праграмы да фінансавых, чалавечых і тэхнічных рэсурсаў.

Падчас гэтага практычнага семінара ўдзельнікі з арганізацый краін-партнёраў разгледзяць структурныя элементы праграмы для распрацоўкі плана дзеянняў. Акрамя таго, мэта сесіі – даць магчымасць удзельнікам пашырыць свае сувязі, умацоўваючы такім чынам рэгіянальнае супрацоўніцтва, знайсці новых партнёраў ці нават абмяняцца ментарамі – профільнымі спецыялістамі – у рамках праграмы арганізацый-удзельніц.

У заключным семінары 19 снежня прымуць удзел наступныя прадстаўнікі шасці краін:

  • Girls in Tech Armenia (Арменія);
  • Клуб «Жанчына Азербайджана в сферы ІКТ – Femmes Digitales» (Азербайджан);
  • EPAM (Беларусь);
  • Агенцтва інавацый і тэхналогій Грузіі (GITA) (Грузія);
  • Малдаўская асацыяцыя прыватных кампаній сектара інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (ATIC) (Рэспубліка Малдова);
  • Girls in STEM (Украіна).

Гэта заключны семінар у рамках дзейнасці, накіраванай на падтрымку ментарскіх праграм для жанчын у сферы высокіх тэхналогій. У выніку гэтай сесіі да канца 2020 года EU4Digital завершыць распрацоўку набору навыкаў і падрыхтуе план дзеянняў. Чакаецца, што мясцовыя арганізацыі самастойна зоймуцца далейшай распрацоўкай падобных праграм у сваіх краінах, беручы пад увагу аспекты рэгіянальнага супрацоўніцтва. 

Падзеі

Паглядзець усё