Адбылася віртуальная сустрэча Сеткі па лічбавых навыках для абмеркавання плана правядзення асноўных мерапрыемстваў і ажыццяўлення дзейнасці па пашырэнню лічбавых навыкаў

  • Дата: 07/05/20
  • Падзяліцца:

Сустрэча Сеткі па лічбавых навыках праграмы EU4Digital прайшла анлайн 29 красавіка 2020 года і была накіравана на абмеркаванне будучых мерапрыемстваў (трэнінгаў, канферэнцый, вучэбных візітаў), кампаніі па пашырэнню лічбавых навыкаў і распрацоўкі базы для развіцця  лічбавых кампетэнцый мікра-, малых і сярэдніх прадпрыемстваў (ММСП), якая падтрымліваецца Фондам EU4Digital.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі тэмы, звязаныя з трэнінгамі, канферэнцыямі і вучэбнымі візітамі, а менавіта лічбавыя навыкі для прамысловасці 4.0, базы для развіцця лічбавых кампетэнцый, кіраванне «Нацыянальнымі кааліцыямі па лічбавых навыках і працоўных месцах» і  вынікі, зробленыя падчас крызісу Covid-19. Былі разгледжаны магчымыя альтэрнатывы вочным мерапрыемствам, калі абмежаванні, звязаныя з Covid-19, будуць уплываць на запланаваныя мерапрыемствы, як, напрыклад, анлайн-трэнінгі і канферэнцыі.

Сетка таксама абмеркавала планы па правядзенню кампаній па пашырэнню лічбавых навыкаў у краінах Усходняга партнёрства на працягу 2021 года, а таксама найважнейшыя крокі па распрацоўцы базы для развіцця лічбавых кампетэнцый  ММСП.

Сетка па лічбавых навыках праграмы EU4Digital  служыць платформай, дзе краіны Усходняга партнёрства і ЕС могуць дзяліцца перадавымі практыкамі і вопытам, пашыраць узаемадзеянне і распрацоўваць ідэі для сумесных праектаў па гарманізацыі. Праграма EU4Digital падтрымлівае Сетку, праводзячы шмат мерапрыемстваў, сярод якіх арганізацыя трэнінгаў, канферэнцый і вучэбных візітаў у краіны-члены ЕС для асобаў, якія вызначаюць палітыку, і  арганізатараў навучання, а таксама ажыццяўленне праграмы па пашырэнню лічбавых навыкаў і распрацоўка базы для развіцця лічбавых кампетэнцый ММСП.

Навіны

Паглядзець усё