Даследаванне, прысвечана экасістэмам інавацый і стартапаў у сферы ІКТ у краінах Усходняга партнёрства з падсумаваннем урокаў з паспяховых прыкладаў у ЕС і ключавых трэціх краінах.
У даследаванні:
- робіцца ацэнка патрэб розных экасістэм у краінах-партнёрах, у тым ліку патрэб у навыках, талентах, кампетэнцыя і інвестыцыях;
- змяшчаюцца рэкамендацыі на нацыянальным узроўні і на рэгіянальным узроўні УП па садзейнічанні развіццю экасістэм;
- пералічваюцца зацікаўленыя бакі экасістэм партнёраў з іх далучэннем да вэб-платформ Start-up Europe;
- акрэсліваецца агульны навучальны пакет для задавальнення патрэб асноўных груп зацікаўленых бакоў экасістэм у краінах-партнёрах.
Даследаванне было падрыхтавана ў рамках праекта «Кароткатэрміновыя высакаякасныя даследаванні для падтрымкі дзейнасці ў рамках Усходняга партнёрства – HiQSTEP», фінансаванага ЕС.