Інавацыі ў сферы ІКТ
-
06/04/2023
Мерапрыемства EU4Digital і INATBA падтрымлівае развіццё блокчэйна і міжнароднае супрацоўніцтва ва Усходнім партнёрстве
30 сакавіка 2023 года каманда EU4Digital па інавацыях у сферы ІКТ правяла сеткавае анлайн-мерапрыемства для падтрымкі развіцця экасістэмы блокчэйна ў рэгіёне Усходняга партнёрства (УП). Асацыяцыі, ключавыя дзеячы інавацыйнай экасістэмы сферы блокчэйна, а таксам прадстаўнікі галіны і ўрадаў краін УП абмеркавалі магчымасці аб’яднання намаганняў і супрацоўніцтва з Міжнароднай асацыяцыяй давераных блокчэйн-дадаткаў (INATBA) і яе асноўнымі партнёрствамі.
Чытаць далей -
29/03/2023
На Форуме інавацый у сферы ИКТ EU4Digital абмеркавалі ролю лічбавай адукацыі ў павышэнні кваліфікацыі супрацоўнікаў МСП і стартапаў
Форум інавацый у сферы ІКТ EU4Digital - 2023 узняў важныя пытанні аб будучыні адукацыі, каб лепш падрыхтаваць прадпрыемствы да постындустрыяльнага лічбавага грамадства. Анлайн-мерапрыемства, якое прайшло 9 сакавіка і падкрэсліла важнасць павышэння лічбавай кваліфікацыі супрацоўнікаў стартапаў і малых і сярэдніх прадпрыемстваў (МСП) у рэгіёне Усходняга партнёрства (УП), стала другім у серыі штогадовых форумаў інавацый і прыцягнула больш за 100 удзельнікаў. Яны даведаліся пра разнастайныя ініцыятывы ЕС і УП па стратэгічнай падтрымцы, уключаючы дзейнасць Платформы адукацыйных тэхналогій EU4Digital, якая была анансаваная падчас мерапрыемства.
Чытаць далей -
27/02/2023
Лічбавыя навыкі ў цэнтры ўвагі на штогадовым Форуме EU4Digital па пытаннях стартапаў і інавацый-2023
Праект EU4Digital збярэ разам ключавых палітычных дзеячаў, перадавыя арганізацыі экасітэм стартапаў і спецыялістаў у галіне лічбавых інавацый і развіцця экасістэм стартапаў на штогадовым Форуме EU4Digital па пытаннях стартапаў і інавацый-2023. Тэма гэтага палітычнага мерапрыемства высокага ўзроўню – «Лічбавыя тэхналогіі для павышэння лічбавай кваліфікацыі супрацоўнікаў шырокага кола МСП ва Усходнім партнёрстве» (УП). Мерапрыемства пройдзе ў аддаленым рэжыме ў фармаце віртуальнай сесіі 9 сакавіка 2023 года.
Чытаць далей -
24/01/2023
Новы крок на шляху да Лічбавага дзесяцігоддзя: увайшла ў сілу праграма палітыкі да 2030 года
Праграма палітыкі Лічбавага дзесяцігоддзя да 2030 года ўвайшла ў сілу. Еўрапейскі парламент, дзяржавы-члены ЕС і Еўрапейская камісія сумесна вызначылі пэўныя мэты і задачы ў чатырох ключавых абласцях для стратэгічна важнага развіцця лічбавай эканомікі.
Чытаць далей