Як лічбавыя тэхналогіі дапамагаюць жыхарам сельскай мясцовасці Беларусі абараніцца ад COVID-19 і працягваць атрымліваць кваліфікаваную медыцынскую дапамогу
Дата: 28/04/20
У сезон вірусных захворванняў нагрузка на паліклінікі і бальніцы значна павялічваецца. Распаўсюджванне каронавіруснай інфекцыі павялічыла нагрузку на сістэму аховы здароўя яшчэ больш, падвяргаючы ўразлівыя групы насельніцтва, асабліва пажылых людзей, павышанай рызыцы. Гяоргій Хлябовіч працуе галоўным урачом Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бальніцы. Дзякуючы падтрымцы Еўрапейскага саюза і ў партнёрстве з Праграмай Развіцця ААН, яго медыцынская установа была камп’ютарызаваная, а ён і яго калегі змаглі арганізаваць эфектыўную аддаленую працу з пацыентамі падчас распаўсюджвання COVID-19 па краіне. «Дзякуючы аперацыйнаму доступу да медыцынскіх запісаў мы маем магчымасць кансультаваць пацыентаў з сельскай мясцовасці аддалена, і, калі неабходна, яны могуць атрымаць кансультацыі ад спецыялістаў з устаноў аховы здароўя Баранавіч, Брэста і Мінска. Пацыенты паліклінікі могуць атрымаць рэцэпт на лекі аддалена, без наведвання ўстановы,» – адзначае галоўны ўрач.
Падчас успышкі каронавіруснай інфекцыі пажылыя людзі і асобы з хранічнымі захворваннямі становяцца асабліва ўразлівымі. Ім патрабуецца пастаяннае медыцынскае назіранне. Аднак, наведванне паліклінікі ці бальніцы нясе дадатковыя рызыкі заражэння інфекцыяй. У дадзенай сітуацыі важна мець магчымасць атрымаць кансультацыю ад свайго ўрача па тэлефоне ці аддалена атрымаць рэцэпт на неабходныя лекі. Мадэрнізацыя Ляхавіцкай ЦРБ адбылася ў 2018 годзе. Сягоння гэта аказалася вельмі зручна. Еўрапейскі саюз і Праграма развіцця ААН дапамаглі ўвесці электронныя медыцынскія карткі, усталяваць анлайн-камунікацыю паміж паліклінікай, сельскімі службамі хуткай медыцынскай дапамогі і бальніцай. У выніку нагрузка на мясцовы медыцынскі персанал скарацілася, яго праца стала больш эфектыўнай, а 25 000 жыхароў раёна маюць магчымасць паменшыць колькасць наведванняў паліклінікі і атрымаць доступ да мноства паслуг усяго за некалькі хвілін. Ініцыятыва камп’ютарызацыі Ляхавіцкай ЦРБ была ажыццяўлена ў рамках праекта «Падтрымка развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», які фінансаваўся Еўрапейскім саюзам і ажыццяўляўся Праграмай развіцця ААН разам з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь у 2014-2018 гг.
Мы выкарыстоўваем cookie-файлы на гэтым сайце, каб зрабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама для спрашчэння навігацыі па сайце і для аналізу таго, як ён выкарыстоўваецца. Націскаючы на кнопку "Дазволіць усе cookie-файлы", Вы даяце нам згоду на выкарыстанне cookie-файлаў.
Даведацца больш аб тым, якія cookie-файлы мы выкарыстоўваем, а таксама змяніць наладкі cookie-файлаў Вы можаце ў раздзеле Палітыка выкарыстання cookie-файлаў.
Функцыянальныя cookie-файлы
Функцыянальныя cookie-файлы, якія з'яўляюцца істотнымі для працы сайта. Гэтыя cookie-файлы таксама дапамагаюць нам вымяраць прадукцыйнасць сайта і рабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама запамінаць любыя абраныя Вамі наладкі.
If you disable this cookie, we will not be able to save your preferences. This means that every time you visit this website you will need to enable or disable cookies again.
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы, якія мы выкарыстоўваем для адсочвання дзеянняў і сесій карыстальнікаў, каб прапаноўваць больш персаналізаваныя паслугі, і (у выпадку рэкламных cookie-файлаў) якія задаюцца трэцімі бакамі, з якімі мы ажыццяўляем сумесныя рэкламныя кампаніі, і дазваляюць нам паказваць актуальную для Вас рэкламу. Гэтыя cookie-файлы не з'яўляюцца абавязковымі, а карыстальнікі могуць забараніць іх выкарыстанне ў любы момант.