EU4Digital публікуе справаздачу аб экасістэме стартапаў Усходняга партнёрства
Дата: 08/12/23
Праект EU4Digital апублікаваў справаздачу аб даследаванні, вынікам якога стала карта і дыягностыка экасістэмы стартапаў ва Усходнім партнёрстве (УП). Падрыхтаваная камандай EU4Digital па Інавацыях у сферы ІКТ справаздача вызначае канцэпцыю высокаэфектыўнай інкубацыі, дае аналіз цяперашняй сітуацыі, а таксама рэкамендацыі для распрацоўкі спадарожных праграм падтрымкі ў краінах-партнёрах – Арменіі, Азербайджане, Грузіі, Рэспубліцы Малдова і Украіне. Сасправаздачай можна азнаёміцца анлайн.
Даследаванне экасістэмы стартапаў УП правяла галоўная каманда экспертаў. Яны стварылі карту стартапаў, сфармулявалі высновы і рэкамендацыі пасля некалькіх раўндаў кансультацый з зацікаўленымі бакамі нацыянальнага ўзроўню, такімі як арганізацыі, што займаюцца будаўніцтвам экасістэмы і інкубацыйнай дзейнасцю. Падчас падрыхтоўкі справаздачы больш шырокая супольнасць нацыянальных зацікаўленых бакоў – болей за 100 мясцовых і міжнародных удзельнікаў рынку, такіх як дзяржаўныя арганізацыі, інвестары, буйныя карпарацыі, акадэмічныя колы, міжнародныя донарскія арганізацыі і іншыя – прыняла ўдзел у сесіях для павышэння інфармаванасці наконт важнасці развіцця рэгіянальнай экасістэмы стартапаў.
Высокаэфектыўныя экасістэмы інавацый і стартапаў стымулююць рост і развіццё інавацыйных прадпрыемстваў на ўсіх этапах іх жыццёвага цыкла. Згодна з даследаваннем, у апошнія гады ва Усходніх краінах-партнёрах назіраецца развіццё экасістэмы стартапаў, але яно яшчэ знаходзіцца на ранняй стадыі ў параўнанні з больш сталымі экасістэмамі іншых краін.
На 54%
павялічыўся тэмп росту колькасці новых стартапаў, што квітнеюць у інкубатарах УП, паміж 2021 і 2023 годам.
На 70%
ніжэй каэфіцыент канверсіі стартапаў УП у параўнанні з Цэнтральнай і Усходняй Еўропай.
8,6%
стартапаў у інкубатарах УП дасягнулі пасяўной стадыі і атрымалі ўстойлівы даход (у параўнанні з 12,5% у выбраных краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы).
Каб павысіць эфектыўнасць і рост экасістэмы інавацый і інкубацыі стартапаў у рэгіёне Усходняга партнёрства (УП), у справаздачу EU4Digital уключылі восем рэкамендацый і магчымыя планы дзеянняў. Гэтыя рэкамендацыі накіроўваюцца:
рэгулятарам і донарам – з упорам на пашырэнне магчымасцей будаўнікоў экасістэмы праз нарошчванне патэнцыялу и наладжванне супрацоўніцтва паміж донарскімі арганізацыямі і дзяржаўнымі органамі, а таксама на павелічэнне падтрымкі дзеячаў, што забяспечваюць росквіт;
будаўнікам экасістэмы – з упорам на пашырэнне магчымасцей інкубатараў, каб яны маглі лепей уплываць на стварэнне стартапаў са здольнасцю да інтэнсіўнага росту, дзякуючы перадачы ведаў, капіталу, рынку і рэсурсаў прадпрымальнікам.
Імкненне ўздзейнічаць
Для максімальнага ўздзеяння рэкамендацыі са справаздачы трэба сабраць ва ўсёабдымную рэгіянальную праграму з упорам на актывізацыю намаганняў у справе інкубацыі. Паколькі Усходнія краіны-партнёры маюць аднолькавыя прабелы і рэкамендацыі, каардынаваныя намаганні дазволяць больш эфектыўна размеркаваць рэсурсы і спрасціць абмен перадавым досведам. Такую праграму могуць падтрымаць як дзяржаўныя, так і прыватныя зацікаўленыя бакі, якія змогуць працаваць разам, каб стварыць і падтрымліваць жвавую рэгіянальную экасістэму стартапаў.
Праект EU4Digital працягне падтрымліваць падобную дзейнасць у адпаведнасці з абавязацельствам дапамагаць Еўрапейскаму саюзу звязаць экасістэмы інавацый і стартапаў УП і ЕС і ліквідаваць прабелы, абапіраючыся на перадавы досвед, прынцыпы і стандарты ЕС. Даследаванне праводзілася ў адпаведнасці з доўгатэрміновымі палітычнымі мэтамі Еўрапейскага партнёрства пасля 2020 года, якія ўключаюць план Еўрапейскай камісіі па садзейнічанні маштабаванню высокаінавацыйных лічбавых стартапаў і скейлапаў у рэгіёне.
Мы выкарыстоўваем cookie-файлы на гэтым сайце, каб зрабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама для спрашчэння навігацыі па сайце і для аналізу таго, як ён выкарыстоўваецца. Націскаючы на кнопку "Дазволіць усе cookie-файлы", Вы даяце нам згоду на выкарыстанне cookie-файлаў.
Даведацца больш аб тым, якія cookie-файлы мы выкарыстоўваем, а таксама змяніць наладкі cookie-файлаў Вы можаце ў раздзеле Палітыка выкарыстання cookie-файлаў.
Функцыянальныя cookie-файлы
Функцыянальныя cookie-файлы, якія з'яўляюцца істотнымі для працы сайта. Гэтыя cookie-файлы таксама дапамагаюць нам вымяраць прадукцыйнасць сайта і рабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама запамінаць любыя абраныя Вамі наладкі.
If you disable this cookie, we will not be able to save your preferences. This means that every time you visit this website you will need to enable or disable cookies again.
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы, якія мы выкарыстоўваем для адсочвання дзеянняў і сесій карыстальнікаў, каб прапаноўваць больш персаналізаваныя паслугі, і (у выпадку рэкламных cookie-файлаў) якія задаюцца трэцімі бакамі, з якімі мы ажыццяўляем сумесныя рэкламныя кампаніі, і дазваляюць нам паказваць актуальную для Вас рэкламу. Гэтыя cookie-файлы не з'яўляюцца абавязковымі, а карыстальнікі могуць забараніць іх выкарыстанне ў любы момант.