Даклад «Уцягнутасць рэгіёна Усходняга партнёрства ў праекты, праграмы і ініцыятывы ЕС, у прыватнасці ў Еўрапейскае інавацыйнае партнёрства па актыўным і здаровым старэнні (EIP on AHA)» быў падрыхтаваны камандай напрамку электроннай аховы здароўя праекта EU4Digital.
Даклад засяроджвае ўвагу на існых ва Усходніх краінах-партнёрах перадавых метадах працы, а таксама на патэнцыяльных «узорных экасістэмах» у рэгіёне і на рэкамендаваным усталяванні пабрацімскіх сувязей на аснове інтарэсаў і прыярытэтаў Усходніх краін-партнёраў. Даклад таксама змяшчае план уцягвання краін у партнёрства EIP on AHA і прапанаваныя дзеянні, а таксама структурныя элементы і прынцыпы для развіцця сеткі паміж Усходнімі краінамі-партнёрамі на аснове прынцыпаў EIP on AHA.